Субота, 20.04.2024, 01:09

Галоўная » 2012 » Сакавік » 7 » "Дык чаму ж не заспяваць па-свойму?"
22:39
"Дык чаму ж не заспяваць па-свойму?"
еврофест, еўрафэстЯ жыву ў вёсцы, у глыбінцы Берасцейшчыны. Люблю мастацтва. Крыху лепш разбіраюся ў літаратуры (філолаг па адукацыі). У музыцы і жывапісе — на ўзроўні аматара: у маладосці збірала рэпрадукцыі карцін (пераважна з часопіса "Огонек"), пласцінкі з любімымі творамі. У больш сталым узросце часу на гэта ўжо не было: тыповы лёс вясковага настаўніка, а гэта значыць — лектара таварыства "Веды", удзельніка мастацкай самадзейнасці і ўсіх "добраахвотных" нядзельнікаў-суботнікаў, "вырошчвальніка" дзялкі буракоў у калгасе... У дадатак — свая сям'я і свая гаспадарка, без якой ні тады, ні цяпер, відаць, нельга пражыць у вёсцы.

Няцяжка ўявіць, як хутка ад гэтага звужаецца кругагляд. Што не віна настаўніка, а хутчэй бяда. Выстойвалі — адзінкі!..

Дык вось пра "ЕўраФэсты" ранейшых гадоў і пра "Еўрабачанне" гэтага.

Першае. Як мне здаецца, мы залішне "б'ём" на знешнія эфекты. Збіраемся ўразіць Еўропу звышэкстравагантнымі прычоскамі і строямі. Для той жа Алешкі варта было б прадугледзець пажоў, якія падчас выступлення насілі б за ёй "хвост" сукенкі. Не зусім зразумелыя касцюмы і ў гурта Lіtеsоund (ці яны мо стасаваліся са зместам песні? Я англійскую мову не ведаю; тады хай прабачаць)...

Я гэта да таго, што на адным з "Еўрабачанняў" мы ўжо спрабавалі заваяваць Еўропу майстэрствам пераапрананняў (а не песняй). Не прайшло ж!

Другое. Першапачатковая пераможца конкурсу Алена Ланская заявіла, што гатова падрыхтаваць на "Еўрабачанне" іншую песню, калі яна знойдзецца. Гэта, на мой погляд, нейкі абсурд. Значыць, сама яна не верыць, што гэтая песня — добрая. А мы, атрымліваецца, павінны паверыць, што тая, новая, будзе лепшая? А калі горшая? Што тады? Трэба ж было шукаць яе да заключнага этапу, на маю думку.

Трэцяе. Я — патрыёт сваёй Радзімы, таму мне за яе і крыўдна. У нас што, няма каму канчаткова падрыхтаваць пераможцу да конкурсу ў Баку? Трэба некага шукаць па-за межамі, спадзявацца, што "вот приедет дядя, дядя нас научит"?!

Асабіста я сімпатызую Кіркораву як артысту. Але ж і мы, як быццам, не лыкам шытыя!

Чацвёртае. Люблю, цаню, паважаю Ціхановіча. Нават вельмі! Але ж уражанне, што на ім клінам сышоўся свет. Ужо колькі гадоў не шанціць нам на дарослым "Еўрабачанні". Дык мо пара паглядзець, што было б, калі б змянілася кіраўніцтва аргкамітэта? Ці я памыляюся?

Пятае. Не разумею, чаму не паказалі мне, усім нам прамога галасавання гледачоў (так робіцца на конкурсах, мы прывыклі). Чаму не прадставілі членаў прафесійнага журы, не сказалі, хто там каму аддаў свой голас? Бо яно ж відавочна: дзе няма празрыстасці, там абавязкова з'яўляюцца падставы для сумневаў — у галоўным: у справядлівасці.

Шостае. Мне цягам усяго конкурсу было крыўдна. Паважаць у Еўропе і ва ўсім свеце нас можна будзе толькі тады, калі мы будзем паважаць сябе самі. Гэты конкурс — яшчэ адно, чарговае, новае пацвярджэнне нашай непавагі да свайго роднага, беларускага. Трэба было з Нарвегіі прыехаць замежніку Сашу Рыбаку, каб беларусы на беларускім "ЕўраФэсце" пачулі беларускае слова! Пра сябе кажу: ішоў канцэрт, выступалі прэтэндэнты на паездку ў Баку — ніякіх асаблівых пачуццяў. А "выскачыў" Саша, зайграў, заспяваў свой "Небасхіл Еўропы" — і адгукнулася не толькі мая душа, але і вочы (змакрэлі чамусьці)...

Выканаўца ў песню павінен укласці душу — сваю і народа, які ты прадстаўляеш. Душа ж тая — у мове! Дык мо пара ўжо нам заспяваць па-беларуску? Тым больш што мова наша па мілагучнасці куды вышэй за іншыя. Яна ў Еўропе другая пасля італьянскай. Дык чаму ж не ўзяць яе ў саюзнікі? Чаму ж не заспяваць па-свойму?

Ірына РУДКОЎСКАЯ, в.Хатынічы, Ганцавіцкі раён

Р.S. Запісала гэтыя думкі адразу ж пасля прагляду трансляцыі. Не адважылася адправіць. А потым пачула пра скандал і стала так балюча, так крыўдна...

Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 2006 | Дабавіў: admin | Тэгі: Ірына Рудкоўская, Хатынічы, Ганцавіцкі раён, Еўрафэст
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.