Пятніца, 29.03.2024, 15:15

Галоўная » 2013 » Верасень » 10 » Новая выстаўка ў краязнаўчым музеі «Фантазія і майстэрства»
10:24
Новая выстаўка ў краязнаўчым музеі «Фантазія і майстэрства»
З 10 верасня ў выставачнай зале Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея распачынае сваю працу выстаўка работ Віталя Шэпялевіча пад назваю «Фантазія і майстэрства». На ёй прадстаўлены разнастайныя прадметы вырабленыя майстрам.



Даведка
Шэпялевіч Віталь нарадзіўся ў 1976 годзе ў горадзе Ганцавічы.

У 1996 годзе паступіў у мастацкую вучэльню ў гарадскім пасёлку Мір Гродзенскай вобласці. У 1998 годзе атрымаў спецыяльнасць ганчар, вытворца мастацкіх вырабаў з керамікі. У 1998 – 1999 гадах працаваў ганчаром у майстэрні народнага майстра Алеся Косткі ў горадзе Мінск.

У 2000 годзе вярнуўся ў горад Ганцавічы, дзе па сённяшні дзень займаецца вырабам сувеніраў з дрэва і гліны. Супрацоўнічае з Ганцавіцкім раённым Домам рамёстваў.

Удзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў:
- Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі-2009» (горад Кобрын);
- Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў «Вясновы букет» (горад Мінск, 2010 год);
- Рэспубліканскі Дзень беларускага пісьменства (горад Ганцавічы, 2011 год);
- кірмаш рамёстваў «Палескі кірмаш» (горад Пінск, 2012 год);
- ІІІ Міжнародны пленэр ганчароў (вёска Гарадная, Столінскі раён, 2012 год);
- ІІ Міжнародны пленэр шэрай керамікі (Чарна Весь Касьцёльна - Немчын, Польшча, 2013 год).
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1789 | Дабавіў: admin | Тэгі: кераміка, ганчарства, Ганцавічы, Віталь Шэпялевіч, Ганцавіцкі раён, Ганцавіцкі краязнаўчы музей
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2013  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.