Пятніца, 26.04.2024, 02:02

Галоўная » 2012 » Верасень » 11 » Незвычайную калекцыю камянёў сабрала выкладчыца ліцэя
10:35
Незвычайную калекцыю камянёў сабрала выкладчыца ліцэя
Лілія Бур'якБольш за 200 разнастайных камянёў дзівоснай формы і афарбоўкі, на якіх сама маці-прырода пакінула свой адбітак, пераўтварыўшы, здавалася б, мёртвы матэрыял у сапраўдны шэдэўр, знаходзяцца ў рабочым кабінеце і дома ў Ліліі Аляксандраўны.

Кожнаму экспанату жанчына дае адпаведную назву. Вось на паліцы ляжыць камень "Сэрца". Прыгледзішся ўважліва — сапраўды, чалавечае сэрца выбіта з каменю, нават прожылкі відаць. Побач размясціліся камяні, што нагадваюць сваім выглядам карту Беларусі, смаўжа, вока быка, грыбы, Напалеона і нават лахнэскае страшыдла. Зрэшты, усе не пералічыць. Ведаючы аб захапленні выкладчыцы, навучэнцы ліцэя дораць Ліліі Аляксандраўне свае каменныя знаходкі. Лілія Бур’як не проста збірае камяні, але і робіць з іх абярэгі-амулеты, якія з задавальненнем дорыць сябрам і знаёмым.

Увогуле, захапленне камянямі і гісторыяй роднага краю, яго старажытнымі паданнямі ды легендамі Ліліі Аляксандраўне яшчэ з дзяцінства прывілі настаўнікі Галынкаўскай сярэдняй школы, што ў Клецкім раёне. Праўда, збіраць камяні яна стала каля дваццаці гадоў таму.

— Вяртаючыся аднойчы пасля працы дамоў у Любашава, — прыгадвае выкладчыца, — на дарозе заўважыла незвычайнай формы каменьчык. Прыгледзелася — камень падобны да сэрца. Падняла "каменнае сэрца" з дарогі і войкнула: на другім баку каменя выразна прасочваўся вобраз жанчыны з дзіцём на руках, — кажа Лілія Аляксандраўна, паказваючы на дзіўны каменьчык, які і паклаў пачатак яе захапленню.

Бяру экспанат у рукі. З аднаго боку, сапраўды, відаць абрыс маладой жанчыны, на руках якой, утульна ўладкаваўшыся, спіць дзіця. Камень, нягледзячы на гарачыню, халодны, прыемны навобмацак. Сапраўдны прыродны цуд.

— Камяні на самой справе падсілкоўваюць, даюць станоўчую энергію, настройваюць думкі на пазітыў, — тлумачыць Лілія Аляксандраўна.

З тае пары жанчына пачала ўважліва прыглядацца да каменьчыкаў, што сустракала ў полі, у лесе, на дарозе. Ёсць у калекцыі Ліліі Бур’як камяні з Канады, Казахстана, Чырвонага, Міжземнага і Чорнага мора. Але больш за ўсё ёй даспадобы каменьчыкі, сабраныя на роднай зямлі. Лілія Аляксандраўна не толькі калекцыянуе камяні, але з дапамогай свайго захаплення вучыць дзяцей любіць і цаніць прыгажосць і непаўторнасць палескага краю. Навучэнцы пад кіраўніцтвам выкладчыцы ўдзельнічаюць у разнастайных экалагічных праектах і займаюць прэстыжныя месцы і на абласным узроўні, і на рэспубліканскім. Зараз Лілія Аляксандраўна разам з юнакамі і дзяўчатамі працуе над чарговай незвычайнай задумай.

— Хочам стварыць камянёвы сад, — прызнаецца жанчына. — Вызначыліся з тэрыторыяй, на якой пасадзілі каля ста кустоў бэзу. Гэта будзе казачны бэзавы сад, пасярэдзіне якога выкладзем з велізарных валуноў контур Ганцавіцкага раёна. Ведаеце, якую істоту прыгадвае абрыс нашага раёна? — пытаецца ў мяне Лілія Аляксандраўна. У адказ сарамліва кручу галавой — ніколі не звяртала ўвагі.

— Вялікую рыбіну, — тлумачыць улюбёная ў свой край Лілія Бур’як. — Нездарма гавораць, што рыбіна шукае месца, дзе глыбей, а чалавек — дзе лепей.

У хуткім часе камянёвы сад зачаруе сваёй бэзавай прыгажосцю не толькі ганцаўчанаў, але і гасцей горада, таму што паглядзець на дзіўныя стварэнні рук чалавечых і прыроды захочуць многія.

Кацярына БУРЫК, «Народная газета»
Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 1717 | Дабавіў: admin | Тэгі: Народная газета, Кацярына Бурык
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.