Аўторак, 22.05.2012, 16:47

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Анатоль Трафімчык

У катэгорыі матэрыялаў: 33
Паказана матэрыялаў: 16-30
Старонкі: « 1 2 3 »

Сартыраваць па: Даце · Назве · Рэйтынгу · Каментарыях · Праглядах
Аднойчы ў кулуарных размовах літаратараў пачуў наступнае: рэцэнзію на паэтычны зборнік пісаць дужа лёгка і проста, маўляў, вылучыў колькі прыгожых фраз, цытануў, дый па ўсёй справе. Магчыма і так. Але што рабіць калі хочацца працытаваць ледзь не ўвесь зборнік? І пры гэтым рэцэнзія ўсё адно пішацца лёгка і проста! Можа, таму, што зборнік той не фігуруе ў нейкіх афіцыйных рэгістрацыйных даведніках? Бо выдадзены накладам у "299 асоб.” і прызначаны, паводле ўсталяванай тэрміналогіі, "для ўнутранага карыстання” (у літаральным сэнсе тут трапна заўважана). Але, думаецца, усё ж таму, што вершы ў зборніку напісаны таксама лёгка і проста, як пішацца на іх рэцэнзія. Дакладней наадварот: рэцэнзія на іх пішацца таксама лёгка і проста, як яны ствараліся аўтарам: без квазіінтэлектуальнай помпы і разам з тым далёка ад вучнёўскіх выкрунтасаў – чысціня, якая сёння страчаецца рэдка.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 364 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 23.10.2010 | Каментарыі (1)

Летам 1940 года адбылася другая па велічыні хваля курсавых мерапрыемстваў. Толькі ў Беластоцкай вобласці імі была ахоплена не меней чатырох тысяч настаўнікаў – абсалютная большасць (сюды, відавочна, не трапілі толькі накіраваныя на працу ў школы з усходу).
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 487 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 16.10.2010 | Каментарыі (0)

З рэарганізацыяй польскай школьнай сістэмы ў савецкую, безумоўна, наступіла адпаведнае кшталтаванне педагагічных кадраў. Папярэдняя кадравая палітыка, як было прынята, ганьбавалася: перадусім за тое, што паводле яе для працы адбіраліся адданыя патрыёты Польшчы, а прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў траплялі ў жорсткую дыскрымінацыю, падвяргаліся масавым звальненням, адзначаліся таксама вялікія нагрузкі польскага настаўніцтва (на аднаго настаўніка прыходзілася 80-100 і больш вучняў, а НКА БССР імкнуўся, каб настаўнік савецкай школы праводзіў навучанне не больш чым у 40 вучняў і толькі пры працы ў дзве змены – 80). За гэтымі хібамі не заўважаліся высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў для школ і параўнаўча прыстойная матэрыяльная як працоўная, так бытавая забяспечанасць педагогаў ІІ Рэчы Паспалітай.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 430 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 09.10.2010 | Каментарыі (0)

Што ні твары і як ні дзей – 
А лепш не зробіш, як Гардзей.


Менавіта так выказаўся Мікола Трафімчук пра свайго калегу па пяру і па палескім паходжанні Віктара Гардзея. А такая ацэнка, калі ўлічваць часта вельмі складаныя ўзаемаадносіны творцаў наогул, ці не найлепшае прызнанне не проста таленавітасці і прафесійнасці пісьменніка, а вылучэнне яго за шчырасць, добрасумленнасць і працавітасць на літаратурнай глебе.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 461 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 18.09.2010 | Каментарыі (0)

На ніве беларускага слова дасюль няма пэўнасці ў разуменні назвы "маскаль” (мн. "маскалі”). У многім гэта абумоўлена яго пеяратыўнымі канатацыямі, якія пераважылі ў найноўшым часе і якія былі напаўзабаронены ў савецкі перыяд дамінацыі "вялікага рускага народа” (Сталін).
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 548 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 15.07.2010 | Каментарыі (0)

Імя Віктара Гардзея ў літаратуры займае самавітае месца. Яго талент – і паэта, і празаіка – агульнапрызнаны. Вуліца ў роднай вёсцы Малыя Круговічы на Ганцаўшчыне носіць прозвішча свайго знакамітага гадаванца. Бадай, рэгулярна выходзяць кнігі (хоць і не ўсе з запланаваных). Вось і зусім нядаўна ў серыі "Залатое пяро” выйшла яго кніга паэзіі, якую можна назваць своеасаблівай анталогіяй. Своеасаблівай таму, што пад яе вокладкай сабраны лепшыя паэтычныя творы як апошніх часоў, так і… з перыяду самага пачатку творчага шляху адоранага тонкай душой і інтэлектуальным густам да слова палешука.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 558 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 07.05.2010 | Каментарыі (0)

Падзеі верасня 1939 г., якія пацягнулі за сабой далучэнне ўсходніх крэсаў ІІ Рэчы Паспалітай, вынеслі праблему беларуска-ўкраінскай мяжы на Палессі з плоскасці абстрактнай у плоскасць канкрэтную. І хоць па сутнасці такое размежаванне з’яўлялася фармальнасцю – у сілу ўключэння абедзвюх рэспублік у адну дзяржаву, якая кіравалася з Крамля, – адміністрацыйнае дзяленне патрабавала рэальнага ўвасаблення.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 546 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 16.04.2010 | Каментарыі (0)

Падзеі верасня 1939 г., якія пацягнулі за сабой далучэнне ўсходніх крэсаў ІІ Рэчы Паспалітай, вынеслі праблему беларуска-ўкраінскай мяжы на Палессі з плоскасці абстрактнай у плоскасць канкрэтную. І хоць па сутнасці такое размежаванне з’яўлялася фармальнасцю – у сілу ўключэння абедзвюх рэспублік у адну дзяржаву, якая кіравалася з Крамля, – адміністрацыйнае дзяленне патрабавала рэальнага ўвасаблення.

Замяшальніцтва, якое ўзнікла спачатку ў новых улад, сведчыць пра складанасць станоўчага вырашэння праблемы: на мясцовым узроўні з-за нявызначанасці адміністрацыйнага лёсу паўночна-заходнепалескага рэгіёна часам сустракаюцца дакументы на трох мовах: украінскай, польскай і рускай, а ў беларускай рэспубліканскай газеце была прадубліравана інфармацыя ТАСС пра горад Роўна ў фатаграфічнай рубрыцы "Па гарадах і сёлах Заходняй Беларусі”.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 684 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 09.04.2010 | Каментарыі (0)

Імя нашага земляка, Уладзіміра Антонавіча Марука, добра вядомае па ўсёй беларускай краіне. Але найперш, канешне, землякам – ураджэнцам Ганцавіччыны. Любоў да сваёй маленькай радзімы чырвонай ніткай праходзіць праз усю творчасць Уладзіміра Антонавіча. І гэта не дзіўна. Бо маляўнічая прырода палескага краю стала жыццядайнай крыніцай натхнення адоранага паэтычным талентам чалавека. Хаця яшчэ са школьнага ўзросту ён зведаў разлуку з роднымі мясцінамі.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 515 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 28.01.2010 | Каментарыі (0)

Ранкам 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу, бо, паводле пакта Молатава-Рыбентропа, большая частка польскай дзяржавы адыходзіла Савецкаму Саюзу. II Рэч Паспалітая тым часам мужна абаранялася ад германскага агрэсара. Таму на мяжы з СССР польскага войска было вельмі мала і Чырвоная Армія прасоўвалася амаль без баёў. Ішлі бальшавікі пад лозунгам вызвалення кроўных братоў-беларусаў і ўкраінцаў, што было неўзабаве названа «гістарычнай справядлівасцю», бо адбылося аб'яднанне народаў.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 806 | Аўтар: АнатольТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 22.09.2009 | Каментарыі (1)

Тое, што наспела актуальнасць стварэння гэтай працы, казаць і даказваць неяк і няёмка. Нягледзячы на відавочнасць выказваемых у даследаванні думак і вынікаў сінтэзаванага ўспрымання праблемы, падобныя меркаванні калі і "праслізгваюць” у гістарыяграфіі, то не замацоўваюцца ў сілу постсавецкай інертнасці нашай навукі, таму артыкул мае да ўсяго і наватарскае значэнне. 
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 954 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 18.09.2009 | Каментарыі (0)

nullСёння ўжо мала хто памятае гэту дату. Між тым сёлета менавіта з калектывізацыяй звязана некалькі юбілеяў.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 666 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 04.09.2009 | Каментарыі (0)

nullНа днях споўнілася круглая гадавіна адной з самых неадназначных падзей XX стагоддзя – укладання дамовы пра ненападзенне паміж нацысцкай Германіяй і таталітарным Савецкім Саюзам.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 871 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 27.08.2009 | Каментарыі (4)

Якімі былі этнічныя суадносіны ў Вільні і прылеглых да яе сельскіх раёнах у час стабілізацыі фармавання нацыянальнасцей (у сучасным разуменні) для пазначанага рэгіёну, сказаць адназначна немагчыма: розныя перапісы і розныя даследчыкі трактавалі нацыянальныя пытанні па-рознаму ў залежнасці ад тэндэнцыйнасці, методыкі і валодання матэрыяламі. Вялікую ступень складанасці ўносяць міграцыйныя працэсы тагачасся: бежанства (падчас першае сусветнае вайны тэрыторыю пакінула шмат беларусаў; на пачатку другое сусветнае вайны Віленшчына папоўнілася палякамі з заходняе і цэнтральнае частак ІІ Рэчы Паспалітай, дзе адбываліся ваенныя дзеянні), перасяленне (у міжваенны перыяд рэгіён павялічыў долю польскага насельніцтва за кошт прыезджае адміністрацыі, асаднікаў, вайскоўцаў etc., а некаторыя беларусы і асабліва яўрэі эмігравалі за Атлантыку; пасля пераходу Вільні і яе ваколіц у склад Літвы імкліва ўзрастала колькасць літоўскага насельніцтва) і, безумоўна, рэпрэсіі (савецкія, якія закранулі масы палякаў і вынішчылі беларускую інтэлігенцыю Вільні, і фашысцкія, пасля якіх шматвяковае развіццё яўрэйскае нацыі ў рэгіёне засталося ў гісторыі).
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 561 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 26.03.2009 | Каментарыі (0)

Гістарычна склалася, што на жнівень прыпадаюць угодкі цэлага шэрага падзей, якія непасрэдным чынам паўплывалі на станаўленне нашай дзяржавы. Пачатак быў пакладзены 90 гадоў таму, падчас заканчэння Першай сусветнай вайны, а завяршаўся працэс паралельна з агоніяй СССР. Варта нагадаць тыя летнія даты.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 828 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 26.02.2009 | Каментарыі (0)

1-15 16-30 31-33
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [27]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [33]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [6]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Анатоль Сідарэвіч [1]
Ірына Рудкоўская [1]
Іншае [62]
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.