 Зборнік вершаў «Ліст рабіне» Уладзіміра Марука выдадзены ў 1987 годзе. «Узаемасувязь чалавека і прыроды – адна з галоўных тэм зборніка. Малады паэт уважліва прыслухоўваецца да шолаху лістоты, якая, "як душа, прасвечваецца", адчувае жывыя карані пракаветных палескіх сосен, якія, спадзяецца ён, вечныя, як самое жыццё на зямлі. Яркае полымя рабіны – паэтычны сімвал чалавечнасці і высокага сэнсу жыцця людзей. Вершы ў паэта часта набываюць філасофскае гучанне». |