Чацвер, 25.04.2024, 02:16

Галоўная » 2011 » Студзень » 25 » Вечарына памяці Уладзіміра Марука
20:41
Вечарына памяці Уладзіміра Марука
Уладзімір Марук, Владимир Марук21 студзеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф.Праскурава прайшла вечарына «Як жыццё свае скрыжалі піша», прысвечаная памяці нашага выдатнага земляка паэта Уладзіміра Антонавіча Марука. 6 студзеня гэтага года Уладзіміру Антонавічу споўнілася б 57 гадоў.

Вечарыну адкрыла ўступным словам вядучая Галіна Мікалаеўна Пупач. Затым маці паэта Надзея Уладзіміраўна і яго родная цётка Вольга Уладзіміраўна запалілі свечку памяці.

І прагучалі ўспаміны. Віктар Гардзей прыгадаў, як да яго ў перыяд работы ў газеце «Савецкае Палессе» ў першы раз трапіў сшытак з вершамі, якія ўсе былі апублікаваны ў раёнцы.

Затым успамінамі пра бацьку падзялілася дачка паэта Вераніка. Яна таксама нагадала, што многае з напісанага Уладзімірам Антонавічам, засталося ў рукапісах, таму падрыхтавана і неўзабаве выйдзе новая кніга ўраджэнца Гуты. З родных Уладзіміра Марука таксама выступілі родныя брат Аляксандр і сёстры Вольга і Галіна, а таксама цётка Вольга.

З Мінска аддаць даніну памяці прыехалі пісьменнікі Уладзімір Ягоўдзік, Вадзім Спрынчан, Рагнед Малахоўскі.

Падчас мерапрыемства прысутныя таксама змаглі паглядзець тэатралізаваную пастаноўку ў выкананні лялечнага тэатра «Усмешка» раённай дзіцячай бібліятэкі па кнігах «Ехаў Чыж у Парыж», «Чыж вярнуўся з-за мяжы».

Не лішнім будзе адзначыць і тое, што дзве гадзіны, якія доўжылася мерапрыемства, праляцелі непрыкметна.


Родныя сёстры  паэта Вольга і Галіна (па баках)
і брат Аляксандр









Выступленне Віктара Гардзея


Выступленне лялечнага тэатра "Усмешка" дзіцячай бібліятэкі


Маці і сын


Удзельнікі вечарыны памяці Уладзіміра Марука
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1649 | Дабавіў: admin | Тэгі: Уладзімір Марук
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Студзень 2011  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.