Субота, 20.04.2024, 04:07

Галоўная » 2015 » Лістапад » 14 » Віталі празаіка. Беларускага і расійскага
20:14
Віталі празаіка. Беларускага і расійскага
Алесь Кажадуб
У Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі віталі нашага земляка — вядомага расійскага і беларускага празаіка Алеся Кажадуба.

І хаця ён даўно жыве ў Маскве, сваім мастацкім талентам служыць і Беларусі, роднай Ганцавіцкай старонцы, дзе зрабіў першыя крокі па жыцці. А гэтым лістападаўскім днём масквічы сабраліся на прэзентацыю новай кнігі Алеся Кажадуба — «Выпадак на Нікіцкай», якая пабачыла свет у вядомым выдавецтве «У Никитских
ворот».

Як празаік, як уніклівы ў сутнасць чалавечых стасункаў з навакольным светам літаратар, як тонкі мастак слова і разважлівы псіхолаг, член пісьменніцкіх саюзаў Расіі і Беларусі, Алесь Кажадуб адзначаны літаратурнымі прэміямі Міхаіла Шолахава, Івана Буніна, прэміяй Антона Дэльвіга «Завернасць Слову і Айчыне».

Пачынаў Алесь Кажадуб пісаць па-беларуску, з першымі апавяданнямі выступаў учасопісе «Маладосць». А яшчэ ў Беларусі добра ведаюць яго ўнёсак у прапаганду беларускай літаратуры са старонак «Литературной газеты». Газета ў газеце «Лад», якую выпускаў у «ЛГ» Алесь Кажадуб, для многіх сталася творчым мастом з Беларусі ў шырокі свет, найперш — у Расію, тыя краіны, дзе шануюць і ведаюць рускую мову. І цяпер наш зямляк вельмі шмат робіць для беларуска-расійскага літаратурнага супрацоўніцтва.

На прэзентацыі ў беларускім пасольстве пра творчасць Алеся Кажадуба шмат добрых слоў сказалі пісьменнікі і журналісты Віктар Пронін, Іван Сабіла, Любоў Турбіна, Міхаіл Папоў, Юрый Баранаў, Сяргей Казначэеў, Пётр Ладоншчыкаў, Андрэй Варанцоў, Пётр Каліцін і іншыя сябры і ўважлівыя чытачы твораў нашага зямляка.

Нагадаем, што ў апошнія гады дзве кнігі Алеся Кажадуба — «Эліксір жыцця» і «Русь і Літва» — пабачылі свет у Мінску ў Выдавецкім доме «Звязда». Абедзве работы атрымалі добрыя водгукі і хутка разышліся з паліц кнігарняў.

Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1347 | Дабавіў: admin | Тэгі: Ганцаіцкі раён, Літаратурная Ганцаўшчына, Ганцавічы, Алесь Кажадуб
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Лістапад 2015  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.