 Зборнік вершаў Міхася Рудкоўскага «Першыя вёрсты», выдадзены ў 1963 годзе. «Гэты зборнік вершаў — першыя крокі маладога паэта па цяжкім і пачэсным шляху паэзіі. Поўны сілы, жадання служыць свайму народу, поўны любві да Радзімы прыходзіць лірычны герой Міхася Рудкоўскага ў жыццё. Яму варожыя фальш і мяшчанства, ён непрымірымы да прыстасаванцаў, ён закаханы ў працу, у добрых людзей, у родныя краявіды.
I мы верым, што і далей яго шлях будзе хоць і нялёгкі, але прамы, ён не пойдзе шукаць пратаптанай сцежкі». |