Субота, 27.04.2024, 01:03

Галоўная » 2016 » Май » 4 » Хатыніцкае “валачоннае”
18:54
Хатыніцкае “валачоннае”
На другі дзень Вялікадня ў вёсцы Хатынічы існаваў звычай хадзіць у "валачоннае". Менавіта "валачонныя", а не валачобныя – гэтак на мясцовы манер казалі на дарослых і дзецяй, якія наведвалі сваіх блізкіх і далёкую радню.


Асабліва ў гэты дзень віншавалі хросных бацькоў і хрэснікаў. Дзеці атрымлівалі ў падарунак чырвонае яечка і ласункі.


Старэйшыя жыхары прыгадваюць, што дзеці-валачобнікі хадзілі па хатах і паасобку, і цэлымі гуртамі. Але з часам і гэты, як і іншыя звычаі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне, сталі забывацца, здыходзіць з ужытку. Сёння ўжо не ўбачыш і самы распаўсюджаны вясковы звычай пасхальных днён – гульню ў біткі фарбаванымі яйкамі.


Таму работнікі Хатыніцкага Дома культуры вырашылі аднавіць забытую цікавую традыцыю і ўжо другі год запар "валачонныя" наведваюць мясцовыя сем‘і. Кіраўнік вядомага народнага фальклорна-этнаграфічнага гурта "Хатовічы" Таццяна Буйкевіч стварыла спадарожны фальклорны дзіцячы гурт "Крынічка", які будзе пераймаць трацыдыйную спадчыну вёскі – мясцовыя песні, танцы, звычаі і абрады. Для ўдзельнікаў гурта – дзяўчынак 6-га і 7-га класаў, іхнія матулі і бабулі падрыхтавалі мясцовые святочнае адзенне – хатыніцкі строй. У гэтых строях дзяўчынкі і выправіліся ў сёлетняе валікоднае "валачоннае". Старэйшыя хатынскія жыхары, як толькі даведаліся пра валачобнікаў, захацелі, каб і ў іх двары прыйшлі гэтыя вялікодныя вестуны.


Мне давалося ўбачыць, як удзельніцы "Крынічкі" наведвалі паважаных людзей вёскі – сям’ю пенсіянераў Андрэя і Надзеі Ярашэвічаў. Андрэй Андрэевіч і Надзея Васільеўна выйшлі на ганак не з пустымі рукамі – па традыцыі яны частавалі незвычайных гасцей чырвонымі яйкамі і пірагамі. Яны былі вельмі задаволеныя, што нарэшце ажываюць родныя вытокі, моладзь і дзеці вяртаюцца да сваіх каранёў.


Фота Анатоля КЛЕШЧУКА, "Звязда"
Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 1392 | Дабавіў: admin | Тэгі: Вялікдзень, Анатоль Кляшчук, Хатынічы, Ганцавіцкі раён, газета Звязда
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2016  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.