Аўторак, 16.04.2024, 09:14

Галоўная » 2011 » Жнівень » 15 » Са святлом дабра і ведаў
18:37
Са святлом дабра і ведаў
рэспубліканская культурна-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў"Па паведамленню "Народнай газеты" рэспубліканская культурна-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў" стартуе напярэдадні Дня беларускага пісьменства.

Гэтая штогадовая экспедыцыя, у якой удзельнічаюць вядомыя дзеячы навукі, культуры, мастацтва, педагогі, прадстаўнікі міністэрстваў і духавенства, сёлета распачнецца 30 жніўня. За шэсць дзён удзельнікам экспедыцыі, якую па традыцыі асвеціць жыватворны агонь з храма Гроба Гасподняга ў Іерусаліме, давядзецца пераадолець шлях ад Мінска да сёлетняй сталіцы Дня пісьменства — Ганцавіч.

Маршрут будзе ляжаць праз Мілавіды Баранавіцкага раёна, Быцень Івацэвіцкага раёна, Дзівін Кобрынскага раёна, Тамашоўку Брэсцкага раёна, Маларыту, Драгічын, Валовель Драгічынскага раёна, Антопаль, Дзятлавічы Лунінецкага раёна, Бастынь і Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Удзельнікі экспедыцыі будуць прыпыняцца не толькі ў храмах, але і ў школах, дамах-інтэрнатах, бібліятэках, несучы разам з жыватворным агнём святло ведаў.

— Гэта экспедыцыя — такі цуд! — гаворыць народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, якая ездзіць у "Дарогу да святыняў” з 94-га года. — Сэрца заліваецца радасцю — ад прыгажосці Беларусі, ад сустрэч з добрымі і шчырымі беларусамі. Як яны чакаюць гэты агонь! Сотні людзей прыходзяць да храмаў: дзеці, моладзь, старыя з кіёчкамі... Са шчаслівымі тварамі нясуць дадому свечкі, запаленыя ад жыватворнага агню, з надзеяй на дабрабыт і супакой у сваіх сем’ях. У кожную паездку саджаем сад малітвы: ці дубочкі, ці бярозкі, ці яблыні... Пры гэтым прысутнічае Уладыка Філарэт, духоўнікі, простыя жыхары.

Як расказала Марыя Георгіеўна, члены экспедыцыі сустракаюцца з людзьмі не толькі на плошчах ды ў храмах. Сустрэчы ладзяцца ў клубах, школах, дамах-інтэрнатах.

Мы чытаем вершы, расказваем пра тэатр, літаратуру. Летась у Хойніках распавядала людзям пра Мележа, пра тое, як ставілі яго п’есы. Проста размаўляем з людзьмі, адказваем на іх пытанні, — расказвае артыстка. — Ведаеце, для жыхароў асабліва невялічкіх вёсак вельмі важна, каб з імі проста пагутарылі, выслухалі пра іх жыццё і турботы, пацікавіліся імі.
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1325 | Дабавіў: admin | Тэгі: Дзень беларускага пісьменства, Народная газета
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1386]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [142]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Жнівень 2011  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.