Галоўная » Архіў навінаў
Вядомаму паэту Алесю Каско 10 снежня споўнілася 60 гадоў. Вiншуем! Алесь Каско нарадзіўся ў в. Чудзін Ганцавіцкага раёна. Упершыню надрукаваўся дзясяцікласнікам у ганцавіцкай раёнцы. У 1976 годзе закончыў Брэсцкi педагагічны інстытут імя A.С.Пушкіна. У гады вучобы лёс звёў яго з выдатным педагогам, вучоным, крытыкам і даследчыкам літаратуры, пісьменнікам Уладзімірам Калеснікам. Ён аказаў моцны ўплыў на маладога паэта, дапамог яму развіць творчыя здольнасці. I цяпер Алесь Каско лічыць яго сваім першым і самым лепшым настаўнікам, дз ... Чытаць далей »
|
Здаецца, што Алеся я ведаю ўсё жыццё. Раней сустракаліся даволі часта — можа, таму, што былі маладымі. І колькі было перагаворана і, што крывіць душой, выпіта! На размовах тых часта ляжаў адбітак штодзённасці, а віно было не заўсёды добрым, але мы тады жылі марамі і верылі, што ўсё лепшае наперадзе. Алесь Каско тады працаваў на пасадзе старшыні абласной пісьменніцкай арганізацыі, і наўкол яго групаваліся творцы слова, у кабінеце старшыні пастаянна нехта знаходзіўся. І толькі даводзіцца здзіўляцца, як у чалавека хапала часу і імпэту, каб пісаць вершы. Паэзія А.Каско напоўнена шчырай любоўю да сваёй зямлі, радзімы. Чырвонай стужкай у многіх вершах паэта праходзіць трывога за родны край, Бацькаўшчын ... Чытаць далей »
|
 "Нічога больш" – так называецца кніга паэта і публіцыста з Брэстчыны Алеся Каско, што выйшла ў гэтым годзе. Кніга ўвабрала ў сабе як уласна напісаныя новыя вершы, так і пераклады вершаў з іншых моў. Са слоў аўтара, зборнік вершаў стаў падсумаваннем ягоных мінулых 10 год жыцця, якія сталі перапынкам у яго творчасці. Пра вытокі назвы кнігі "Нічога болей" распавёў сам Алесь Каско: - Нічога больш – гэта нічога большага не сказаў, чым мог. Мой прынцып такі. Я паказваю сябе, як і кожны, напэўна, паэт. Гэта мая задача, раз дадзена табе звыш ці ад роду, ці ад радзімы. Выказвацца - гэта значыць выказвацца пра ўсё, што цябе хвалюе, што мучыць цябе. Алесь Каско выдаў шэраг кніг паэзіі, такіх як "Ве ... Чытаць далей »
|
|
| Каляндар | | « Люты 2012 » | | Пан | Аўт | Сер | Чац | Пят | Суб | Няд | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | | 27 | 28 | 29 |
|
| Хто тут? | Анлайн усяго: 1 Гасцей: 1 Карыстальнікаў: 0
|
|