Пятніца, 19.04.2024, 20:03

Галоўная » 2010 » Верасень » 30 » "Беларусь - гэта мы" - грамадска-культурная акцыя працягвае шэсце па краіне
11:52
"Беларусь - гэта мы" - грамадска-культурная акцыя працягвае шэсце па краіне
nullРасказвае журналіст "Белтэлерадыёкампаніі" Святлана Вячорка: На будучы год Ганцавічы абраны сталіцай свята беларускага пісьменства. А сёння тут стартавала рэспубліканская акцыя "Беларусь - гэта мы". У гэтых дзвюх на першы погляд розных падзеях есць абагульняючы пачатак. А менавіта - самабытнасць гэтага палескага кутка, жыхары якога любяць, разумеюць і цэняць сапраўднае мастацтва.

Трохсот месцаў у глядзельнай зале гарадскога Дома культуры не хапіла для усіх ахвочых паглядзець выступленне Дзяржаўнага заслужанага ансамбля танца Беларусі. Некаторым нават прыйшлося скарыстацца прыстаўнымі крэсламі. І практычна ўвесь канцэрт не сціхалі апладысменты.

Першы этап грамадска-культурнай акцыі праходзіць пад назвай "Майстры мастацтваў - землякам". Сярод маладзёжнага саставу нацыянальнага харэаграфічнага калектыву ёсць выхадцы і з Пінска, і з Брэста. Так што, у пэўнай ступені артысты і гледачы і сапраўды былі землякамі.

Сяргей Смірноў, педагог-рэпетытар Дзяржаўнага заслужанага ансамбля танца Беларусі: Гэта быў не проста канцэрт, а паўтары гадзіны заўзятага, феерычнага, высокапрафесійнага шоу. Артысты працавалі самааддана. Публіка не шкадавала далоняў і кветак. Беларускія народныя песні разам з салісткай выконвала ўся зала. А нехта нават ад паўнаты пачуццяў зрываўся з месца ў скокі.



Міхаіл Кучко, артыст балета Дзяржаўнага заслужанага ансамбля танца Беларусі: "Выдатна. Публіка ў правінцыі заўсёды лепшая. Яна не распешчаная. Ім цікава. Шчыра пляскаюць. Пасля кожнага нумара дораць кветкі".

Лідзія Занька, начальнік аддзела ідэалогіі Ганцавіцкага райвыканкама: "Людзі гуртуюцца, адчуваюць адзінства, адзіны дух, адзіную краіну. Таму такія акцыі проста неабходныя. І мы шчаслівыя, што ў нашай краіне ёсць такія выдатныя калектывы".

Хутка беларускую лявоніху ў выкананні Дзяржаўнага ансамбля танца ўбачаць у Кітаі, куды калектыў адпраўляецца на фестываль. А па вяртанні на радзіму артысты прадоўжаць гастрольны графік у рамках акцыі "Беларусь - гэта мы". І першай пасля Ганцавіч будзе Рэчыца.
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1837 | Дабавіў: admin
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2010  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.