Пятніца, 29.03.2024, 17:48

Фотаальбомы

Галоўная » Фотаальбомы » Урочышча Юліна » Былая сядзіба
Колішняя сядзіба размяшчаецца ва ўрочышчы Юліна, што паміж вёскамі Агарэвічы і Шашкі. Захаваліся рэшткі пейзажнага парку плошчай 2,5 га. Асноўны дрэвастой складаюць граб, бяроза, клён, каштан, шыпшына, бэз і інш. Па перыферыі парку існавалі каналы, якія былі звязаны з сажалкай. Цяпер каналы абмялелі, сажалка зарасла. Захаваліся рэшткі ўязной мураванай брамы. Парк быў закладзены ў другой палове ХІХ стагоддзя. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў сядзібна-паркавым ансамблі размяшчаўся школьны лагер, будынкі якога пазней былі аддадзены пад жыллё. Сядзібны дом быў пабудаваны разам з закладкай парку. Будынак драўляны, аднапавярховы, у плане меў форму прамавуголніка з невялікім ганкам, высокім дахам, накрытым гонтай. На месцы дома засталіся разбураныя падмуркі, а побач захаваўся склеп. Пры пабудове памяшканняў школьнага лагера сядзібны дом і гаспадарчыя аб'екты былі разабраныя.

Фотаздымкаў ў альбоме: 8
Сартаваць па: Даце · Рэйтынгу · Праглядах

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Былая сядзіба [8]
Дуб-волат і старажытны курган [3]
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.
content=