Расказвае журналіст "Белтэлерадыёкампаніі" Святлана Вячорка: На будучы год Ганцавічы абраны сталіцай свята беларускага пісьменства. А сёння тут стартавала рэспубліканская акцыя "Беларусь - гэта мы". У гэтых дзвюх на першы погляд розных падзеях есць абагульняючы пачатак. А менавіта - самабытнасць гэтага палескага кутка, жыхары якога любяць, разумеюць і цэняць сапраўднае мастацтва.
Трохсот месцаў у глядзельнай зале гарадскога Дома культуры не хапіла для усіх ахвочых паглядзець выступленне Дзяржаўнага заслужанага ансамбля танца Беларусі. Некаторым нават прыйшлося скарыстацца прыстаўнымі крэсламі. І практычна ўвесь канцэрт не сціхалі апладысменты.
Першы этап грамадска-культурнай акцыі праходзіць пад назвай "Майстры мастацтваў
... Чытаць далей »
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.