Чацвер, 28.03.2024, 11:57

Галоўная » 2012 » Сакавік » 26 » У Брэсце адбылася вечарына Алеся Каско
12:09
У Брэсце адбылася вечарына Алеся Каско
Алесь КаскоУ аўторак 20 сакавіка ў актавай зале абласной бібліятэкі імя М.Горкага адбылася творчая вечарына беларускага паэта Алеся Каско. Нагоды аж тры – 60-годдзе літаратара, выхад дзвюх кніжак. Зала не здолела змясціць усіх жадаючых, немалая купка гледачоў прымасцілася каля расчыненых дзвярэй.

Павіншаваць паэта прыйшлі сябры па літаратурнаму цэху, мастак Леў Алімаў, які ў свой час быў ілюстратарам адной з кніг Алеся Каско. Пратэстанцкі біскуп з Гомеля, што таксама піша вершы, паднёс юбіляру Біблію. Песні на вершы Каско спявалі школьніцы, а студэнтка з тэхнічнага ўніверсітэта прачытала свае вершы на беларускай мове.

Ураджэнец Ганцаўшчыны, Алесь Каско крыху запазніўся з юбілейнай вечарынай, бо нарадзіўся ў 1951 годзе ў вёсцы Чудзін. Пасля заканчэння Брэсцкага педагагічнага інстытута пасяліўся ў Жабінцы. Працаваў у раённай газеце, потым на абласной студыі тэлебачання быў рэдактарам аддзела літаратурна-мастацкіх і музычных праграм. У 1991 годзе абраны сакратаром абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, якое ўзначальваў да 2006 года. Аўтар 9 паэтычных зборнікаў. Лаурэат літаратурных прэмій імя Аркадзя Куляшова і імя Уладзіміра Калесніка.

Выступаючы перад прысутнымі, Алесь Каско заўважыў, што ў творчасці кіраваўся парадай свайго настаўніка Калесніка «Можаш не пісаць – не пішы», таму ў друк выпускаў толькі такія вершы, якія змог не адно нарадзіць, але і выхаваць.

Таксама ён заўважыў, што хоць перадапошні зборнік і мае «лёсавырашальную» назву «Нічога больш», з літаратуры аўтар не пойдзе, толькі зоймецца прозаю і навядзеннем парадку ў шматлікіх блакнотах і сшытках. Застаецца толькі тое, што надрукавана, а рукапісы, кажа паэт, гараць, яшчэ як добра гараць.

Сваімі арыенцірамі ў творчасці Алесь Каско лічыць Міхаіла Лермантава і Максіма Багдановіча. І сапраўды, штосьці лермантаўскае ёсць у такіх, напрыклад, радках:
Было гнятліва, скрушна ўчора,
а сёння – Бог даў – дзень як дзень.
За шклом з дажджынак незлічоных
грак мільгануўся чорны-чорны,
як быццам вылецеў з грудзей.
Іван АРЛОЎ, «Вечерний Брест»
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1604 | Дабавіў: admin | Тэгі: Чудзін, Літаратурная Ганцаўшчына, Алесь Каско
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.