Аўторак, 23.04.2024, 16:42

Каталог файлаў

Галоўная » Файлы » Літаратурная Ганцаўшчына

У раздзеле матэрыялаў: 55
Паказана матэрыялаў: 16-30
Старонкі: « 1 2 3 4 »

Уладзімір Марук, Ехаў чыж у ПарыжЗборнік вершаў «Ехаў чыж у Парыж» Уладзіміра Марука выдадзены ў 1994 годзе.

Кніжка жартоўных вершаў для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.
Уладзімір Марук | Праглядаў: 2943 | Загрузак: 907 | Дабавіў: admin | Дата: 22.01.2013

Уладзімір Марук, Інкрустацыя голасамЗборнік вершаў «Інкрустацыя голасам» Уладзіміра Марука выдадзены ў 1991 годзе.

«У сваім новым паэтычным збоніку Уладзімір Марук імкнецца спасцігнуць вытокі духоўнасці ў чалавеку, зразумець, чаму духоўнасць гэту чалавек губляе, падпарадкоўваючыся чыста знешнім праявам жыцця, а не яго глыбіннаму, унутранаму зместу. Паэт лічыць, што калі мы, няхай і несвядома, забываем пра тое, "што ў свеце нядаўнім было”, то не можам паўнакроўна існаваць».
Уладзімір Марук | Праглядаў: 2424 | Загрузак: 727 | Дабавіў: admin | Дата: 15.01.2013

Уладзімір Марук, Ліст рабінеЗборнік вершаў «Ліст рабіне» Уладзіміра Марука выдадзены ў 1987 годзе.

«Узаемасувязь чалавека і прыроды – адна з галоўных тэм зборніка. Малады паэт уважліва прыслухоўваецца да шолаху лістоты, якая, "як душа, прасвечваецца", адчувае жывыя карані пракаветных палескіх сосен, якія, спадзяецца ён, вечныя, як самое жыццё на зямлі. Яркае полымя рабіны – паэтычны сімвал чалавечнасці і высокага сэнсу жыцця людзей. Вершы ў паэта часта набываюць філасофскае гучанне».
Уладзімір Марук | Праглядаў: 2550 | Загрузак: 785 | Дабавіў: admin | Дата: 08.01.2013

Алесь КаскоЗборнік вершаў «45» Алеся Каско выдадзены ў 1996 годзе.

«У новым зборніку лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова вядомага берасьцейскага паэта Алеся Каско 45 вершаў апошняга часу. Гэта вершы-роздумы пра вечнае і мімалётнае, пра сутнасьць жыцьця і месца творчага чалавека ў ім».
Алесь Каско | Праглядаў: 2790 | Загрузак: 826 | Дабавіў: admin | Дата: 27.12.2012

Алесь КаскоЗборнік вершаў «Набліжэнне» Алеся Каско выдадзены ў 1989 годзе.

«Лірычны герой вершаў Алеся Каско адкрыты ў сваіх перажываннях, паслядоўны ў сцвярджэнні высокай духоўнасці, шчырасці і дабрыні, часам схільны да самаіроніі. У нізцы вершаў «Атожылкі», якая завяршае кнігу, асэнсоўваюцца пытанні экалогіі, што датычаць радзімы паэта — Палесся».
Алесь Каско | Праглядаў: 2974 | Загрузак: 703 | Дабавіў: admin | Дата: 21.12.2012

Алесь КаскоЗборнік вершаў «Скразная лінія» Алеся Каско выдадзены ў 1982 годзе.

«Паэзія Алеся Каско, журналіста Брэстчыны, стрыманая і шчырая ў сваёй адкрытасці, у сваім даверы да людзей, у вернай любові да краю бацькоў, да Радзімы».
Алесь Каско | Праглядаў: 2905 | Загрузак: 909 | Дабавіў: admin | Дата: 14.12.2012

Віктар ГардзейЗборнік вершаў «Зай, які варон лічыў» Віктара Гардзея, выдадзены ў 1991 годзе.

«В новой книге поэта собраны стихи, небылицы, потешки о зверях и птицах, о живописной белорусской природе. Многие из них написаны с юмором.»
Віктар Гардзей | Праглядаў: 10325 | Загрузак: 1761 | Дабавіў: admin | Дата: 19.08.2012

Віктар ГардзейЗборнік вершаў «Засевак радзімы» Віктара Гардзея, выдадзены ў 1983 годзе.

«У зборнік уключаны вершы аб Радзіме, аб сыноўняй адданасці і вернасці свайму краю. Многія старонкі кнігі прысвечаны прыгажосці роднай прыроды, жанчыне-працаўніцы, светлай памяці тых, хто не вярнуўся з вайны.»
Віктар Гардзей | Праглядаў: 3292 | Загрузак: 837 | Дабавіў: admin | Дата: 15.08.2012

Віктар ГардзейЗборнік вершаў «Верасное палясоўе» Віктара Гардзея, выдадзены ў 1978 годзе.

«"Верасное палясоўе" — другая кніга Віктара Гардзея. Многія вершы паэт прысвячае роднаму Палессю. Сцвярджэнне жыцця на зямлі — асноўны матыў кнігі.»
Віктар Гардзей | Праглядаў: 2703 | Загрузак: 947 | Дабавіў: admin | Дата: 10.08.2012

Віктар ГардзейЗборнік вершаў «Касавіца» Віктара Гардзея, выдадзены ў 1975 годзе.

«Нялёгкае мінулае роднага краю і светлая ява сённяшняга Палесся, праца хлебаробаў, непаўторная прыгажосць беларускіх краявідаў — асноўныя матывы першай кнігі маладога паэта Віктара Гардзея.»
Віктар Гардзей | Праглядаў: 3188 | Загрузак: 826 | Дабавіў: admin | Дата: 04.08.2012

Міхась РудкоўскіЗборнік вершаў Міхася Рудкоўскага «Засцярога», выдадзены ў 1984 годзе.

«Гэтая кніга складаецца з трох раздзелаў. У першым раздзеле вершы пра Палессе, пра радзіму паэта. У другім вылучаецца сваім хвалюючым гучаннем «Балада тыфознай зімы 43-га года». Завяршаюць кнігу лірычныя творы, прасякнутыя клопатам аб захаванні прыроды і міру на зямлі».
Міхась Рудкоўскі | Праглядаў: 3634 | Загрузак: 1120 | Дабавіў: admin | Дата: 21.04.2012

Міхась РудкоўскіЗборнік вершаў Міхася Рудкоўскага «Векавечная бацькаўшчына», выдадзены ў 1976 годзе.

«Аснову дадзенага зборніка склалі творы аб тым, што найбольш дорага сэрцу кожнага чалавека — аб нашым светлым краі, аб адданасці Радзіме, аб вернасці запаветам бацькоў».
Міхась Рудкоўскі | Праглядаў: 3738 | Загрузак: 1182 | Дабавіў: admin | Дата: 20.04.2012

Міхась РудкоўскіЗборнік вершаў Міхася Рудкоўскага «Сінія брады», выдадзены ў 1967 годзе.
Міхась Рудкоўскі | Праглядаў: 3428 | Загрузак: 928 | Дабавіў: admin | Дата: 19.04.2012

Міхась РудкоўскіЗборнік вершаў Міхася Рудкоўскага «Першыя вёрсты», выдадзены ў 1963 годзе.

«Гэты зборнік вершаў — першыя крокі маладога паэта па цяжкім і пачэсным шляху паэзіі. Поўны сілы, жадання служыць свайму народу, поўны любві да Радзімы прыходзіць лірычны герой Міхася Рудкоўскага ў жыццё. Яму варожыя фальш і мяшчанства, ён непрымірымы да прыстасаванцаў, ён закаханы ў працу, у добрых людзей, у родныя краявіды.

I мы верым, што і далей яго шлях будзе хоць і нялёгкі, але прамы, ён не пойдзе шукаць пратаптанай сцежкі»
.
Міхась Рудкоўскі | Праглядаў: 3945 | Загрузак: 968 | Дабавіў: admin | Дата: 18.04.2012

Уладзімір МарукНазву гэтаму зборніку, падрыхтаванаму пры жыцці Уладзімірам Маруком (1954 — 2010 гг.), дало даўнейшае, забытае слова, якое, калі вымаўляць яго ў сучасным пераўстварэнні, азначае амулет, абярог. У сваіх вершах аўтар засяроджваецца менавіта на тым, што ў нашым жыцці самае галоўнае, што з’яўляецца яго абярогам ад бездухоўнасці, пошласці, несамавітасці. Шукаючы суладдзя паміж чалавекам і светам, роздумна імкнучыся спасцігнуць сэнс чалавечага існавання, паэт часта адыходзіць ад звычайных быційных праблем і скіроўвае сваю думку да тэм вызначальных, паняццяў абстрактных: жыццё і смерць, дабро і зло…
Уладзімір Марук | Праглядаў: 2324 | Загрузак: 499 | Дабавіў: admin | Дата: 10.04.2012

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Аляксандр Сержпутоўскі [2]
Якуб Колас [2]
Мікалай Купрэеў [1]
Міхась Рудкоўскі [5]
Уладзімір Марук [5]
Іван Кірэйчык [2]
Іван Лагвіновіч [5]
Анатоль Трафімчык [2]
Віктар Гардзей [8]
Алесь Каско [6]
Аляксей Галаскок [3]
Ірына Дарафейчук [2]
Анатоль Кудласевіч [1]
Алесь Кажадуб [2]
Эдуард Дубянецкі [2]
Святлана Асаўцова [1]
Ала Мірзаліева [0]
Ніна Таўтын [1]
Ніна Кавальчук [1]
Вячаслаў Несцярук [2]
Мікалай Антаноўскі [1]
Зборнікі [1]
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.