Чацвер, 25.04.2024, 15:03

Галоўная » 2017 » Лістапад » 26 » Памёр Алесь Каско
20:45
Памёр Алесь Каско
Сёння ў нядзелю 26 лістапада на 66-м годзе жыцця памёр вядомы паэт Алесь Канстанцінавіч Каско. Развітанне з паэтам адбудзецца заўтра ў панядзелак 27 лістапада ў горадзе Жабінка.


Алесь Каско нарадзіўся 10 снежня 1951 года ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1968 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Берасцейскага педагагічнага інстытута. На пачатку 1971 года перапыніў вучобу. Выкладаў расейскую мову і літаратуру ў Рагазнянскай сярэдняй школе Берасцейскага раёна, беларускую мову і літаратуру ў Чудзінскай сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі (1971-1973 гады). Зноў працаваў у Чудзінскай сярэдняй школе і працягваў вучобу завочна. У 1974 годзе перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Берасцейскага педінстытута (скончыў у 1976 годзе). У 1976-1984 гадах – караспандэнт жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». З 1984 года працаваў рэдактарам на Берасцейскай абласной студыі тэлебачання. Сябра СП СССР з 1984 года.

Літаратурнай працай займаўся з 1968 года. Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1970 годзе (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Вестка» (1979), «Скразная лінія» (1982), «Набліжэнне» (1989), «Час прысутнасці» (1994), «Сорак пяць» (1997), «Нічога больш» (2011), «Межавыя знакі» (2014).

Доўгі час узначальваў Брэсцкую абласную філію Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1554 | Дабавіў: vitalis | Тэгі: Ганцавіцкі раён, Жабінка, Ганцавічы, Алесь Каско, Літаратурная Ганцаўшчына, Чудзін
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Лістапад 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.