Чацвер, 25.04.2024, 14:59

Галоўная » 2014 » Верасень » 26 » У продажы з’явілася доўгачаканая кніга ўраджэнца вёскі Вялікія Круговічы Анатоля Трафімчыка «1939 год і Беларусь: забытая вайна»
18:00
У продажы з’явілася доўгачаканая кніга ўраджэнца вёскі Вялікія Круговічы Анатоля Трафімчыка «1939 год і Беларусь: забытая вайна»
Анатоль Трафімчык
Галоўная думка кнігі – Другая сусветная вайна для Беларусі распачалася 1 верасня 1939 года, а не стала непрыемнай нечаканасцю 22 чэрвеня 1941-га.

Анатоль Трафімчык падрабязна распавядае, як Беларусь стала прасторай для размежавання ўплываў паміж нацысцкай Германіяй і камуністычным Савецкім Саюзам.

Для Беларусі справа не абмежавалася толькі "уз’яднаннем” яе заходняй часткі з БССР. Дый "уз’яднання” як тагога не было. А была хітрая крывадушная палітыка сталінскай дзяржавы, якая пераступала праз нацыянальныя інтарэсы і людзкія лёсы дзеля запаветнай мэты – ажыццяўлення ў свеце сацыялістычнай рэвалюцыі.

Адметная рыса кнігі – беларусацэнтрычная аргументацыя аўтара. Ён трапна аналізуе і пераасэнсоўвае погляды і ацэнкі суседзяў, вымалёўваючы ўласнае стаўленне да праблемы.

Жывая і сакавітая беларуская мова, якой выдзяляецца стыль пісьма Анатоля Трафімчыка, стварае прыемную атмасферу лёгкага інтэлектуальнага чытання.

Кнігу можна набыць у найлепшых кнігарнях Мінска – "Акадэмкніга”, "Логвінаў”, "Кніжны салон”, кніжным кірмашы на Янкі Купалы, інтэрэт-кнігарнях imbryk.by, knihi.by, kniger.by.


Андрэй ВОДЧЫЦ, «Салідарнасць»
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 2077 | Дабавіў: admin | Тэгі: Вялікія Круговічы, Літаратурная Ганцаўшчына, Ганцавіцкі раён, Анатоль Трафімчык
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2014  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 8
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.