Субота, 27.04.2024, 07:38

Галоўная » 2019 » Чэрвень » 7 » Аляксею Галаскоку — 70! (фота і відэа)
19:19
Аляксею Галаскоку — 70! (фота і відэа)
У чацвер 6 чэрвеня Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Васіля Праскурава арганізавала вечарыну, прысвечаную юбілею добрага сябра бібліятэкі, паэту Аляксею Пятровічу Галаскоку.


У раённай дзіцячай бібліятэцы, дзе праходзіла мерапрыемства, на працягу ўсёй вечарыны, гучалі успаміны паэта, якія дэманстраваў юны артыст Іван Мурашка, госці чыталі любімыя вершы паэта, юбіляру прысвячаліся песні.



На свяце прысутнічалі ўсе тыя, хто добра яго ведае, паважае, прыхільнікі творчасці, сябры, калегі па пяру. Шмат добрых слоў у адрас юбіляра прагучала ад гасцей: Аляксея Белага, Аляксандара Свірыда, Галіны Пупач, Івана Караленкі, Ніны Кавальчук і Ніны Таўтын і іншых.



Гучалі аўтарскія песні на словы паэта ў выкананні Івана Бондара, Ліліі Вадзюцінай і Святланы Муха.



З вясёлай гумарэскай выступілі артысты Агарэвіцкага Дома культуры Ала Шаматульская і Яніна Курылік.



Лірычны настрой панаваў у зале, калі спявала Алена Цецярдынка.



І завяршыліся віншаванні выступленнем узорнага лялечнага тэатра «Усмешка» Ганцавіцкай раённай дзіцячай бібліятэкі.
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 872 | Дабавіў: vitalis | Тэгі: Аляксей Галаскок, Літаратурная Ганцаўшчына, Ганцавічы, юбілей, Ганцавіцкі раён
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Чэрвень 2019  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.