Пятніца, 19.04.2024, 14:43

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Анатоль Трафімчык

У катэгорыі матэрыялаў: 89
Паказана матэрыялаў: 76-89
Старонкі: « 1 2 3 4 5 6

Сартыраваць па: Даце · Назве · Рэйтынгу · Каментарыях · Праглядах
На ніве беларускага слова дасюль няма пэўнасці ў разуменні назвы "маскаль” (мн. "маскалі”). У многім гэта абумоўлена яго пеяратыўнымі канатацыямі, якія пераважылі ў найноўшым часе і якія былі напаўзабаронены ў савецкі перыяд дамінацыі "вялікага рускага народа” (Сталін).
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3483 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 15.07.2010

Імя Віктара Гардзея ў літаратуры займае самавітае месца. Яго талент – і паэта, і празаіка – агульнапрызнаны. Вуліца ў роднай вёсцы Малыя Круговічы на Ганцаўшчыне носіць прозвішча свайго знакамітага гадаванца. Бадай, рэгулярна выходзяць кнігі (хоць і не ўсе з запланаваных). Вось і зусім нядаўна ў серыі "Залатое пяро” выйшла яго кніга паэзіі, якую можна назваць своеасаблівай анталогіяй. Своеасаблівай таму, што пад яе вокладкай сабраны лепшыя паэтычныя творы як апошніх часоў, так і… з перыяду самага пачатку творчага шляху адоранага тонкай душой і інтэлектуальным густам да слова палешука.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2917 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 07.05.2010

Падзеі верасня 1939 г., якія пацягнулі за сабой далучэнне ўсходніх крэсаў ІІ Рэчы Паспалітай, вынеслі праблему беларуска-ўкраінскай мяжы на Палессі з плоскасці абстрактнай у плоскасць канкрэтную. І хоць па сутнасці такое размежаванне з’яўлялася фармальнасцю – у сілу ўключэння абедзвюх рэспублік у адну дзяржаву, якая кіравалася з Крамля, – адміністрацыйнае дзяленне патрабавала рэальнага ўвасаблення.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2344 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 16.04.2010

Падзеі верасня 1939 г., якія пацягнулі за сабой далучэнне ўсходніх крэсаў ІІ Рэчы Паспалітай, вынеслі праблему беларуска-ўкраінскай мяжы на Палессі з плоскасці абстрактнай у плоскасць канкрэтную. І хоць па сутнасці такое размежаванне з’яўлялася фармальнасцю – у сілу ўключэння абедзвюх рэспублік у адну дзяржаву, якая кіравалася з Крамля, – адміністрацыйнае дзяленне патрабавала рэальнага ўвасаблення.

Замяшальніцтва, якое ўзнікла спачатку ў новых улад, сведчыць пра складанасць станоўчага вырашэння праблемы: на мясцовым узроўні з-за нявызначанасці адміністрацыйнага лёсу паўночна-заходнепалескага рэгіёна часам сустракаюцца дакументы на трох мовах: украінскай, польскай і рускай, а ў беларускай рэспубліканскай газеце была прадубліравана інфармацыя ТАСС пра горад Роўна ў фатаграфічнай рубрыцы "Па гарадах і сёлах Заходняй Беларусі”.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 4741 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 09.04.2010

Імя нашага земляка, Уладзіміра Антонавіча Марука, добра вядомае па ўсёй беларускай краіне. Але найперш, канешне, землякам – ураджэнцам Ганцавіччыны. Любоў да сваёй маленькай радзімы чырвонай ніткай праходзіць праз усю творчасць Уладзіміра Антонавіча. І гэта не дзіўна. Бо маляўнічая прырода палескага краю стала жыццядайнай крыніцай натхнення адоранага паэтычным талентам чалавека. Хаця яшчэ са школьнага ўзросту ён зведаў разлуку з роднымі мясцінамі.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2604 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 28.01.2010

Ранкам 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу, бо, паводле пакта Молатава-Рыбентропа, большая частка польскай дзяржавы адыходзіла Савецкаму Саюзу. II Рэч Паспалітая тым часам мужна абаранялася ад германскага агрэсара. Таму на мяжы з СССР польскага войска было вельмі мала і Чырвоная Армія прасоўвалася амаль без баёў. Ішлі бальшавікі пад лозунгам вызвалення кроўных братоў-беларусаў і ўкраінцаў, што было неўзабаве названа «гістарычнай справядлівасцю», бо адбылося аб'яднанне народаў.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3872 | Аўтар: АнатольТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 22.09.2009

Тое, што наспела актуальнасць стварэння гэтай працы, казаць і даказваць неяк і няёмка. Нягледзячы на відавочнасць выказваемых у даследаванні думак і вынікаў сінтэзаванага ўспрымання праблемы, падобныя меркаванні калі і "праслізгваюць” у гістарыяграфіі, то не замацоўваюцца ў сілу постсавецкай інертнасці нашай навукі, таму артыкул мае да ўсяго і наватарскае значэнне. 
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3341 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 18.09.2009

nullСёння ўжо мала хто памятае гэту дату. Між тым сёлета менавіта з калектывізацыяй звязана некалькі юбілеяў.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3524 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 04.09.2009

nullНа днях споўнілася круглая гадавіна адной з самых неадназначных падзей XX стагоддзя – укладання дамовы пра ненападзенне паміж нацысцкай Германіяй і таталітарным Савецкім Саюзам.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 4063 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 27.08.2009

Якімі былі этнічныя суадносіны ў Вільні і прылеглых да яе сельскіх раёнах у час стабілізацыі фармавання нацыянальнасцей (у сучасным разуменні) для пазначанага рэгіёну, сказаць адназначна немагчыма: розныя перапісы і розныя даследчыкі трактавалі нацыянальныя пытанні па-рознаму ў залежнасці ад тэндэнцыйнасці, методыкі і валодання матэрыяламі. Вялікую ступень складанасці ўносяць міграцыйныя працэсы тагачасся: бежанства (падчас першае сусветнае вайны тэрыторыю пакінула шмат беларусаў; на пачатку другое сусветнае вайны Віленшчына папоўнілася палякамі з заходняе і цэнтральнае частак ІІ Рэчы Паспалітай, дзе адбываліся ваенныя дзеянні), перасяленне (у міжваенны перыяд рэгіён павялічыў долю польскага насельніцтва за кошт прыезджае адміністрацыі, асаднікаў, вайскоўцаў etc., а некаторыя беларусы і асабліва яўрэі эмігравалі за Атлантыку; пасля пераходу Вільні і яе ваколіц у склад Літвы імкліва ўзрастала колькасць літоўскага насельніцтва) і, безумоўна, рэпрэсіі (савецкія, якія закранулі масы палякаў і вынішчылі беларускую інтэлігенцыю Вільні, і фашысцкія, пасля якіх шматвяковае развіццё яўрэйскае нацыі ў рэгіёне засталося ў гісторыі).
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3994 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 26.03.2009

Гістарычна склалася, што на жнівень прыпадаюць угодкі цэлага шэрага падзей, якія непасрэдным чынам паўплывалі на станаўленне нашай дзяржавы. Пачатак быў пакладзены 90 гадоў таму, падчас заканчэння Першай сусветнай вайны, а завяршаўся працэс паралельна з агоніяй СССР. Варта нагадаць тыя летнія даты.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 4074 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 26.02.2009

nullЛітаральна на працягу аднаго года Беларусь адзначыла ў сваёй навейшай гісторыі ажно тры 90-гадовых юбілеі: абвяшчэнне БНР і заканчэнне Першай сусветнай вайны. I вось яшчэ адна такая ж гадавіна не менш значнай падзеі – стварэння беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. 
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 4630 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 23.01.2009

Менавіта так можна назваць свежую падборку вершаў нашага знанага земляка В. Гардзея, змешчаную на старонках вядучага ў літаратурнай галіне беларускага часопіса "Полымя" (№8, 2008) пад назвай "Божай ласкай ураджаю быць!.." Справа ў тым, што, як адлюстравана даціроўкамі, апублікаваныя творы ствараліся або яшчэ школьнікам, або ўжо ва ўзросце, які дазваляе паэту пайсці на заслужаны адпачынак (чым, праўда, ён не спяшаецца скарыстацца, працягваючы плённую працу на ніве мастацкага слова). Геаграфія зразумелая: школьнікам Віктар Канстанцінавіч жыў у роднай вёсцы, зараз жа з’яўляецца сталым жыхаром сталіцы.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3132 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 04.12.2008

Вёскі Вялікія Круговічы і Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна
(гістарычна-краязнаўчы нарыс)

Землякам ахвяруецца

Афіцыйна наша вёска мае два варыянты назвы, другі з іх -- Вялікія Кругавічы: тут, пры націску на перадапошнім складзе, відаць, сказаўся ўплыў "пальшчызны”, яшчэ да даваеннага часу блізкай мясцоваму насельніцтву ў сілу дзяржаўнай прыналежнасці гэтых зямель. Сярод вяскоўцаў і жыхароў суседніх вёсак складаная назва не мае папулярнасці, усе прывыклі называць нашае сяло проста Круговічамі -- амаль так, як іх нарадзіла пані гісторыя. Побач, праз невялічкі лясок і балотца, на паўночным захадзе месцяцца яшчэ адны Круговічы -- Малыя, дык іх Круговічамі завуць зрэдзьчасу. На тое ёсць дзве прычыны:
1. калі Вялікія Круговічы мелі такую назву спакон вякоў (не лічачы дробных фанетычных трансфармацый), дык тапонім Малыя Круговічы ўзнік пазней, верагодна, што штучным чынам;
2. жыхары нашага рэгіёну прывыклі называць Малыя Круговічы Малым Сялом альбо зусім -- Малымі (што цікава, з націскам менавіта на першым складзе). Вёскі маюць агульную і непадзельную гісторыю, таму і распавядаць пра іх зручней разам.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 5684 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 05.06.2008

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.