Аўторак, 16.04.2024, 09:41

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Анатоль Трафімчык

У катэгорыі матэрыялаў: 89
Паказана матэрыялаў: 46-60
Старонкі: « 1 2 3 4 5 6 »

Сартыраваць па: Даце · Назве · Рэйтынгу · Каментарыях · Праглядах
Тадэуш КасцюшкаУ беларускай літаратуры не існуе, так бы мовіць, "кашцюшкіяны", хаця напачатку такія тэндэнцыі назіраліся. Яшчэ пры жыцці героя ўзнікалі і працяглы час бытавалі ў народным асяродку песні, звязаныя з імем Тэдэвуша Касцюшкі.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3334 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК-газета "ЛіМ" | Дабавіў: admin | Дата: 19.01.2013

Сёлетні год з’яўляецца сумна юбілейным годам адносна сімвала сталінскіх рэпрэсій – 37-га. Спаўняецца 75. Так, менавіта на 1937 г. прыйшоўся пік бальшавіцкіх распраў над народамі. На Заходнюю Беларусь савецкія рэпрэсіі прыйшлі трохі пазней. Страшным горам яны абрынуліся і на жыхароў абедзвюх круговіцкіх вёсак.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2481 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 03.12.2012

Якуб КоласЛетам 1924 г. Якуб Колас вяртаўся з творчага адпачынку ў Кіславодску. Там ён канцэптуальна перарабіў паэму "Сымон-музыка". Аднак у дарозе яе скралі. Гэта засведчыў сам паэт. Такую версію пачалі лічыць афіцыйнай. Але калі прасачыць лёс другой рэдакцыі паэмы больш пільна, то ўзнікаюць пытанні. Іх і хацелася б тут акрэсліць.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3681 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 28.11.2012

Якуб КоласСпраўляючы сёлетнія юбілеі класікаў, культурная грамадскасць звяртае ўвагу не на ўсе вехі біяграфій апошніх. У прыватнасці, рэдка гаворыцца пра побыт Якуба Коласа ў Расіі: у канцы верасня 1917 года малады беларускі паэт прыязджае з фронту хворы да сям’і, якая з-за ваеннай віхуры падалася ў эвакуацыю і асела ў Курскай губерні. Ва ўмовах паслярэвалюцыйнай разрухі давялося наладжваць жыццё. Першасным было імкненне пракарміцца. Бо на руках — двое дзяцей: трохгадовы Данік і немаўлятка Юрка.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2868 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 27.11.2012

Якуб КоласФеномен фарміравання Канстанціна Міцкевіча як паэта да сёння застаецца слаба вывучаным. Між тым гэта сапраўдны цуд. I найлепей ён высвечваецца ў параўнанні з зоркамі суседніх літаратур – польскай і расійскай – Адамам Міцкевічам і Аляксандрам Пушкіным. Кожны з іх – роўнавялікі для свайго народа. Значнасць для беларусаў постаці Якуба Коласа не саступае іх нацыянальнай важкасці. Аднак і А.Пушкін, і А.Міцкевіч адпачаткова знаходзіліся ў лепшых умовах творчага станаўлення. I першасны фактар – дваранскае паходжанне, якое абумоўлівала (нават сярод збяднелай шляхты) шлях да адукацыі. Гэтага не мелі сяляне, і сярод іх Костусь Міцкевіч, будучы народны паэт Якуб Колас (заўважым, што і Францішак Багушэвіч, і Янка Купала мелі шляхецкае паходжанне). Таму станаўленне Я.Коласа неабходна лічыць фенаменальным, параўнальным хіба з генезісам слыннага ўкраінскага кабзара Т.Шаўчэнкі.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 9224 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 23.11.2012

Якуб КоласБеларусь невыпадкова стала краінай паэтаў. Кожны яе куточак — сваёй прыгажосцю, хараством — спрыяе ўсходам паэтычных парасткаў. I радзіма Якуба Коласа — не выключэнне. Наднямонне — cэрца Беларусі, яе сонечнае спляценне. Тут канцэнтрацыя беларушчыны развілася ці не ў найбольшую шчыльнасць. Беларушчыны — па-народнаму натуральна нусмактанай з матчыным малаком, не ўзятай у палон згубнымі формамі, якія неўзабаве выцясняць ці як мінімум пасунуць тую натуральнасць. Таму не дзіўна, што на гэтай зямлі восенню 1882 г. убачыў свет парастак коласа, якога яшчэ не мела наша ніва: у сям'і палясоўшчыка Міхала Міцкевіча нарадзіўся трэці сын, названы Костусем.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 4327 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 22.11.2012

Якуб КоласНават самаму адоранаму самародку раскрыцца было б не па сілах без адукацыі, а самае галоўнае — без добрых, вартых і годных настаўнікаў, якія б скіравалі, паказалі, падказалі... Сялянскаму хлопцу Кастусю Міцкевічу, які меў за спіной народную (пачатковую) школу, была фактычна закрыта дарога ў вышэйшую навучальную ўстанову. Затое стала Almа mater Нясвіжская настаўніцкая семінарыя.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 4024 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 20.11.2012

Якуб КоласСапраўднай праблемай для беларускага літаратуразнаўства аказалася ацэнка творчасці Якуба Коласа турэмнага перыяду. Што праўда, не ўсёй. Паэмы — «Новая зямля» і «Сымон-музыка» — былі задуманы ў зняволенні, а трэцяя частка «энцыклапедыі беларускага сялянства» — там напісана. Аднак не яны сталі прадметам дыскусій, а кароткія вершаваныя творы.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 4563 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 19.11.2012

Якуб КоласАпісаныя два лісты люсінцаў, такім чынам, сталі ці не першым за доўгія-доўгія гады кантактам вяскоўцаў са сваім былым настаўнікам. І штуршком для пісьмовага звароту сялянаў, настаўнікаў і вучняў да народнага паэта паслужыла вострая неабходнасць у грамадскай установе асветы.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 1942 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 17.11.2012

Якуб КоласСёлета спаўняецца 110 гадоў з тых пор, як Якуб Колас у якасці настаўніка народнага вучылішча ступіў на зямлю вёскі Люсіна. Сувязі з палешукамі паэт захаваў да канца жыцця. Па сённяшні дзень адкрываюцца новыя моманты іхніх стасункаў. Два дагэтуль невядомыя лісты люсінцаў народнаму паэту знойдзены надоечы ў архіве музея Якуба Коласа. Расследаванне падзейных кантэкстаў звароту палешукоў да народанага паэта прывяло да выяўлення цэлай гісторыі.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2123 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 10.11.2012

Якуб КоласІмя Якуба Коласа не трэба лішні раз прадстаўляць беларусам. Народны паэт, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы, вялікі навуковец, значны педагог, актыўны грамадскі дзеяч… Аднак за гэтымі маштабнымі сацыяльнымі іпастасямі існаваў непасрэдны чалавек – са сваім бытам, колам самых разнастайных знаёмых і пэўнымі агульналюдскімі стасункамі. Гэтыя аспекты толькі пачынаюць вывучацца. Але ўжо цяпер можна сказаць, што яны прыносяць адкрыцці.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2013 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 27.10.2012

выбарыУ другой палове верасня 1939 г. Заходняя Беларусь стала савецкай. Каб легалізаваць сваю ўладу, бальшавікі правялі некалькі выбараў. Наколькі яны былі справядлівымі, пра гэта засталіся ўспаміны людзей. Прычым намі адшуканы ў архівах аповеды жыхароў арганізаванага саветамі Ганцавіцкага раёна.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 1183 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 22.09.2012

Якуб КоласЛетась у Ганцавічах правялі Дзень беларускага пісьменства. Народны паэт Якуб Колас стаў сімвалам свята. Яму ўстанавілі бюст. Нагодай стаў той факт, што будучы класік айчыннай літаратуры пачынаў сваю працоўную біяграфію ў Люсіне, якое сёння знаходзіцца ў Ганцавіцкім раёне. Як правіла, на гэтым разгляд сувязей Канстанціна Міцкевіча (сапраўднае імя і прозвішча паэта) з ганцаўскай зямлёй і абмяжоўваецца. Грунтоўным вывучэннем тэмы "Якуб Колас і Ганцаўшчына" так ніхто і не заняўся. А матэрыялы ёсць. І адну невялікую старонку гэтай тэмы сёння аднаўляе наш партал.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2135 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 20.03.2012

Яўхім КарскіМоўны фактар вызначаў на працягу дастаткова працяглага часу нацыянальную ідэнтыфікацыю насельніцтва па ўсім усходнееўрапейскім рэгіёне. Але, па-першае, ён не заўсёды быў кангеніяльным у дачыненні да такой праблемы, якая ў пачатку ХХ ст. імкліва набывала вастрыню, а, па-другое, у сілу розных прычын яго інтэрпрэтацыі набывалі пэўны ўзровень тэндэнцыйнасці. Звычайна то былі прычыны палітычнага кшталту. Многія дэмографы, лінгвісты, гісторыкі, зыходзячы са сваіх меркаванняў, абумоўленых падзейнай кан’юнктурай і асабістым паходжаннем, выхаваннем, адукацыяй, стваралі канцэпцыі на карысць той сацыяльнай ці нацыянальнай сілы, да якой яны належалі. Яўхім Карскі быў беларусам па паходжанні. І па сённяшні дзень яго працы застаюцца аўтарытэтнымі для навукоўцаў, асабліва для ўкраінскіх даследчыкаў і грамадскіх дзеячаў, калі ўзнімаецца праблема нацыянальнай прыналежнасці жыхароў Берасцейска-Пінскага Палесся (фактычна сённяшняй Брэсцкай вобласці). Гэты рэгіён Я.Карскім уключаўся ў тэрыторыю ўкраінскага этнасу. Але аналіз пазіцыі класіка ўсходнеславянскай навукі выяўляе яе слабасць адносна дадзенай праблемы. Шлях да ўдакладнення той пазіцыі, яе вартасцей і значэння паспрабуем акрэсліць у гэтым артыкуле.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3181 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 03.03.2012

паўзямлянкаНа багатую гісторыю зямлі, на якой стаяць нашы вёскі, указвае наяўнасць у іх ваколіцах надзвычай вялікай колькасці курганоў, некаторыя з якіх застаюцца і па сённяшні дзень недаследаванымі археолагамі, а многія ў ходзе асваення чалавекам прыродных рэсурсаў ужо сцёрты з твару зямлі. Сярод мясцовага насельніцтва з-за смугі часу склалася ўяўленне пра гэтыя пахаванні як пра магілы загінуўшых тут шведаў стагоддзі са тры таму, адсюль і адпаведныя назвы – Шведскія магілы ці Капцы. Насамрэч узрост курганных могільнікаў нашмат большы. Паводле дадзеных археалагічных даследаванняў, самыя старажытныя з іх датуюцца канцом Х ст. Такі пахавальны абрад на гэтых землях існаваў недзе на працягу трох стагоддзяў і належаў ён не каму іншаму, як нашым далёкім продкам: у VІІІ – Х ст. усю тэрыторыю Прыпяцкага Палесся насяляла ўсходнеславянскае аб’яднанне плямён – дрыгавічы. Аднак не яны былі першымі з людзей, хто ступіў на гэтую зямлю.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2962 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 15.02.2012

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.