Галоўная » 2023 » Сакавік » 2 » Вандроўкі па Ганцавіцкім Палессі: Вясельны вянок, намітка, традыцыйныя торбачкі з вёскі Люсіна
07:31
Вандроўкі па Ганцавіцкім Палессі: Вясельны вянок, намітка, традыцыйныя торбачкі з вёскі Люсіна
На юцюб-канале Tradycyja/Belarusian Traditional Culture з’явіўся трэці па ліку відэаролік з цыкла «Вандроўкі па Ганцавіцкім Палессі». На гэты раз стваральнікі канала завіталі ў вёску Люсіна.
Аўтары пагутарылі з мяцовымі жыхарамі аб вобразе маладзіцы, зафіксавалі спосаб завівання наміткі і даведаліся гісторыю традыцыйных палатняных торбачак.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.