Аўторак, 23.04.2024, 10:49

Каталог файлаў

Галоўная » Файлы » Літаратурная Ганцаўшчына » Алесь Каско

У катэгорыі матэрыялаў: 6
Паказана матэрыялаў: 1-6

Сартаваць па: Даце · Назве · Рэйтынгу · Каментарыях · Пампоўках · Праглядах
Алесь Каско
У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню.
Алесь Каско | Праглядаў: 2001 | Загрузак: 662 | Дабавіў: admin | Дата: 16.12.2015

/knihi/nebashil.jpg
Збонік паэзіі «Прыадхінуты небасхіл».

«Сваімі вершамі вядомы паэт, лаўрэат літаратурных прэмій Алесь Каско горача адстойвае духоўны пачатак у чалавеку, погляд на яго як на неад’емную часцінку сусвету...».
Алесь Каско | Праглядаў: 1748 | Загрузак: 677 | Дабавіў: admin | Дата: 10.12.2015

Алесь КаскоЗбонік паэзіі «Нічога больш» Алеся Каско выдадзены ў 2011 годзе.

«Сама назва новага зборніка паэзіі лаўрэата літаратурных прэмій Алеся Каско "Нічога больш" (вершы і пераклады; Брэст, выд. "Альтэрнатыва", 2011) сведчыць, што творы звязаны з асэнсаваннем "жыццявіру”, пры гэтым не вельмі суцяшальным. Развагі над карэннымі пытаннямі чалавечага існавання схіляюць і чытача думаць, шукаць, узірацца ў сябе і жыццё, у навакольны свет. Трансфармаваны ў назву кнігі радок "нічога не выказаў болей" з "тытульнага" верша рэфрэнам адцяняе грамадзянскую пазіцыю аўтара, жыццёвую падаснову ягоных роздумаў, хваляванняў, радасцей, болю і гневу. Для А.Каско выключна важнае творчае самавызначэнне: "Ці стаў я паэтам? Нічога не выказаў болей, чым тое, што ў лёсе сваім прачытаў”. За сціплаю самаацэнкаю – сутнасць індывідуальнасці: быў сабою, не выстаўляў сябе ні лепшым, ні горшым, пісаў, як жыў, набіраўся майстэрства, але пазбягаў штукарстваў і музе "ў рабства сябе не даваў”».
Алесь Каско | Праглядаў: 2171 | Загрузак: 710 | Дабавіў: admin | Дата: 21.03.2015

Алесь КаскоЗборнік вершаў «45» Алеся Каско выдадзены ў 1996 годзе.

«У новым зборніку лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова вядомага берасьцейскага паэта Алеся Каско 45 вершаў апошняга часу. Гэта вершы-роздумы пра вечнае і мімалётнае, пра сутнасьць жыцьця і месца творчага чалавека ў ім».
Алесь Каско | Праглядаў: 2790 | Загрузак: 826 | Дабавіў: admin | Дата: 27.12.2012

Алесь КаскоЗборнік вершаў «Набліжэнне» Алеся Каско выдадзены ў 1989 годзе.

«Лірычны герой вершаў Алеся Каско адкрыты ў сваіх перажываннях, паслядоўны ў сцвярджэнні высокай духоўнасці, шчырасці і дабрыні, часам схільны да самаіроніі. У нізцы вершаў «Атожылкі», якая завяршае кнігу, асэнсоўваюцца пытанні экалогіі, што датычаць радзімы паэта — Палесся».
Алесь Каско | Праглядаў: 2974 | Загрузак: 703 | Дабавіў: admin | Дата: 21.12.2012

Алесь КаскоЗборнік вершаў «Скразная лінія» Алеся Каско выдадзены ў 1982 годзе.

«Паэзія Алеся Каско, журналіста Брэстчыны, стрыманая і шчырая ў сваёй адкрытасці, у сваім даверы да людзей, у вернай любові да краю бацькоў, да Радзімы».
Алесь Каско | Праглядаў: 2905 | Загрузак: 909 | Дабавіў: admin | Дата: 14.12.2012

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Аляксандр Сержпутоўскі [2]
Якуб Колас [2]
Мікалай Купрэеў [1]
Міхась Рудкоўскі [5]
Уладзімір Марук [5]
Іван Кірэйчык [2]
Іван Лагвіновіч [5]
Анатоль Трафімчык [2]
Віктар Гардзей [8]
Алесь Каско [6]
Аляксей Галаскок [3]
Ірына Дарафейчук [2]
Анатоль Кудласевіч [1]
Алесь Кажадуб [2]
Эдуард Дубянецкі [2]
Святлана Асаўцова [1]
Ала Мірзаліева [0]
Ніна Таўтын [1]
Ніна Кавальчук [1]
Вячаслаў Несцярук [2]
Мікалай Антаноўскі [1]
Зборнікі [1]
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.