Пятніца, 29.03.2024, 16:25

Галоўная » 2010 » Кастрычнік » 18 » У Ганцавічах прайшло абласное свята (фотарэпартаж)
13:48
У Ганцавічах прайшло абласное свята (фотарэпартаж)
16 - 17 кастрычніка ў Ганцавічах прайшло абласное свята сямейнай творчасці "Пад дахам дома твайго". У нашым раённым цэнтры такое маштабнае мерапрыемства праходзіла ўпершыню.

16 кастрычніка ў першы дзень свята ў гарадскім Доме культуры адбыўся канцэрт-ушанаванне "Дом, які пабудавалі мы", пад час якога прайшло ўрачыстае адкрыццё на якім з прывітальнымі словамі выступілі старшыня раённага райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Столяр і начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Рыгор Рыгоравіч Бысюк.

Пасля цікавага і насычанага канцэрта ў танцавальнай зале адбылася святочная вечарына "Сямейны карагод".

На другі дзень 17 кастрычніка прайшла конкурсная праграма, у рамках якой канкурсанты прадставілі сваё майстэрства на суд кампетэнтнаму і патрабавальнаму журы. А на гарадской плошчы адбыўся сапраўдны кірмаш-выстава. Прыцягвалі да сябе ўвагу і падворкі сельсаветаў.

Ці не амаль самым цікавым этапам свята стала ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу. Так, дыпломы трэцяй ступені з прадстаўнікоў Ганцаўшчыны атрымалі: сямейны дуэт Цецярдынкаў з вёскі Агарэвічы, а таксама сямейны дуэт Макаедаў з вёскі Кукава. Дыпломы другой ступені абыйшлі нашых землякоў бокам. Дыпломы першай ступені атрымалі: сямейнае трыа Рылкаў з горада Ганцавічы і сямейнае інструментальнае трыа Купрыянікаў Ганцавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. А вось лаўрэатамі конкурсу з прадстаўнікоў Ганцаўшчыны стаў сямейны дуэт Бондараў з нашага райцэнтра.

Пасля ўзнагароджвання адбыўся заключны канцэрт свята, на якім канкурсанты і не толькі, яшчэ раз паказалі гледачам сваё выканаўчае майстэрства.

Абласное свята сямейнай творчасці "Пад дахам дома твайго" стала своеасаблівай рэпетыцыяй перад запланаваным на наступны год "Днём беларускай пісьменнасці", якое плануецца правесці ў нашым горадзе. Зыходзячы з унутраных пачуццяў -- рэпетыцыя ўдалася!
























Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1709 | Дабавіў: admin
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Кастрычнік 2010  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.