Пятніца, 26.04.2024, 12:13

Каталог файлаў

Галоўная » Файлы » Навуковая і пазнавальная літаратура

У раздзеле матэрыялаў: 28
Паказана матэрыялаў: 1-15
Старонкі: 1 2 »

Кніга «Святло далкай зоркі»
Кніга «Святло далкай зоркі» прысвечана жыццю, творчай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, публіцыста Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага (1864–1940 гады).
Навуковая і пазнавальная літаратура | Праглядаў: 1028 | Загрузак: 498 | Дабавіў: vitalis | Дата: 05.03.2020

Біябібліяграфічны паказальнік прысвячаецца жыццю і творчасці вядомага беларускага пісьменніка і паэта Алеся Каско.

Кніга «Алесь Каско. Бібліяграфічны паказальнік»
Навуковая і пазнавальная літаратура | Праглядаў: 996 | Загрузак: 1769 | Дабавіў: vitalis | Дата: 10.12.2018

Артур Бартэльс
Кніга Уладзіміра Рынкевіча «Артур Бартэльс» з серыі «Графіка ХІХ стагоддзя» змяшчае ў сабе біяграфічныя звесткі пра мастака-карыкатурыста, ураджэнца Мінскай губерні, Артура Бартэльса, творчая дзейнасць якога прыпадае на другую палову ХІХ стагоддзя.
Навуковая і пазнавальная літаратура | Праглядаў: 1077 | Загрузак: 447 | Дабавіў: vitalis | Дата: 13.10.2018

Тарас Сайка
Кніга Яна Пятроўскага «Тарас Сайка. Ініцыятар і галоўны фінансавы ахвярадаўца на рэч перакладу і друку Бібліі на літоўскай мове», што была выдадзена ў 1995 годзе ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Навуковая і пазнавальная літаратура | Праглядаў: 1087 | Загрузак: 511 | Дабавіў: vitalis | Дата: 04.10.2018

Адсканаваная частка першага тому кнігі «Wykazy osób z akt parafialnych diecezji Pińskiej do 1947 roku», якая падрыхтавана ксяндзом Вальдэмарам Вітольдам Журэкам. У ёй прадстаўлены дакументы па касцёлах ў мяcтэчку Ганцавічы і вёсцы Малькавічы.
Навуковая і пазнавальная літаратура | Праглядаў: 2209 | Загрузак: 692 | Дабавіў: admin | Дата: 20.01.2016

Анатоль Трафімчык
Кніга «Мой літпрацэс» з'яўляецца зборнікам рэцэнзій, эсэ, гутарак за аўтарствам Анатоля Трафімчыка.

Перад вамі зборнік літаратурна-мастацкай крытыкі бягучага літаратурнага працэсу на Беларусі. Большасць работ была апублікавана ў перыёдыках. Цяпер яны сабраны пад адной вокладкай. Аўтар звяртае ўвагу на некаторыя – перажытыя і асэнсаваныя ім непасрэдна – з’явы ў развіцці беларускага прыгожага пісьменства. Менавіта «працэджванне» тых з’яў праз сябе дало падставу назваць літпрацэс сваім (як называюць класікаў, напрыклад, мой Колас, мой Пушкін, мой Міцкевіч). З гэтай прычыны ў аналізе прысутнічае пэўная доля суб’ектыўнасці. Разам з тым аўтар як прафесійны чытач стараецца вытрымаць і справядлівасць у ацэнках. Стыль – месцамі хуліганскі, месцамі акадэмічны, дзе залішне нават гарэзлівы, дзе жыццёва сур’ёзны – зробіць чытанне дынамічным, без аднастайнасці і суму. Удзяляецца ўвага выданням і творчасці самага шырокага кола самых разнастайных аўтараў: Алеся Гаруна, Пятра Сеўрука, Уладзіміра Жылкі, Сяргея Пясецкага, Янкі Брыля, Рыгора Барадуліна, Васіля Гадулькі, Віктара Гардзея, Аляксея Белага, Янкі Лайкова, Віктара Шніпа, Уладзіміра Гніламёдава, Сяргея Кавалёва, Зінаіды Дудзюк, Ярыны Дашынай, Аксаны Данільчык, Таццяны Сівец, Розы Шэрай, Таццяны Барысюк, Ягора Конева, Міколы Захаранкі, Анатоля Кудласевіча, Валерыя Гапеева, Сержука Вітушкі… Прыдасца як прафесійнаму даследчыку, так і паспалітаму аматару беларускай мастацкай літаратуры.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 1761 | Загрузак: 838 | Дабавіў: admin | Дата: 13.01.2016

Ганцевичи, Ганцевичский район
Фрагмент путеводителя по Брестской области «От Беловежской пущи до Полесских болот», в котором рассказывается о достопримечательностях и интересных местах Ганцевичского района.
Навуковая і пазнавальная літаратура | Праглядаў: 2102 | Загрузак: 721 | Дабавіў: admin | Дата: 08.05.2015

Книга «История пожарной службы Ганцевичского района»
Книга «История пожарной службы Ганцевичского района», которая подготовлена Валерием Гордеем.
Навуковая і пазнавальная літаратура | Праглядаў: 2233 | Загрузак: 1263 | Дабавіў: admin | Дата: 19.01.2015

Анатоль Трафімчык, Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі. Кніга разлічаная не толькі на спецыялістаў-гісторыкаў, але і на ўсіх, каго цікавіць станаўленне беларускай дзяржаўнасці.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2043 | Загрузак: 996 | Дабавіў: admin | Дата: 18.11.2014

Якуб КоласАўтар сабраў пад адной вокладкай свае даследаванні творчасці і жыцця народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Як вынікае з назвы, чытач не толькі абновіць некаторыя свае веды, але і адкрые для сябе дагэтуль незнаёмыя бакі класіка як мастака слова. Даследуюцца таксама некаторыя біяграфічныя старонкі пісьменніка. Разглядаюцца асобныя моманты захавання памяці пра Песняра. Аўтар не імкнуўся да сенсацый. Аднак месцамі Якуб Колас прадстаўлены як мінімум нечакана, што выклікае цікавасць да кнігі самага шырокага кола чытачоў.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2548 | Загрузак: 1510 | Дабавіў: admin | Дата: 14.03.2014

Анатоль ТрафімчыкУ манаграфіі ўпершыню прааналізавана і ахарактарызавана на шырокай сістэматызаванай аснове развіццё беларускай дзіцячай драматургіі, раскрываюцца агульныя тэндэнцыі развіцця драматургіі для дзяцей на кожным з этапаў, выяўляюцца змены і асаблівасці характараў у беларускай п’есе для дзяцей. Вартасць атрыманых вынікаў заключаецца ў стварэнні цэласнай працы па праблеме характару ў беларускай дзіцячай драматургіі на працягу стогадовай гісторыі яе існавання, а таксама ў крытычнай рэвізіі многіх ранейшых палажэнняў літаратуразнаўства і крытыкі. Кніга разлічана перадусім на філолагаў, а таксама тэатральных дзеячаў – як прафесіяналаў, так і аматараў.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2176 | Загрузак: 5390 | Дабавіў: admin | Дата: 08.03.2014

Дзяніс ЛісейчыкаўНа падставе шырокага кола крыніц з архівасховішчаў Мінска, Гродна і Вільні пададзена рэканструкцыя штодзённага жыцця ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839 гг. Праца з'яўляецца першым у айчыннай гістарыяграфіі спецыяльным даследаваннем, напісаным у рэчышчы канцэпцыі гісторыі штодзённасці. Кніга адрасавана гісторыкам, архівістам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі рэлігіязнаўства і гісторыі Беларусі.
Дзяніс Лісейчыкаў | Праглядаў: 2235 | Загрузак: 723 | Дабавіў: admin | Дата: 21.02.2014

Дзяніс ЛісейчыкаўПраца выканана ў рамках Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006-2010 гг. «Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры» (навуковы кіраўнік праграмы доктар гістарычных навук, прафесар А.А. Каваленя).

У зборніку прадстаўлены візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680-1682 гг. з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У іх маюцца апісанні 212 цэркваў і 104 капліц у розных паветах Вялікага княства Літоўскага. Сетка звізітаваных парафій ахоплівае звыш 1400 населеных пунктаў. Кніга адрасавана гісторыкам, архівістам, краязнаўцам і усім, хто цікавіцца пытаннямі рэлігіязнаўства і гісторыі Беларусі.
Дзяніс Лісейчыкаў | Праглядаў: 2112 | Загрузак: 1365 | Дабавіў: admin | Дата: 14.02.2014

Стэфан ПшэворскіКніга польскага археолага Стэфана Пшэворскага «Znalezisko Kruchowickie».
Навуковая і пазнавальная літаратура | Праглядаў: 2085 | Загрузак: 711 | Дабавіў: admin | Дата: 09.10.2013

Літаратурная карта Берасцейшчыны"Літаратурная карта Берасцейшчыны" – гэта своеасаблівы навігатар па літаратурным "моры Герадота" як у прасторы, так і ў часе, для вучняў, студэнтаў, выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, бібліятэкараў, музейных работнікаў, экскурсаводаў, краязнаўцаў, наогул усіх, каму неабыякавая культура роднага краю і яе набыткі ў галіне слоўнага мастацтва. На сённяшні дзень яна не мае аналагаў у рэспубліцы. Яе старонкі знаёмяць з пісьменнікамі Берасцейшчыны і іх творчасцю, пачынаючы з сярэднявечча да сённяшняга часу, з літаратурнымі аб’яднаннямі і літаратурнымі мясцінамі, у ліку якіх дамы-музеі, мемарыяльныя дошкі, помнікі і да т. п. Нягледзячы на тое, што творчай групай выканана велізарная работа, некаторыя важныя моманты літаратурнага жыцця маглі выслізнуць з-пад увагі стваральнікаў кнігі. Улічваючы гэтую акалічнасць, рэдакцыйны савет прадугледжвае праз некалькі год перавыданне "ЛКБ" – натуральна, дапоўненае і дапрацаванае.
Навуковая і пазнавальная літаратура | Праглядаў: 3890 | Загрузак: 2244 | Дабавіў: admin | Дата: 13.11.2012

1-15 16-28
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Навуковая і пазнавальная літаратура [18]
Дыпломныя і курсавыя праекты [2]
Дзяніс Лісейчыкаў [2]
Анатоль Трафімчык [6]
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.