Галоўная » 2024»Жнівень»23 » Ганцавіцкія бібліятэкары ў эфіры радыёстанцыі «Горад FM» пазнаёмілі слухачоў з літаратарамі-землякамі — Васіль Праскураў і Міхась Рудкоўскі
23:12
Ганцавіцкія бібліятэкары ў эфіры радыёстанцыі «Горад FM» пазнаёмілі слухачоў з літаратарамі-землякамі — Васіль Праскураў і Міхась Рудкоўскі
Супрацоўнікі Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у праграме «Натхнёныя лёсам адзіным», якая выходзіць у эфіры радыёстанцыі «Горад FM» (яна ўваходзіць у склад тэлерадыёкампаніі «Брэст») і расказалі аб літаратарах-земляках — Васіль Праскураў і Міхась Рудкоўскі.
Ала Хваль расказвае пра жыццёвы і творчы лёс Міхася Рудкоўскага
Першая перадача, яна выйшла ў эфір у аўторак 20 жніўня, была прысвечана пісьменніку Васілю Фёдаравічу Праскураву.
Пра жыццёвы і творчы шлях літаратара вядучы перадачы, Васіль Барысюк, гутарыў з Таццянай Плотка, дачкой пісьменніка, і Таццянай Маляўка, загадчыкам аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ імя В.Ф. Праскурава.
Другая перадача прагучала ў эфіры радыёстанцыі «Горад FM» у чацвер 22 жніўня прысвячалася паэту Міхасю Рудкоўскаму.
Удзел у запісу прыняла Ала Хваль, дырэктар бібліятэчнай сістэмы. Ала Уладзіміраўна расказала слухачам радыё пра творчы лёс пісьменніка і, як пляменніца паэта, узгадала падзеі, звязаныя з літаратарам з гісторыі сям’і.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.