Магіла савецкіх работнікаў размяшчаецца на старых могілках, якія знаходзяцца паўднёвей рэгулюемага пераезду на вуліцы Чайкоўскай. Пахаваны 3 савецкія работнікі, забітыя ў ліпені - жніўні 1945 года ў вёсках Дзяніскавічы і Кукава пры выкананні службовых абавязкаў. У 1986 годзе на магіле пастаўлены помнік.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.