Субота, 20.04.2024, 05:36

Галоўная » 2010 » Снежань » 24 » Новае відэа
22:02
Новае відэа
Алесь КаскоУ відэаканал GantsRegion дабаўлена новае відэа з нашым земляком Алесем Каско з праекта «Постаці» гродзенскага радыё «Твой стыль».

Вось што піша адна з аўтараў праекту Юлія Каляда: Хтосьці з беларускіх класікаў трапна заўважыў, што інтэлект чалавека пазнаецца па колькасці кніг у яго бібліятэцы. Хатняя бібліятэка берасцейскага паэта, перакладчыка, эсэіста Алеся Каско ўражвае (Брэсцкая вобл.).

Размаўляючы з гэтым чалавекам, разумееш якога глыбокага філасофскага роздуму гэтая асоба.

Алесь Каско - лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, Міжнароднай прэміі імя Гены Краснапёркі, Мядовай прэміі «Берасцейская прэмія». Аўтар зборнікаў паэзіі «Скразная лінія», «Набліжэнне», «Час прысутнасці», «45», «Трохкроп’е», кніжак для дзяцей «Чыстага ўсё нячыстае баіцца», «Два сонцы»
.

Алесь Каско нарадзіўся ў 1951 г. у в.Чудзін у сялянскай сям'і. У 1968 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. Пушкіна. На пачатку 1971 г. перапыніў вучобу. Служыў у Савецкай Арміі, затым працаваў у роднай вёсцы і працягваў вучобу завочна. У 1974 г. перавёўся на стацыянарнае аддзяленне (скончыў у 1976-м). Працаваў карэспандэнтам Жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». 3 1984 г. — рэдактар на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання, адказны сакратар Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў. Цяпер жыве і працуе ў г.Жабінка.

Мы рады вам прадставіць гэтае відэа на нашым партале.

Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1568 | Дабавіў: admin | Тэгі: Чудзін, Ганцавічы, Алесь Каско, Жабінка, Ганцавіцкі раён
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Снежань 2010  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.