Чацвер, 28.03.2024, 20:17

Галоўная » 2016 » Жнівень » 26 » Жыццё чалавека – тая ж самая песня...
22:00
Жыццё чалавека – тая ж самая песня...
25 жніўня нашаму земляку, пісьменніку Васілю Праскураву споўнілася б 90 гадоў. Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка, якая носіць імя слыннага пісьменніка, арганізавала цыкл мерапрыемстваў у дзень нараджэння Васіля Фёдаравіча Праскурава.


Спачатку госці, родныя, прыхільнікі творчасці пісьменніка сабраліся ў бібліятэцы. Дырэктар установы Ала Уладзіміраўна Хваль павітала ўсіх прысутных каля вугалка памяці, прысвечанага пісьменніку. Тут, у бібліятэчнай цішы, шчыра і пранікнёна прагучалі словы: «З Днём нараджэння, Васіль Фёдаравіч!».

!!! Больш фота глядзець па СПАСЫЛЦЫ !!!

Затым удзельнікі мерапрыемстваў усклалі кветкі на магілу пісьменніка, каля мемарыяльнай дошкі, на будынку рэдакцыі раённай газеты «Савецкае Палессе», дзе рэдактарам да апошніх дзён свайго жыцця працаваў Васіль Праскураў, і наведаліся ў праскураўскі дом.

Затым у кінатэатры «Маладосць» адбылася літаратурная вечарына «А жыццё чалавека – тая ж самая песня...». Раённы краязнаўчы музей і цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Праскурава аформілі выставу, дзе былі прадстаўлены шматлікія фотаматэрыялы, дакументы, асабістыя і падораныя Васілю Фёдаравічу кнігі.

Падчас мерапрыемства прагучала пра добрага чалавека, таленавітага пісьменніка Васіля Праскурава столькі добрых слоў і ўспамінаў! Дачка Валянціна з хваляваннем успамінала свайго бацьку, які быў эталонам для дзяцей ва ўсім. Ганарыцца сваім дзедам і унук, Васіль Мацвееў, які працягвае справу Васіля Праскурава, ён – журналіст і намеснік галоўнага рэдактара газеты «Рэспубліка». Выступілі з успамінамі: былы старшыня абласнога аддзялення журналістаў Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч, яго прыемнік – Іван Кузьміч Амяляшчык, калегаНіна Іванаўна Буйніцкая і інш.

Гучалі народныя песні, якія любіў пісьменнік, і песня, на словы Васіля Праскурава, «Плывут в бездонном небе журавли», якую напісалі і выканалі Святлана Локтыш і Георгій Чыжык.

Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1473 | Дабавіў: admin | Тэгі: Літаратурная Ганцаўшчына, Васіль Праскураў, Ганцавічы, Ганцавіцкі раён
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Жнівень 2016  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.