 Назву гэтаму зборніку, падрыхтаванаму пры жыцці Уладзімірам Маруком (1954 — 2010 гг.), дало даўнейшае, забытае слова, якое, калі вымаўляць яго ў сучасным пераўстварэнні, азначае амулет, абярог. У сваіх вершах аўтар засяроджваецца менавіта на тым, што ў нашым жыцці самае галоўнае, што з’яўляецца яго абярогам ад бездухоўнасці, пошласці, несамавітасці. Шукаючы суладдзя паміж чалавекам і светам, роздумна імкнучыся спасцігнуць сэнс чалавечага існавання, паэт часта адыходзіць ад звычайных быційных праблем і скіроўвае сваю думку да тэм вызначальных, паняццяў абстрактных: жыццё і смерць, дабро і зло… |