Субота, 20.04.2024, 11:20

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Іншае

У катэгорыі матэрыялаў: 80
Паказана матэрыялаў: 76-80
Старонкі: « 1 2 3 4 5 6

Сартыраваць па: Даце · Назве · Рэйтынгу · Каментарыях · Праглядах
Паміж Бобрыкам і Ланню. Ганцаўшчына літаратурная:
паэзія, проза, публіцыстыка.
Уклад В.Гардзея, К.Мохара.
Мінск: Мастацкая літаратура, 2007.


null«...Хацелася б згадаць пра сваё сяброўства з таленавітым пісьменнікам-публіцыстам Васілём Фёдаравічам Праскуравым, чыё імя і незабыўны воблік мне блізкія не толькі як аднаму з былых кіраўнікоў Ганцавіцкага раёна. Праскурава я ведаў змалку і называў яго дзядзькам Васілём, укладваючы ў звычайны зваротак сваю прыхільнасць і глыбокую павагу. Некалькі апошніх гадоў мы жылі па-суседску: нашыя хаты стаялі насупраць праз вуліцу. Дапазна ў ягоным акне гарэла святло: пісьменнік працаваўне шкадуючы сябе. Але нават вечарамі і начамі яму не заўсёды ўдавалася пабыць на адзіноце. Ён меў вельмі багата сяброў, многія прыходзілі і прыязджалі да яго параіцца, папрасіць дапамогі. Хата з зялёнай верандай нязменна прывячала так, што сярод удзячных гасцей бытаваў устойлівы выраз: "Шчодры, як Праскураў". Ды не толькі хата, у сваім рэдактарскім кабінеце Васіль Фёдаравіч не проста прымаў наведвальнікаў, а і частаваў адмысловым чаем, балазе палескія лясы зрабілі яго гурманам. Ля напаленай грубкі, як і ля вогнішча з лесарубамі, леснікамі, паляўнічымі, гаворка станавілася нязмушанай, шчырай. Паляванне як нагоду сустрэцца з сябрамі, прыгледзецца да новых людзей, паслухаць іх. А то і ў дарозе нярэдка запыняўся, пра штосьці распытваў знаёмага ці незнаёмага, але цікавага чалавека. ...Ці ёсць такая вёска на Ганцаўшчыне, пра якую не напісаў або якую не згадаў у мастацкіх творах Васіль Праскураў: Агарэвічы і Макава, Люсіна і Чудзін, Круговічы і Дзяніскавічы, Мельнікі і Лактышы... Не толькі сённяшні дзень, але і мінуўшчыну кожнай з іх ён добра ведаў...»
Іншае | Праглядаў: 3602 | Аўтар: Алесь КАРЛЮКЕВІЧ-Краязнаўчая газета | Дабавіў: admin | Дата: 23.10.2008

Усім настаўнікам жыцця,
з удзячнасцю за ўрокі.

Аўтар.

Гэтае даследаванне з’яўляецца спробай зазірнуць у гісторыю невялікага населенага пункта Ганцаўшчыны – вёскі Задуб’е. Ён – вынік карпатлівай і напружанай працы людзей нераўнадушных да мінулага і цяперашняга дня сваёй малой радзімы. У ім выкарыстаны архіўныя дакументы, навуковыя даследаванні, кніжныя і газетныя публікацыі, вытрымкі з мемуараў, мастацка-дакументальных выданняў, успаміны ўдзельнікаў гістарычных падзей, старажылаў вёскі, фотаздымкі.

Зразумела, адлюстраваць усё, што сабрана, на старонках газеты немагчыма. Маецца мноства яшчэ неапрацаванага матэрыялу. Дзякуючы менавіта раённай кнізе "Памяць”, краязнаўчая і пошукавая работа ў нашай школе атрымала новы імпульс. Работа працягваецца, і гэтае даследаванне будзе дапаўняцца па меры апрацоўкі атрыманых звестак. Магчыма, дзякуючы менавіта гэтаму матэрыялу, з’явяцца новыя старонкі гісторыі нашага рэгіёна і кніга "Памяць. Ганцавіцкі раён”, як і прагназавалася, атрымае працяг.
Іншае | Праглядаў: 3807 | Аўтар: Святлана НАВІЦКАЯ-Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 27.08.2008

Краязнаўства — адзін з накірункаў работы Нацкай сярэдняй школы, які праходзіць пад дэвізам "Разам па родным краі”. Мы з нашым класным кіраўніком В. П. Вадап’ян па-сапраўднаму захапіліся вывучэннем гісторыі куточка, дзе нарадзіліся.

Вынікамі нашай работы сталі праектная праца "Мая Ганцаўшчына”, распрацоўка завочнага турыстычнага маршрута "Гута—Лахоўшчына—Нач—Ясянец”, якая складаецца з буклетаў "Вялікі свет малой радзімы”, даследчыя працы "Шлях праз стагоддзі” і "Таямніцы Ясянца. Ад легенд і казак да рэальных гістарычных падзей”.

Дарэчы, апошняя работа стала спробай зазірнуць у гісторыю аднаго асобна ўзятага населенага пункта. Дапамаглі нам кніга "Памяць. Ганцавіцкі раён” (укладальнік К. К. Мохар”, Мінск, БЕЛТА, 1999), артыкулы Святланы Локтыш "Раскіданыя гнёзды гісторыі” ("Савецкае Палессе”, №№94-97) і Таццяны Грынкевіч "Ясенецкие тайны" ("Советская Белоруссия” ад 6 снежня 2007 года), энцыклапедыя Бракгауза і Эфрона, у якую мы зазірнулі праз Інтэрнэт.
Іншае | Праглядаў: 4371 | Аўтар: Вучні Нацкай CШ - Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 16.07.2008

У Рэчы Паспалiтай да падзелаў гарбата нiколi не была па-сапраўднаму папулярнай. Толькi ў другой палове ХVIII стагоддзя, калi распаўсюдзiлася мода на ўсё ангельскае (у тым лiку на такiя напоi, як портэр цi сiдр), звычай пiць гарбату не як лекi, а дзеля асалоды цi, прынамсi, прэстыжу, пранiк у вышэйшыя пласты грамадства, амаль не выходзячы, зрэшты, за межы Варшавы. Так што ў ВКЛ, тэрытарыяльна, эканамiчна i нават псiхалагiчна значна больш аддаленым ад Еўропы, смак напою ведала хiба толькi найвышэйшая арыстакратыя – некалькi разоў згадвае яе ў сваiх дзённiках слынны мемуарыст ХVIII стагоддзя, берасцейскі кашталян Марцiн Матушэвiч. Праўда, першая дакументальная згадка пра гарбату ў Беларусі старэйшая на цэлае стагоддзе: у 1660-х гадах яе пілі ў акупаваным расійскім войскам Магілёве. Такой і ўвайшла гарбата ў свядомасць патрыётаў забранага краю, - сімвалам навалы з Усходу.
Іншае | Праглядаў: 10555 | Аўтар: Алесь БЕЛЫ | Дабавіў: admin | Дата: 07.06.2008

nullДеревня Ясенец в Ганцевичском районе встретила меня туманом — густым, серым, мягким... В нем тонули звуки и дневной свет, и местное кладбище — цель моей очередной полесской командировки — казалось от этого еще более скорбным и безмолвным. «Польскiя могiлкi», как называют его старожилы, действующее католическое кладбище, хотя еще в начале прошлого века на нем не хоронили простолюдинов — только тех, кто имел «шляхецкiя» корни.
Іншае | Праглядаў: 4134 | Аўтар: Татьяна ГРИНКЕВИЧ-Беларусь Сегодня | Дабавіў: admin | Дата: 19.05.2008

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.