Пятніца, 19.04.2024, 11:17

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Анатоль Трафімчык

У катэгорыі матэрыялаў: 89
Паказана матэрыялаў: 1-15
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 »

Сартыраваць па: Даце · Назве · Рэйтынгу · Каментарыях · Праглядах
Не кожны грамадзянін Беларусі ведае сваіх актуальных дэпутатаў. Самых ранніх па часе абраннікаў народа наогул будуць ведаць толькі гісторыкі, якія спецыялізуюцца на адпаведным перыядзе.

Антоні Кардоўскі

У нашым выпадку маем ліквідаваць гэту невядомасць прынамсі для жыхароў Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства (да польска-савецкай вайны — паўднёва-заходні кут Слуцкага павета Менскай губерні, цяпер — паўночная частка Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці).
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 273 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: vitalis | Дата: 14.01.2023

Вёска Мельнікі належыць да ліку неперспектыўных. Але праблема працягу існавання паселішча ў будучыні аніяк не адмяняе незвычайнай старонкі мінулага, калі мельнікоўцы больш чым сто гадоў таму на свае вочы назіралі ля сваіх сядзіб плаванне на паруснай яхце. 


Дзіўна не толькі ад наяўнасці такога элітнага плаваючага сродку. Узнікае пытанне: дзе можна было ім карыстацца? Вадасховішча Лактышы (па-мясцоваму Дзікае) узнікла каля паўстагоддзя таму. Рака Лань далекавата, дый пад парусам па вузкай рацэ не паганяеш. Карацей, трэба шукаць, куды тую яхту можна было размясціць для выкарыстання па прызначэнні, — найперш возера і яго сасудаў-рэчак.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 751 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: vitalis | Дата: 03.12.2022

Вялікія Круговічы былі адным з першых пасяленняў у рэгіёне. Першая згадка пра іх датуецца 1445 годам. Таму вёска заўсёды заставалася адной з самых значных сярод іншых пасяленняў.

Круговіцкая гміна на Адміністрацыйнай мапе Польскай Рэспублікі 1937 года

Яна стала спярша цэнтрам воласці (у перыяд Расійскай імперыі), затым — гміны (у перыяд уваходжання ў склад Польшчы). Колькасць населеных пунктаў імкліва павялічвалася на працягу ўсяго ХІХ стагоддзя. Асабліва гэты рост паскорыўся ў першай палове ХХ стагоддзя.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 370 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: vitalis | Дата: 24.09.2022

Уладальнікі маёнтка ў вёсцы Агарэвічы Свяжынскія далі свету дзеяча культуры і мастацтва — Ірэну Фусэк-Фарасевіч. Звесткі пра яе адшуканы толькі нядаўна. На радзіме яе імя застаецца невядомым.

Ірэна Фусэк-Фарасевіч

Жыццё агароўкі атрымалася доўгім — 92 гады. Яны ўмясцілі пры гэтым не толькі поспехі яе таленту, але і глыбока драматычныя старонкі.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 335 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: vitalis | Дата: 17.09.2022

Беларуская літаратура характарызуецца асаблівай любоўю да Бацькаўшчыны ў яе вузкім разуменні — куточка, дзе той ці іншы чалавек убачыў свет.


Для народжанага больш чым 200 гадоў таму Артура Бартэльса (1818—1885) малая радзіма таксама стала паняццем блізкім да святога. Паводле паэмы «Дзяніскавічы», якая была напісана ў 1862 годзе, лірычны герой пасля пэўнага расстання прыязджае ў родны кут, дзе ён сорак гадоў таму распачаў знаёмства са светам. 
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 494 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК Таццяна ДЗЕНІСЕНЯ | Дабавіў: vitalis | Дата: 28.04.2022

Тэма гісторыі тэатра ў сельскай мясцовасці можа падацца нечаканай. Між тым, глыбінцы ёсць пра што расказаць. І не толькі пра сучасныя самадзейныя калектывы, а пра даўнейшыя часы.

Аматарскі тэатр КАП "Людвікова”. Адбітак фотаздымка з газеты

Дзеля прадметнага прыкладу ў дадзеным артыкуле ўзята такая тэрытарыяльная адзінка як Круговіцкая гміна Лунінецкага павета Палескага ваяводаства.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 683 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: vitalis | Дата: 20.04.2022

Вялікія Круговічы, што сёння ў Ганцавіцкім раёне, ніколі не славіліся вадаёмамі, да таго ж рэкамі. Аднак дарэмна. Сяло мае чым ганарыцца. Прычым галоўнай тут выступае якраз рэчка.

Апошні здымак Уладзіміра Караткевіча 16 ліпеня 1984 года

Пра круговіцкую рачулку сёння помняць адно людзі старэйшага веку. Але яна, як той нябачны ў траве суслік з кітайскай показкі, ёсць. Смерць або, паводле іншай версіі, Смердзь.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 842 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: vitalis | Дата: 30.03.2022

Цна — самая значная рака сучаснага Ганцавіцкага раёна. У многіх з ёю звязаны ўспаміны. Пры гэтым далёка не ўсе ведаюць, адкуль яна выцякае.

Рака Цна паблізу ад вёскі Макава

Такое простае пытанне, аднак, не мае лёгкага адказу. На яго мы пастараліся адказаць у наступным артыкуле.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 992 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: vitalis | Дата: 03.02.2022

Кожная нацыянальная літаратура мае два комплексы чыннікаў – фальклорны і кніжна-літаратурны. Беларускае прыгожае пісьменства не выключэнне. Паказальным чынам такі дэтэрмінізм прасочваецца на прыкладзе класікаў, у тым ліку Якуба Коласа.

Артур Бартэльс і Якуб Колас

Да таго ж, як пісаў Уладзімір Казбярук, толькі з улікам дасягненняў папярэднікаў гэтага народнага паэта можна дастаткова поўна прааналізаваць тую ж паэму "Новая зямля” як з боку ідэйнага зместу, так і ў адносінах кампазіцыі, стылю, форм мастацкай вобразнасці і наогул усяго таго, што складае сутнасць і спецыфіку рэалістычнага метаду.

Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 659 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: vitalis | Дата: 14.12.2021

Вынесены ў загаловак факт адбыўся ў верасні 1915 года. Удзел у тых падзеях літаратар не мог не апісаць, пакінуўшы памяць у «Запісках кавалярыста».


Шлях вайсковай часткі, дзе служыў паэт, прасачыў па рассакрэчаных архіўных дакументах даследчык жыццядзейнасці паэта Яўген Сцяпанаў.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 717 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: vitalis | Дата: 15.10.2021

Пасля сацыяльных катаклізмаў Першай сусветнай і польска-савецкай войн вёска Вялікія Круговічы (зараз Ганцавіцкі раён Брэсцкай ваобласці) з кастрычніка 1920 года апынуліся пад польскім панаваннем і з заключэннем 18 сакавіка 1921 года Рыжскага мірнага дагавора ўвайшла ў склад Польскай Рэспублікі.

Cупрацоўнікі праўлення гміны Круговічы і пастарунка 4 кастрычніка 1934 года на фоне будынка гміннага праўлення

Населены пункт захаваў свой статус сярод навакольных вёсак. Сяло стала цэнтрам даволі прадстаўнічай, мяркуючы па колькасці населеных пунктаў (больш васьмі дзясяткаў), гміны. Яна была самай паўночнай у Лунінецкім павеце (пасля выключэння з яго ў 1926 годзе Заастравецкай гміны).
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 901 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - часопіс БГЧ | Дабавіў: vitalis | Дата: 13.10.2021

У міжваенны час Вялікія Круговічы, гмінны цэнтр, знаходзіліся недалёка ад савецка-польскай мяжы — за 30 з нечым км.


Круговіцкая гміна непасрэдна з мяжою не судакраналася. Іх падзяляла паласа, у якой сыходзіліся хвасты гмін — Заастравецкай Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства (з 1926 года) і Чучавіцкай Лунінецкага павета Палескага ваяводства.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 595 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: vitalis | Дата: 01.05.2021

Дакумент складзены другім па ліку настаўнікам, які працаваў у гэтай школе.

На здымку з фотаальбома Фурсевічаў — Аляксандр Юстынавіч з жонкай і дзецьмі

Што гэта за знаходка і наколькі яна датычыцца самага славутага люсінскага педагога — Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа), паспрабавалі разабрацца ў наступным артыкуле.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 698 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: vitalis | Дата: 08.01.2021

У 1864 годзе ўрадам Расіі было прынята «Палажэнне аб народных вучылішчах». Ім было дазволена грамадскім установам і прыватным асобам адкрываць пачатковыя школы «для ўмацавання ў народзе рэлігійных і маральных паняццяў і распаўсюджвання першапачатковых карысных ведаў».

Памятны знак, што ўстаноўлены ў вёсцы Вялікія Круговічы да 150-годдзя з дня заснавання школы ў дадзеным населенным пункце

Па Мінскай губерні планавалася адкрыццё аднаго народнага вучылішча на воласць.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 1369 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: vitalis | Дата: 14.09.2019

чыгуначная станцыя Ганцавічы
Наўзроўні задумы тэма правядзення чыгункі праз лясы і балоты поўдня Беларусі з'явілася ў 1873 годзе. План будаўніцтва быў зацверджаны 14 лютага 1883 года імператарам Аляксандрам III, a 12 мая таго ж года яно пачалося. 30 снежня 1884 года з Пінска ў бок Вільні праз Круговіцкую воласць прайшоў першы таварны састаў. На тэрыторыі воласці паўстала адна чыгуначная станцыя, якая займела назву дзякуючы суседняй вёсцы Ганцавічы. Але размешчаная яна была крыху на поўнач ад названага паселішча – там быў лепшы грунт.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 1250 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - "КГ" | Дабавіў: vitalis | Дата: 24.11.2018

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 11
Гасцей: 11
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.