 Праца выканана ў рамках Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006-2010 гг. «Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры» (навуковы кіраўнік праграмы доктар гістарычных навук, прафесар А.А. Каваленя). У зборніку прадстаўлены візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680-1682 гг. з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У іх маюцца апісанні 212 цэркваў і 104 капліц у розных паветах Вялікага княства Літоўскага. Сетка звізітаваных парафій ахоплівае звыш 1400 населеных пунктаў. Кніга адрасавана гісторыкам, архівістам, краязнаўцам і усім, хто цікавіцца пытаннямі рэлігіязнаўства і гісторыі Беларусі. Першакрыніца: Pawet |