Першая спроба арганізаваць у населеных пунктах сённяшняга Ганцавіцкага раёна службу пастаяннай гатоўнасці па барацьбе з пажарамі, абсталяваўшы яе неабходным узбраеннем, а гэтак жа з вылучэннем хоць нейкіх фінансавых сродкаў на падтрыманне яе боегатоўнасці была зроблена Польскім урадам у пачатку 20-х гадоў ХХ ст. Паколькі з сакавіка 1921 па верасень 1939 гадоў ўсе цяперашнія населеныя пункты раёна ўваходзілі ў склад Польскай дзяржавы, то такія службы пачалі стварацца і на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна.
На працягу некалькіх месяцаў вам, паважаныя карыстальнікі гэтага рэсурсу, на суд будуць прапанаваны сем фотаэкскурсаў-параўнанняў. Пад час якіх вам прадставіцца магчымасць пазнаёміцца і параўнаць гістарычнае мінулае і сучаснасць горада – тое, што мы незваротна страцілі і што набылі.
У межах сучаснага Ганцавіцкага раёна стварэнне школ у праваслаўных прыходах пачалося пасля прыняцця ў 1884 годзе "Палажэння аб царкоўнапрыходскіх школах". Установы падпарадкоўваліся мясцовым праваслаўным святарам і прызначаліся для дзяцей сялян, сярод якіх тады панавала масавая непісьменнасць. Галоўнай іх мэтай было пашырэнне і ўзмацненне ўплыву на народ праваслаўнай веры. Даць сельскім дзецям элементарныя веды — гэтая задача была другаснай. У параўнанні з царкоўнапрыходскімі школамі, школы граматы ўяўлялі сабой тып царкоўных школ ніжэйшага разраду. Умовы для заняткаў там былі горшымі, настаўнікі — менш адукаванымі і падрыхтаванымі.
Ганна Дулеба |
Праглядаў: 3903 |
Аўтар: Ганна ДУЛЕБА - Савецкае Палессе |
Дабавіў: admin |
Дата: 27.08.2008
Усім настаўнікам жыцця, з удзячнасцю за ўрокі. Аўтар.
Гэтае даследаванне з’яўляецца спробай зазірнуць у гісторыю невялікага населенага пункта Ганцаўшчыны – вёскі Задуб’е. Ён – вынік карпатлівай і напружанай працы людзей нераўнадушных да мінулага і цяперашняга дня сваёй малой радзімы. У ім выкарыстаны архіўныя дакументы, навуковыя даследаванні, кніжныя і газетныя публікацыі, вытрымкі з мемуараў, мастацка-дакументальных выданняў, успаміны ўдзельнікаў гістарычных падзей, старажылаў вёскі, фотаздымкі.
Зразумела, адлюстраваць усё, што сабрана, на старонках газеты немагчыма. Маецца мноства яшчэ неапрацаванага матэрыялу. Дзякуючы менавіта раённай кнізе "Памяць”, краязнаўчая і пошукавая работа ў нашай школе атрымала новы імпульс. Работа працягваецца, і гэтае даследаванне будзе дапаўняцца па меры апрацоўкі атрыманых звестак. Магчыма, дзякуючы менавіта гэтаму матэрыялу, з’явяцца новыя старонкі гісторыі нашага рэгіёна і кніга "Памяць. Ганцавіцкі раён”, як і прагназавалася, атрымае працяг.
Краязнаўства — адзін з накірункаў работы Нацкай сярэдняй школы, які праходзіць пад дэвізам "Разам па родным краі”. Мы з нашым класным кіраўніком В. П. Вадап’ян па-сапраўднаму захапіліся вывучэннем гісторыі куточка, дзе нарадзіліся.
Вынікамі нашай работы сталі праектная праца "Мая Ганцаўшчына”, распрацоўка завочнага турыстычнага маршрута "Гута—Лахоўшчына—Нач—Ясянец”, якая складаецца з буклетаў "Вялікі свет малой радзімы”, даследчыя працы "Шлях праз стагоддзі” і "Таямніцы Ясянца. Ад легенд і казак да рэальных гістарычных падзей”.
Дарэчы, апошняя работа стала спробай зазірнуць у гісторыю аднаго асобна ўзятага населенага пункта. Дапамаглі нам кніга "Памяць. Ганцавіцкі раён” (укладальнік К. К. Мохар”, Мінск, БЕЛТА, 1999), артыкулы Святланы Локтыш "Раскіданыя гнёзды гісторыі” ("Савецкае Палессе”, №№94-97) і Таццяны Грынкевіч "Ясенецкие тайны" ("Советская Белоруссия” ад 6 снежня 2007 года), энцыклапедыя Бракгауза і Эфрона, у якую мы зазірнулі праз Інтэрнэт.
Глыбокая высь неба, да якога цягнуцца векавыя дрэвы, курганы продкаў-дрыговічаў, раскіданыя паабапал лясной дарогі, крыштальная чысціня паветра, і цішыня, у якую ўваходзіш нібыта ў храм... Мне здаецца, я разумею, чаму гэтае месца побач з вёскай Ясянец абралі прыстанішчам для вечнага сну сваіх блізкіх заможныя, знакамітыя далёка за межамі нашага польскія паны.
У Рэчы Паспалiтай да падзелаў гарбата нiколi не была па-сапраўднаму папулярнай. Толькi ў другой палове ХVIII стагоддзя, калi распаўсюдзiлася мода на ўсё ангельскае (у тым лiку на такiя напоi, як портэр цi сiдр), звычай пiць гарбату не як лекi, а дзеля асалоды цi, прынамсi, прэстыжу, пранiк у вышэйшыя пласты грамадства, амаль не выходзячы, зрэшты, за межы Варшавы. Так што ў ВКЛ, тэрытарыяльна, эканамiчна i нават псiхалагiчна значна больш аддаленым ад Еўропы, смак напою ведала хiба толькi найвышэйшая арыстакратыя – некалькi разоў згадвае яе ў сваiх дзённiках слынны мемуарыст ХVIII стагоддзя, берасцейскі кашталян Марцiн Матушэвiч. Праўда, першая дакументальная згадка пра гарбату ў Беларусі старэйшая на цэлае стагоддзе: у 1660-х гадах яе пілі ў акупаваным расійскім войскам Магілёве. Такой і ўвайшла гарбата ў свядомасць патрыётаў забранага краю, - сімвалам навалы з Усходу.
Іншае |
Праглядаў: 9818 |
Аўтар: Алесь БЕЛЫ |
Дабавіў: admin |
Дата: 07.06.2008
Вёскі Вялікія Круговічы і Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна (гістарычна-краязнаўчы нарыс)
Землякам ахвяруецца
Афіцыйна наша вёска мае два варыянты назвы, другі з іх -- Вялікія Кругавічы: тут, пры націску на перадапошнім складзе, відаць, сказаўся ўплыў "пальшчызны”, яшчэ да даваеннага часу блізкай мясцоваму насельніцтву ў сілу дзяржаўнай прыналежнасці гэтых зямель. Сярод вяскоўцаў і жыхароў суседніх вёсак складаная назва не мае папулярнасці, усе прывыклі называць нашае сяло проста Круговічамі -- амаль так, як іх нарадзіла пані гісторыя. Побач, праз невялічкі лясок і балотца, на паўночным захадзе месцяцца яшчэ адны Круговічы -- Малыя, дык іх Круговічамі завуць зрэдзьчасу. На тое ёсць дзве прычыны: 1. калі Вялікія Круговічы мелі такую назву спакон вякоў (не лічачы дробных фанетычных трансфармацый), дык тапонім Малыя Круговічы ўзнік пазней, верагодна, што штучным чынам; 2. жыхары нашага рэгіёну прывыклі называць Малыя Круговічы Малым Сялом альбо зусім -- Малымі (што цікава, з націскам менавіта на першым складзе). Вёскі маюць агульную і непадзельную гісторыю, таму і распавядаць пра іх зручней разам.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 5269 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: admin |
Дата: 05.06.2008
Перагортваючы, аднойчы, архіўныя дакументы на вочы патрапіўся "Журнал генеральнай праверкі гандлёвых і прамысловых устаноў у Круговіцкай воласці за сакавік месяц 1895 года", дзе мне накшталт хацелася пабачыць, ці захаваліся маленькія бровары гэтай зямлі (Будчанскі, Круговіцкі, Ганцавіцкі, Дзяніскавіцкі).
Паміж вёскамі Будча і Чудзін Ганцавіцкага раёна, каля ракі Лань ёсць урочышча Казельск (у народзе яго называюць проста Казёл). Тут у ХХ стагоддзі адбываліся падзеі аб якіх хацелася распавесці гаворку.
Вёска Будча знаходзiцца на ўсходзе Ганцавiцкага раёна Брэсцкай вобласцi на самай мяжы з Клецкiм раёнам Мiнскай вобласцi, сто гадоў таму назад яна ўваходзiла ў склад Слуцкага павета Мiнскай губернi. Паколькi мы пачнем з часоў больш даўнiх, то трэба яшчэ адзначыць, што вёска Будча знаходзiцца на правым беразе ракi Лань за некалькi дзесяткаў кiламетраў па цячэннi нiжэй Клецка.
Аляксандр Кандраценя |
Праглядаў: 2601 |
Аўтар: Аляксандр КАНДРАЦЕНЯ |
Дабавіў: admin |
Дата: 19.05.2008
Піва — адно з самых старых вынаходніцтваў чалавецтва, равеснік самой цывілізацыі. Хто і калі зварыў першае піва сказаць немагчыма. Кітайцы з даўніх часоў варылі яго з рысу, амерыканскія індзейцы – з кукурузы, кельты і славяне – з ячменю, а плямёны заходняй і цэнтральнай Афрыкі – з сорга. І ўсёж першымі, хто пачаў варыць піва лічацца шумеры – старажытны народ паўднёва-заходняй Азіі: на думку археолагаў, яны варылі напітак падобны піву, яшчэ за 4000 год да пачатку нашай эры.
Деревня Ясенец в Ганцевичском районе встретила меня туманом — густым, серым, мягким... В нем тонули звуки и дневной свет, и местное кладбище — цель моей очередной полесской командировки — казалось от этого еще более скорбным и безмолвным. «Польскiя могiлкi», как называют его старожилы, действующее католическое кладбище, хотя еще в начале прошлого века на нем не хоронили простолюдинов — только тех, кто имел «шляхецкiя» корни.
Іншае |
Праглядаў: 3415 |
Аўтар: Татьяна ГРИНКЕВИЧ-Беларусь Сегодня |
Дабавіў: admin |
Дата: 19.05.2008
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.