Субота, 19.05.2012, 09:15

Галоўная » 2011 » Сакавік » 30 » Памёр паэт Іван Лагвіновіч
16:13
Памёр паэт Іван Лагвіновіч
Іван Лагвіновіч, Иван ЛогвиновичПаэт памёр увечары 29 сакавіка пасля цяжкай і працяглай хваробы.

Іван Лагвіновіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасць, у пяці кіламетарах ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна.

У сямнаццаць гадоў з’ехаў у Данбас. Скончыў горнапрамысловае вучэльню ў горадзе Снежнае і стаў шахцёрам. У трыццаць сем гадоў з прычыны прафесійнага захворвання перавёўся з шахты на абагачальную фабрыку слесарам. Пасля сыходу на пенсію у 1991 годзе вярнуўся на Радзіму.

З мая 1992-га года жыў у Баранавічах. Сябра Саюза беларусккіх пісьменнікаў з 1992 года.

Першыя яго вершы ў 1960 годзе надрукавала газета "Чырвоная змена". На Украіне, працягваў пісаць вершы на беларускай і рускай мовах. Суаўтар выдадзеных там калектыўных зборнікаў: "Дорогие мои однополчане", "Зарницы", "Очень вовремя мы родились".

Пасля вяртання на Беларусь пісаў выключна па-беларуску. Яго вершы друкаваліся на старонках рэспубліканскіх газетаў і часопісаў, уваходзілі ў зборнікі паэзіі "Агледзіны". "Дзядзінец", баранавіцкі літаратурны альманах "Святліца". У 2002 годзе яго верш "Памірае паэт" надрукаваны ў калектыўным зборніку "Верш на Свабоду".

Аўтар кніг паэзіі: "Разлукі выраёвыя" (2000 г.), "Піліпаўка" (2001 г.), "Ляда юдолі" (2003 г.), "Далёкае і блізкае" (2004 г.), "Палыновыя кветкі" (2007 г.). Перад смерцю паэт рыхтаваў яшчэ адзін свой зборнік, але, на жаль, не паспеў яго выдаць.

Пахаванне Івана Лагвіновіча адбудзецца 31 сакавіка на радзіме паэта, у вёсцы Малькавічы Ганцавіцкага раёна.
Памірае паэт

Памірае паэт.
Пры дарозе лясной памipae.
Два анёлы ляцяць на святло пакаяннай душы.
Небны колер вачэй пуцявіннем cyxiм выгарае.
І не мроіцца муза, а бачацца толькі крыжы.

Адступае жыццё, адыходзіць...
Не, не – адлятае!
Разам з буслікам белым
над лотаццю даўняй вясны.
Яго славы нягучнай
крушынавы куст аблятае.
А лаўровы вянок
ён не бачыў і нават не сніў.

Пaмipae паэт.
Беспрытульны, самотны, гаротны...
Добра, хоць не ў канаве,
а тут, на мурожным грудку.
Чалавек для трохсот
геніяльным ён быў і народным,
для астатніх мільёнаў,–
як кажуць, ні сват і ні кум.

Нарадзіцца б яму
армянінам, эстонцам, карэйцам,
акружалі б цяпер
не самлелыя ў спёку кусты...
Спачувальна-жалобна
ўздыхне нахілёнае дрэўца
i замест медзякоў
пакладзе на павекі лісты.

На радзімай зямлі
бы чужынец які памipae.
Пэўна, доля ў паэта такая:
турма ці сума.
А навокал зямля выгарае.
Нас неба карае!
І нідзе паратунку
ад пошасці-згубы няма.


Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 223 | Дабавіў: admin | Тэгі: Іван Лагвіновіч, Літаратурная Ганцаўшчына
Усяго каментарыяў: 0
Імя *:
Email:
Код *:
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Сакавік 2011  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.