 Зборнік вершаў «Інкрустацыя голасам» Уладзіміра Марука выдадзены ў 1991 годзе. «У сваім новым паэтычным збоніку Уладзімір Марук імкнецца спасцігнуць вытокі духоўнасці ў чалавеку, зразумець, чаму духоўнасць гэту чалавек губляе, падпарадкоўваючыся чыста знешнім праявам жыцця, а не яго глыбіннаму, унутранаму зместу. Паэт лічыць, што калі мы, няхай і несвядома, забываем пра тое, "што ў свеце нядаўнім было”, то не можам паўнакроўна існаваць». |