Аўторак, 16.04.2024, 22:39

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Анатоль Трафімчык

У катэгорыі матэрыялаў: 89
Паказана матэрыялаў: 31-45
Старонкі: « 1 2 3 4 5 6 »

Сартыраваць па: Даце · Назве · Рэйтынгу · Каментарыях · Праглядах
Якуб Колас
Якуб Колас, акрамя зачыну дзвюх вялікіх паэм — «Новая зямля» і «Сымон-музыка», — стварыў у вязніцы шмат вершаў — гучных, пранізлівых, шчырых. Такім быў шырокавядомы верш «Мужык». Аднак мала хто ведае, што змена аднаго слова ў гэтым творы прывяла да трансфармацыі ўсёй ідэі.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2405 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - «ЛіМ» | Дабавіў: admin | Дата: 12.12.2014

У канцы лета 1939 г. польскі стражнік застрэліў сялянскага каня, які ўлез на яго агарод. Гаспадар каня ў адказ пагражаў стралку забойствам. Чым абярнулася для абодвух прыгода з улікам таго, што яна адбылася падчас уваходжання заходнебеларускіх зямель у склад Польшчы, высветліў праўнук уладальніка цяглавай сілы.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2085 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 07.12.2014

Якуб Колас
Кожны геній фарміруецца дзякуючы як агульным для ўсяго грамадства, так і індывідуальным чыннікам. У гэтым працэсе ёсць і, бясспрэчна, ірацыянальнае. Немагчыма разгадаць, чаму той ці іншы чалавек нараджаецца надзвычай адораным. Але адносна кожнага з геніяў можна казаць і пра тыя канкрэтныя крыніцы, якія наталілі патэнцыял таленту сваёй жыватворнай сілаю, стварылі ўмовы для раскрыцця. Напрыклад, малая радзіма, якая ў кожнага свая. Для Якуба Коласа «сонцам свяціла Наднямонне». Маці — чалавек, з якога пачынаецца адкрыццё сусвету, — таксама спрычыняецца да фарміравання індывіда (і не толькі па-боску адоранага). Геній Якуба Коласа максімальна ўвабраў мудрасць і дабрыню сваёй маці, непісьменнай сялянкі.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2090 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 30.09.2014

Якуб КоласДа 95-годдзя з часу заканчэння паэмы

На праваслаўныя Каляды 1919 г. (25.12.1918 па ст. ст.) Якуб Колас паставіў кропку ў напісанні "казкі жыцця", якая вылілася ў цэлую паэму – "Сымон-музыка". Праўда, аўтар толькі думаў, што паставіў кропку. Праз некалькі гадоў жыццё прымусіла перапісаць "Сымона". Зрэшты, гэта іншая тэма. Цяпер хацелася б звярнуць увагу яшчэ раз на вобразнасць твора і адлюстраваць яе спецыфіку, прывёўшы шэраг канкрэтных прыкладаў.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 4756 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - газета «ЛіМ» | Дабавіў: admin | Дата: 06.01.2014

Кастусь КаліноўскіСёлета адразу некалькі краін адзначала 150-гадовы юбілей падзеі, у нас вядомага як паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Яно не абмінула наш край. Да яго наўпрост спрычыніліся і некаторыя нашы землякі.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3832 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 30.12.2013

Якуб КоласВялікіх пісьменнікаў нездарма называюць вялікімі гуманістамі. Да гэтага схіляюць не толькі іх творы, але і жыццё ў цэлым. У першым шэрагу чалавекалюбцаў стаіць і постаць Якуба Коласа. Яго ўнёсак у выратаванне людзей важкі: шмат каго паэт убярог ад Малоха сталінскіх рэпрэсій. Аднак тэма дагэтуль застаецца нераскрытай. Актуальнай публікацыяй мы толькі прыадкрываем яшчэ адну старонку жыцця класіка і заклікаем даследчыкаў пашырыць і паглыбіць яе.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2884 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - газета ЛіМ | Дабавіў: admin | Дата: 10.11.2013

Вялікія КруговічыЛюдзі заўсёды цікавяцца паходжаннем назваў сваіх населеных пунктаў. Пачынаецца гэта з дзяцінства. У школьнай праграме нават прадугледжана сачыненне на адпаведную тэму. Вельмі часта ўсе версіі зводзяцца або да легенды, або да навуковых абгрунтаванняў. Назва "Круговічы" – не выключэнне.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3923 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 19.10.2013

Агонь суправаджае чалавека з самага золку цывілізацыі. Аднак нясе ён не толькі выгоды. Страта кантролю над свавольным полымем пастаянна стварала праблемы для насельніцтва, часта экзістэнцыйнага парадку. На кожным этапе развіцця чалавецтва, у любы гістарычны перыяд, акрамя падабенства, мелася і спецыфіка ў коле тых праблем. У дадзенай рабоце хацелася б звярнуцца да часу ўваходжання заходнебеларускага рэгіёна ў склад Польшчы (1920 – 1939 гг.). Як цярпелі нашы землякі ад пажараў? Пра гэта захаваліся звесткі ў польскіх архівах, і сёння ёсць магчымасць заглянуць у той час на прыкладзе Круговіцкай гміны.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2980 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 25.07.2013

Анатоль Трафімчык"Песня беларускіх жаўнераў 1794 года" – ананімны твор, які мае ўкраінскі і польскі аналагі, упершыню быў апублікаваны цалкам толькі ў 1993 г. (адаптавана да сучаснага правапісу) асаблівасці сведчаць, што адпачаткова твор пісаўся чалавекам высокаадукаваным, а публіцыстычная энергетыка радкоў наводзіць на думку пра непасрэднае дачыненне аўтара да падзей паўстання.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 7206 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 18.05.2013

Якуб КоласЯкуб Колас, ужо будучы народным паэтам, разумеў, кажучы словамі Купалы, "які павеяў вецер на загоны", — і "асадзіў назад". Нельга сказаць, што потым ён зусім не вытыркаўся (усё ж заступаўся за многіх, над кім завіс дамоклаў меч сталінскіх рэпрэсій). Але ліра Песняра загучала ўжо на іншы — на савецкі — лад. Вернасць рэжыму Якуб Колас у адным з некалькіх пакаяльных лістоў 1930 г. абяцае давесці на справе. Штопраўда, даводзіць паэт пачаў яшчэ раней, проста ўладзе было ўсё мала ды мала паэтычнай даніны. Яе патрэбна было столькі, каб зацьміць грунтоўны пласт "нацдэмаўскіх" твораў.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 7864 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 27.03.2013

Беларуская Народная РэспублікаЯшчэ адна пяцігодка засталася да векавога юбілею слаўнай старонкі гісторыі беларускага народа – абвяшчэння незалежнасці. 25 сакавіка 1918 г. патрыёты Беларусі заявілі ўсяму свету, што наша краіна хоча існаваць у выглядзе самастойнай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3164 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 25.03.2013

Якуб КоласРадкі, якія сталі першай часткай назвы гэтага артыкула, напісаў Якуб Колас у сувязі з чарговай дзяльбой беларускіх зямель, якія з часу Першай сусветнай і затым савецка-польскай войнаў некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі: 18 сакавіка 1921 года, паводле Рыжскага мірнага дагавора, заходняя частка Беларусі адышла II Рэчы Паспалітай, усходнія землі апынуліся пад уладай бальшавікоў, якія пад сваім пратэктаратам арганізавалі для Беларусі невялікую рэспубліку, пакінуўшы ў складзе Расіі ўсходнебеларускія тэрыторыі з гарадамі Віцебск, Смаленск, Магілёў, Гомель. Нацыянальныя паэты не засталіся ў баку ад гэтай драматычнай падзеі. Яе адназначна асудзіў шматгалосны хор беларускіх лірыкаў. Лідарам, запявалам, тут быў Янка Купала. He адстаў ад свайго калегі і сябра другі атлант айчыннага мастацкага слова – Якуб Колас, які, тым не менш, мае адметную ад Купалаўскай эвалюцыю ва ўспрыманні падзелу Беларусі.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 9826 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 22.03.2013

Янка КупалаНа фоне створанага Якубам Коласам, ад якога хіба не чакалі такога кірунку паэтычных тэндэнцый, тагачасныя "антырыжскія" выпады Янкі Купалы, вядомага сваім грамадзянскім пафасам, глядзяцца не так эфектна, але не менш значна. Чаго вартае толькі адно яго прыведзенае вышэй скрушліва-іранічнае двухрадкоўе, якое стала афарызмам. Пасля прадказання развіцця падзей на беларускай зямлі, якую ў сакавіку 1921 г. без асаблівых спрэчак падзялілі, ці быў сэнс Янку Купалу паўтарацца post factum? Але, абураны, і маўчаць ён доўга не мог. "Купала адмоўна паставіўся да Рыжскага дагавору і разам з Якубам Коласам і іншымі пісьменнікамі асудзіў яго. Яны бачылі, што рэвалюцыя была і застаецца далёкай ад нацыянальных інтарэсаў беларусаў, што яна ператврыла народ з мэты гістарычнага развіцця ў сродак маніпулявання бюракратычных вярхоў – бальшавіцкай алігархіі, якая праследавала свае карыслівыя, эгаістычныя планы", – піша на гэты конт акадэмік У.Гніламёдаў.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 10934 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК-"Дзеяслоў" | Дабавіў: admin | Дата: 17.03.2013

Янка Купала18 сакавіка 1921 г. бальшавіцкая Расія і панская Польшча падпісалі мірны дагавор, падзяліўшы Беларусь на часткі. Сучасны беларускі гісторык Р.Лазько зазначыў, што на працягу 70 гадоў гісторыкі, якія пісалі аб польска-савецкай вайне, былі няздольныя выказаць смелую думку, "што на мірных перагаворах у Рызе, якімі завяршылася польска-савецкая вайна 1919-1920 гг., Беларусь была падзелена аднолькава чужымі ёй суседнімі дзяржавамі. Заўважым, што тэма падзелу Беларусі "чужаніцамі" была самай гучнай у беларускай грамадзянскай паэзіі 1920-х гг. Аднак з канца таго дзесяцігоддзя пісаць аб падзеле стала небяспечна як для паэтаў, так і для навукоўцаў. На працягу дзясяткаў гадоў пасля гэтага гісторыкі гаварылі выключна аб захопе Заходняй Беларусі "буржуазна-памешчыцкай" Польшчай". Са свайго боку адзначым, што ў агульных рысах Р.Лазько мае рацыю. Але тэма савецка-польскага падзелу ў беларускай паэзіі – шырокая, шматслойная, шматаблічная – застаецца па-ранейшаму слаба даследаванай, нягледзячы на багацце, разнастайнасць і неадназначнасць матэрыялаў. Нават пазіцыя Янкі Купалы дасканала не вывучаная, хаця, як паказала даследаванне, тэма падзелу Беларусі ў паэзіі Прарока мае глыбокі генэзіс і неардынарнае развіццё.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 11208 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - "Дзеяслоў" | Дабавіў: admin | Дата: 07.03.2013

Максім ТанкЯк дзяльба беларускіх тэрыторый не ўзнікла ўпершыню ў рамках савецка-польскай вайны 1919-1920 гг., так і тэма падзелу і гандлю імі ў мастацкай літаратуры не запачаткавалася менавіта тады. Беларусь перакройвалася і напярэдадні, і падчас Першай сусветнай вайны. Рыжскі мірны дагавор з яго вынікамі толькі падвёў рысу папярэдняга гістарычнага развіцця, якое заклала, такім чынам, перадумовы распалавіньвання Беларусі.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 5395 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - "БГЗ" | Дабавіў: admin | Дата: 02.03.2013

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.