Чацвер, 18.04.2024, 19:53

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Анатоль Трафімчык

У катэгорыі матэрыялаў: 89
Паказана матэрыялаў: 61-75
Старонкі: « 1 2 3 4 5 6 »

Сартыраваць па: Даце · Назве · Рэйтынгу · Каментарыях · Праглядах
курная хатаНаступілі халады. Вяскоўцы вымушаны рэгулярна паліць у печках і печах. Сучасны чалавек не задумваецца, што яшчэ зусім нядаўна – паўтара стагоддзя таму – пячное ацяпленне было наччым: нашы продкі жылі ў курных хатах, у якіх не было комінаў. Але якраз 150 гадоў назад было адменена прыгоннае права – і сітуацыя пачала паляпшацца.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3261 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 15.12.2011

Антон Сокал-КутылоўскіСёлета споўніўся 91 год падзеі, пра якую па сённяшні дзень многія беларусы не ведаюць. Прычым нават тыя, дзяды і прадзеды якіх маглі ўдзельнічаць у гарачым дзействе, што атрымала назву Слуцкі збройны чын. А дзень, калі ён выбухнуў – 27 лістапада 1920 г., для патрыётаў стаў святам – Днём герояў.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3169 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 29.11.2011

кастрычніцкая рэвалюцыяРэвалюцыйны 1917 г. аказаўся бурхлівы не толькі для самых вялікіх гарадоў. Гарачыя падзеі дакаціліся да непраходных мясцін беларускага Палесся, дзе, здавалася б, жыццё нібыта застыла. Лозунгі бальшавікоў ускалыхнулі прасторы ўсёй Расійскай Імперыі, кранулі сэрца самага забітага батрака. "Фабрыкі – рабочым!" "Зямля – сялянам!" Але самае галоўнае, бальшавікі абяцалі ўстанавіць мір. Гэта было асабліва актуальна для прыфрантавых пасяленняў. Вёскі сённяшняга Ганцавіцкага раёна на той час ужо два гады знаходзіліся пад пагрозай апынуцца ў эпіцэнтры баявых дзеянняў: расійска-германскі фронт праходзіў якраз па заходнім ускрайку раёна. Лозунгі бальшавікоў, аднак, аказаліся толькі тактычным крокам дзеля захопу ўлады. Доўгачаканага міру саветы не прынеслі. Наадварот, ваенная барацьба завіравала яшчэ мацней, распаўсюдзіўшыся ад Беларусі да Далёкага Усходу, дацягнуўшыся языкамі свайго полымя да самых глухіх куточкаў. Не абмінула ліхалецце і нашы вёскі.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2891 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 17.11.2011

Якуб КоласУ другой палове ХХ стагоддзя склалася традыцыя пісаць пра тое, што будучы народны паэт настаўнічаў на Ганцаўшчыне. З гэтай прычыны ў райцэнтры нядаўна Песняра ўганаравалі бюстам. Насамрэч Якуб Колас на Ганцаўшчыне не настаўнічаў. І самае галоўнае, што ён успрымаў Ганцавічы адчужана, не лічыў іх мястэчкам, з якім звязана яго доля! Хто ж найбольш заслужыў на ўстанаўленне помніка ў Ганцавічах?!
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 4861 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 03.11.2011

Абуховічы, ЯсянецУ гэтыя дні 90 надоў назад наш землякі сабралі першы ўраджай пасля падзелу Беларусі паводле Рыжскага дагавора 1921 г., у выніку якога нашы вёскі апынуліся пад Польшчай. Як ім жылося пасля ваеннага ліхалецця, якое бушавала 7 гадоў?
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3024 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 20.10.2011

Віктар Гардзей, Виктор ГордейВіктар Гардзей – імя ў беларускай літаратуры дастаткова слыннае. Даследчыкі мастацкага слова прысвяцілі творцу, які выступае ў галіне і паэзіі, і прозы, нямала (хоць і не сказаць, каб дастаткова) старонак. У большасці сваёй удзяляецца ўвага мастацкім, літаратуразнаўчым аспектам яго творчасці. А некаторыя бакі застаюцца ўсё ж па-за ўвагай. На адным з іх хацелася б зараз спыніцца.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3655 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 19.08.2011

Ганцавіцкі раёнГістарычна скалалася, што ў нашым рэгіёне цэнтральнымі вёскамі былі Круговічы і Хатынічы. Першае ўпамінанне гэтых паселішчаў датуецца адпаведна 1445 і 1450 гг. Вёскі сталі цэнтрамі самых дробных адміністрацыйных адзінак у дзяржаве – валасцей. Такое становішча не змянілася ні пасля заключэння Люблінскай уніі ў 1569 г. і стварэння Рэчы Паспалітай, ні пасля захопу нашых зямель у 1793 г. Расійскай Імперыяй.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2701 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 16.08.2011

Пазалетась беларуская гістарычная навука адзначылася выхадам у свет першага тома «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» (Мінск: "Белкартаграфія", 2009).
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2257 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 04.08.2011

Іван ЛагвіновічНекалі гэтыя радкі напісаў наш зямляк, паэт Іван Лагвіновіч. 29 сакавіка, пасля цяжкай і працяглай хваробы яго не стала. Паэта чуллівага, тонкага...
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 1776 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 02.04.2011

падзелРадкі, якія далі назву гэтаму артыкулу, напісаў Якуб Колас у сувязі з чарговай дзяльбой беларускіх зямель: 18 сакавіка 1921 г. бальшавіцкая Расія і панская Польшча падпісалі мірны дагавор, разадраўшы Беларусь на кавалкі. Такі марадзёрскі ўчынак абедзвюх дзяржаў выклікаў абурэнне ў многіх беларускіх паэтаў – і тагачасных, і сённяшніх: апроч Якуба Коласа, Янка Купала, Уладзімір Дубоўка, Алесь Дудар, Сяргей Законнікаў, Ірына Багдановіч і многія іншыя таксама сказалі сваё слова пра той трагічны момант нашай гісторыі. У іх вершах асуджаюцца абедзве драпежніцкія дзяржавы. Аднак за савецкім часам беларускі народ вучылі, што гэта Польшча вінавата ў падзеле Беларусі, якую нібыта хацела абараніць Савецкая Расія. Паўстае пытане, чаму ж паэты апошнюю таксама асудзілі?
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2908 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 19.03.2011

Ганцевичский районТое, што Ганцаўшчына – так ужо павялося – багатая на паэтычныя таленты, лішні раз казаць, а тым больш даказваць, сёння ўжо з’яўляецца труізмам. А вось разгадаць, чаму так сталася, прафесійныя даследчыкі літаратуры не бяруцца.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3064 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 15.01.2011

Аднойчы ў кулуарных размовах літаратараў пачуў наступнае: рэцэнзію на паэтычны зборнік пісаць дужа лёгка і проста, маўляў, вылучыў колькі прыгожых фраз, цытануў, дый па ўсёй справе. Магчыма і так. Але што рабіць калі хочацца працытаваць ледзь не ўвесь зборнік? І пры гэтым рэцэнзія ўсё адно пішацца лёгка і проста! Можа, таму, што зборнік той не фігуруе ў нейкіх афіцыйных рэгістрацыйных даведніках? Бо выдадзены накладам у "299 асоб.” і прызначаны, паводле ўсталяванай тэрміналогіі, "для ўнутранага карыстання” (у літаральным сэнсе тут трапна заўважана). Але, думаецца, усё ж таму, што вершы ў зборніку напісаны таксама лёгка і проста, як пішацца на іх рэцэнзія. Дакладней наадварот: рэцэнзія на іх пішацца таксама лёгка і проста, як яны ствараліся аўтарам: без квазіінтэлектуальнай помпы і разам з тым далёка ад вучнёўскіх выкрунтасаў – чысціня, якая сёння страчаецца рэдка.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 1890 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 23.10.2010

Летам 1940 года адбылася другая па велічыні хваля курсавых мерапрыемстваў. Толькі ў Беластоцкай вобласці імі была ахоплена не меней чатырох тысяч настаўнікаў – абсалютная большасць (сюды, відавочна, не трапілі толькі накіраваныя на працу ў школы з усходу).
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2132 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 16.10.2010

З рэарганізацыяй польскай школьнай сістэмы ў савецкую, безумоўна, наступіла адпаведнае кшталтаванне педагагічных кадраў. Папярэдняя кадравая палітыка, як было прынята, ганьбавалася: перадусім за тое, што паводле яе для працы адбіраліся адданыя патрыёты Польшчы, а прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў траплялі ў жорсткую дыскрымінацыю, падвяргаліся масавым звальненням, адзначаліся таксама вялікія нагрузкі польскага настаўніцтва (на аднаго настаўніка прыходзілася 80-100 і больш вучняў, а НКА БССР імкнуўся, каб настаўнік савецкай школы праводзіў навучанне не больш чым у 40 вучняў і толькі пры працы ў дзве змены – 80). За гэтымі хібамі не заўважаліся высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў для школ і параўнаўча прыстойная матэрыяльная як працоўная, так бытавая забяспечанасць педагогаў ІІ Рэчы Паспалітай.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2405 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 09.10.2010

Што ні твары і як ні дзей – 
А лепш не зробіш, як Гардзей.


Менавіта так выказаўся Мікола Трафімчук пра свайго калегу па пяру і па палескім паходжанні Віктара Гардзея. А такая ацэнка, калі ўлічваць часта вельмі складаныя ўзаемаадносіны творцаў наогул, ці не найлепшае прызнанне не проста таленавітасці і прафесійнасці пісьменніка, а вылучэнне яго за шчырасць, добрасумленнасць і працавітасць на літаратурнай глебе.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2651 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 18.09.2010

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.