Пятніца, 29.03.2024, 14:24

Галоўная » 2011 » Студзень » 8 » Ганцавіцкаму раённаму Дому рамёстваў прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
17:09
Ганцавіцкаму раённаму Дому рамёстваў прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Муха Марыя Іванаўна - дырэктар установыКіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 4 студзеня падпісаў указ № 5 "Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2010 года". Сярод атрымаўшых прэміі — калектыў Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў, які атрымаў высокую ўзнагаоду "за адраджэнне і захаванне народных рамёстваў, далучэнне да традыцыйнай культуры моладзі".

Вось, што з гэтай нагоды піша газета "Культура".

«У 1996 годзе на пасаду кіраўніка аддзела культуры Ганцавіцкага райвыканкама прыйшла Ірына Барысаўна Марцінкевіч. Прыйшла з цвёрдым намерам: стварыць у аддзелаўскай структуры ўстанову новага тыпу - раённы Дом рамёстваў. І сапраўды, ужо праз год у Ганцавічах распачаў дзейнасць РДР.

Сёння калектыў Ганцавіцкага РДР - лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Дырэктарам новай установы стала Марыя Муха - рэжысёр па адукацыі, майстрыха-рамесніца па пакліканні. Яе любоў да ткацтва - ад маці і бабулі. Дый увогуле ўсе сваякі, па словах Марыі Іванаўны, займаліся спрадвек вышыўкай ды карункамі. Так што традыцыя рамесніцтва ў гэтай сям'і - доўгая, як той вясельны ручнік.

Неўзабаве Марыю Муха прымаюць у шэрагі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Поруч з ёй у Доме рамёстваў працуюць ткачыха Ніна Казак, вышывальшчыцы Яўгенія Станкевіч і Вольга Паніна. У гуртках РДР займаецца некалькі дзясяткаў дзяцей, а ў клуб "Багач", што адкрываецца пры Доме рамёстваў, уваходзіць ледзь не трыццаць майстроў з усёй Ганцаўшчыны.

калектыў Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў
Калектыў Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў

У выніку ўзаемасупрацоўніцтва і сумесных экспедыцый калекцыя РДР уключае сёння больш за 300 узораў старадаўняга ткацтва, вышыўкі, мастацкай апрацоўкі дрэва. Традыцыйных ручнікоў у зборы - пад 60. Адзін з унікальных, якому больш за сто гадоў, - з вёскі Люсіна, дзе пэўны час жыў і працаваў настаўнікам Якуб Колас...

Сённяшнія ганцавіцкія ручнікі, створаныя пад дахам РДР, не менш цікавыя і самабытныя, чым іхнія "родзічы" векавой даўніны. Значыць, традыцыі няма скону, значыць, жывіць яна творчую думку сённяшніх рамеснікаў Ганцаўшчыны, што здзіўляюць сваімі вырабамі і суайчыннікаў, і замежнікаў».
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1856 | Дабавіў: admin
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Студзень 2011  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.