Чацвер, 25.04.2024, 04:38

Галоўная » 2012 » Красавік » 27 » Свята паэтычнага слова
12:04
Свята паэтычнага слова
У мінулую пятніцу 20 красавіка ў горадзе Ганцавічы абылася творчая вечарына вядомага берасцейскага паэта Алеся Каско, прымеркаваная да выхаду яго чарговай кнігі "Нічога больш".

Алесь Каско

Імпрэза адбывалася ў мясцовым кінатэатры "Маладосць" і сабрала не толькі педагогаў, вучняў, культработнікаў, але і прадстаўнікоў мясцовых улад на чале са старшынёй райывыканкама Аляксандрам Саланевічам.

Алесь Канстанцінавіч Каско, які летась у снежні адзначыў 60-гадовы юбілей, - ураджэнец вёскі Чудзін Ганцавіцкага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педінстытута, працаваў настаўнікам, у тым ліку ў роднай школе, карэспандэнтам раённай газеты і рэдактарам абласнога тэлебачання. Цяпер жыве ў Жабінцы, працуе ў тамтэйшай газеце. Аўтар кніг паэзіі "Вестка", "Скразная лінія", "Набліжэнне", "Час прысутнасці", "45", "Трохкроп’е", "Свой камень", "Нічога больш", "Прыадхінуты небасхіл", кніг для дзяцей "Чыстага ўсё нячыстае баіцца" і "Два сонцы". Піша таксама прозу, эсэ, публіцыстычныя артыкулы, перакладае са славянскіх і нямецкай моваў. Лаўрэат шэрагу прэмій, у тым ліку імя А.Куляшова. Шмат гадоў кіраваў абласной філіяй Саюза беларускіх пісьменнікаў. Не аднойчы быў госцем лунінецкіх аматараў літаратуры.

Алесь Каско
Выступае Алесь Каско

Алесь Каско
Фота на памяць



У час вечарыны, якую прафесійна і з густам вяла супрацоўніца раённай бібліятэкі Таццяна Маляўка, гучалі вершы паэта, песні на яго словы (у выкананні Івана Бондара, Святланы Курылік і Георгія Чыжыка ды іншых), народныя песні (Віктар Багроў, Надзея Рыкунова, ансамбль "Талака"), творы маладых аўтараў з Чудзінскай СШ і ганцавіцкага літаб’яднання "Верасок" (кіраўнік Галіна Пупач). Былі паказаны фрагмент перадачы пра Алеся Каско, знятай яго сябрам Міколам Пракаповічам (таксама госцем вечарыны), інсцэніроўка адной з казак. Сярод выступоўцаў былі ганцавіцкі паэт Аляксей Галаскок, лунінчане Вадзім Жылко, Мікола Ільючык, Людміла Хмялеўская, Рыгор Жук і Віктар Пінігін. Вядома ж, выступіў і сам Алесь Каско, які сярод іншага зазначыў, што матэрыялу ў яго сабрана яшчэ на некалькі кніг, але галоўным для літаратара ён лічыць патрабавальнасць да сябе і да сваіх твораў.

Фотарэпартаж з мерапрыемства можна паглядзець ТУТ!

Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1787 | Дабавіў: admin | Тэгі: Ганцавічы, Літаратурная Ганцаўшчына, газета Информ-Прогулка, Алесь Каско
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.