Юныя аматары коннага спорту з аграгарадка
Агарэвічы і іх бацькі хвалююцца за лёс мясцовага аддзялення дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
Яно падпарадкоўваецца абласному спартыўныму клубу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Чуткі аб хуткім закрыцці ўстановы ўзрушылі мясцовых жыхароў і сталі нагодай для зварота на гарачую лінію навін.