Субота, 20.04.2024, 16:38

Галоўная » 2010 » Верасень » 7 » Дзень беларускай пісьменнасці ў 2011 годзе пройдзе ў Ганцавічах
18:39
Дзень беларускай пісьменнасці ў 2011 годзе пройдзе ў Ганцавічах
У мінулую нядзелю 5 верасня наша краіна адзначыла Дзеньбеларускага пісьменства — вялікае нацыянальнае свята. Па словах кіраўніка дзяржавы А.Р. Лукашэнкі, "акцэнтуе ўвагу на неабходнасці захавання і развіцця багатай культурнай спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа”.

Месцам правядзення гэтай значнай падзеі абіраюцца гарады, гісторыя якіх звязана з імёнамі знакамітых дзеячаў нацыянальнай культуры. Ужо прымалі свята: Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь. У гэтым 2010 годзе Дзень беларускага пісьменства праходзіў у горадзе Хойнікі Гомельскай вобласці — на малой радзіме вядомага беларускага пісьменніка Івана Мележа.

Адбыўшыеся ўрачыстасці вылучаліся насычанай культурнай праграмай і сабралі шматлікіх удзельнікаў з усёй Беларусі, а таксама гасцей з блізкага і далёкага замежжа. У ліку тых, хто прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, была і дэлегацыя Ганцаўшчыны на чале са старшынёй райвыканкама У. М. Столярам. Прысутнасць ганцаўчан у Хойніках была невыпадковай. На працягу апошніх месяцаў наш райцэнтр разглядаўся як найбольш верагоднае месца правядзення гэтага культурнага форуму ў наступным годзе. І вось падчас урачыстага закрыцця свята афіцыйна было аб’яўлена, што ў 2011 годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў нашых Ганцавічах! Афіцыйная дэлегацыя вярнулася дахаты з вымпелам залатога шыцця, які сведчыць аб выпаўшым гонары.

У сваёй прамове са святочнай сцэны Уладзімір Міхайлавіч адзначыў: "Ганцаўшчына заслужыла права правесці Дзень беларускага пісьменства. Наш самабытны край слаўны сваёй багатай гісторыяй, захаваў свае адметнасці, традыцыі і непаўторны каларыт. Ганцаўчане цэняць кнігу — крыніцу духоўнага багацця, шануюць роднае слова, ганарацца сваімі знакамітымі землякамі-творцамі і тым, што на Ганцаўшчыне ў свой час жыў і працаваў вялікі беларускі пясняр Якуб Колас. Мы вельмі рады, што нам дадзена ганаровае права на сваёй паэтычна-песеннай, маляўнічай зямлі сабраць гасцей з усёй Беларусі ды паказаць, адкуль ідуць вытокі творчай дзейнасці нашых знакамітых людзей”.


Пад час перадачы сімвалічнай эстафеты свята Беларускай пісьменнасці
ад Хойнікаў - Ганцавічам


Шмат уражанняў засталося і ў вялікай групы лепшых вучняў навучальных устаноў Ганцаўшчыны, для якіх паездка на Гомельшчыну стала формай заахвочвання.

Як паказвае практыка, гораду на Цне прыйдзецца перажыць радыкальнае ператварэнне, а таксама трэба будзе прапанаваць рэспубліканскаму аргкамітэту цікавую фабулу мерапрыемстваў, якая дае ўяўленне пра гісторыю і культуру края. Калі ў Хойніках стрыжнем праграмы была постаць Івана Мележа і яго творчасць, то ў Ганцавічах схіляюцца да таго, каб сфакусаваць увагу на Якубе Коласе, які настаўнічаў у в.Люсіна ў 1902-1904 гг. Да таго ж Ганцаўшчына звязана і з такім вялікім імем, як Аляксандр Сержпутоўскі, вядомы беларускі фалькларыст і этнограф.
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 2807 | Дабавіў: admin
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2010  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.