Чацвер, 28.03.2024, 23:24

Галоўная » 2022 » Лістапад » 14 » Раённае свята «Вітаю цябе, мой народ» да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа
15:54
Раённае свята «Вітаю цябе, мой народ» да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа
У пятніцу, 11 лістапада, ў Ганцавіцкім раёне адсвяткавалі 140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа. З гэтай нагоды Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Васіля Фёдаравіча Праскурава арганізавала Коласаўскія чытанні «Якуб Колас: нашчадкам памяць зберагаць».

Удзельнікі раённага свята «Вітаю цябе, мой народ» да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

Праўнучка пісьменніка, Васіліна Міцкевіч, прадставіла новую кнігу «Табой я жыў, табой жыву…», прысвечаную жонцы Якуба Коласа Марыі Дзмітрыеўне Каменскай.


Пра дзейнасць Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа распавядала Ірына Мацяс, дырэктар установы.


З дзейнасцю Пінкавіцкага народнага літаратурна-этнаграфічнага музея Якуба Коласа пазнаёміла гаспадыня ўстановы Жана Верыч.


Краявед з Лунінеччыны, Васіль Туміловіч, раскрыў прысутным малазнаёмыя старонкі жыцця Якуба Коласа, які некаторы час жыў і працаваў у гэтым краі.


Пра літаратурнае краязнаўства вяла гаворку Святлана Марцінкевіч, загадчык раённай дзіцячай бібліятэкі, пра адносіны да роднай мовы і паэтычнага твора Якуба Коласа «Сымон музыка» — паэт Аляксей Галаскок.



Ураджэнка вёскі Люсіна і настаўнік-філолаг, Людміла Трафімчык, узгадала сваё дзіцячае ўспрыманне твораў Якуба Коласа і важнасць выкладання іх у школе.


Тэму «Месца класікі ў сучасным свеце» раскрыла прадстаўніца моладзевай аўдыторыі — Яўгенія Пракапчук.


Госці прайшліся па Алеі пісьменства да помніка маладому Якубу Коласу, дзе адбылося ўскладанне кветак.




Цёпла і хлебасольна сустракалі гасцей ў аграгарадку Люсіна.




Тут яны прынялі ўдзел у акцыі «Дрэва пісьменніка», дзе былі пасаджаны чатырнаццаць маладзенькіх дубкоў і наведалі музей пісьменніка ў Люсінскім дзіцячым садку-СШ імя Якуба Коласа.



Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 335 | Дабавіў: vitalis | Тэгі: бібліятэка, Люсіна, Ганцавіцкі раён, мерапрыемства, юбілей, Ганцавічы, Якуб Колас, школа, музей
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Лістапад 2022  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.