25 мая вядомаму беларускаму літаратару,
Міколе Купрэеву, жыццё якога пэўны час было звязана з
Ганцавіцкім раёнам, споўнілася б 75 гадоў. З такой нагоды наш партал аб’яўляе гэты тыдзень – тыднем Міколы Купрэева. Па суботу 26 мая на сайце будуць прадстаўлены разнастайныя матэрыялы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю слыннага сына беларускай зямлі. А тыдзень распачынаецца артыкулам Валянціна Смаля з кнігі «Літаратурная карта Берасцейшчыны»
«Мікола Купрэеў».