Паэт памёр увечары 29 сакавіка пасля цяжкай і працяглай хваробы.
Іван Лагвіновіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасць, у пяці кіламетарах ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна.
У сямнаццаць гадоў з’ехаў у Данбас. Скончыў горнапрамысловае вучэльню ў горадзе Снежнае і стаў шахцёрам. У трыццаць сем гадоў з прычыны прафесійнага захворвання перавёўся з шахты на абагачальную фабрыку слесарам. Пасля сыходу на пенсію у 1991 годзе вярнуўся на Радзіму.
"Мы ўжо як родныя сёстры — кажа жыхарка вёскі Раздзялавічы Соф'я Мікалаеўна Рабцэвіч, — нас родніць і хлеб, і вёска, і песня". Яна ставіць на абрус дзежку з расчыненым хлебам, замешвае, як рабіла гэта ўсё жыццё, як вучылі маці і бабуля, як і дагэтуль робяць Ганна Рабцэвіч, Таццяна Рабцэвіч і яшчэ адна Соф'я Рабцэвіч, толькі Фёдараўна. У жанчын аднолькавае прозвішча, бо ўсе яны замужам за братамі Соф'і Фёдараўны. У Раздзялавічах іх клічуць "завіцамі".
— Мы з дзяцінства разам гадаваліся, гулялі, вучыліся і працавалі, потым сталі сваячкамі — працягвае гаспадыня.— А калі яшчэ і заспявалі разам, калектыў свой гэтак і назвалі "Завіца". Цяпер насамрэч раднейшыя за ўсіх
... Чытаць далей »
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.