Чацвер, 25.04.2024, 23:45

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Ганна Дулеба

У катэгорыі матэрыялаў: 4
Паказана матэрыялаў: 1-4

Сартыраваць па: Даце · Назве · Рэйтынгу · Каментарыях · Праглядах
У другой палове XIX — пачатку XX стагоддзяў на тэрыторыі Мінскай губерні, у склад якой уваходзіла Ганцаўшчына, сетка паштовых устаноў была вельмі рэдкай. У 1904 годзе, напрыклад, згодна з афіцыйнымі звесткамі, тут налічвалася ўсяго 42 паштова-тэлеграфныя аддзяленні, 35 паштовых і 18 паштова-тэлеграфных кантор. Вельмі маруднай была і дастаўка пошты адрасатам. Асноўны від транспарту для яе перавозкі быў конны. Па стану на 1888 год у Мінскай губерні мелася 27 дзяржаўных конных паштовых станцый, у распараджэнні якіх было 170 коней. Кожная такая станцыя мела пры сабе шматлікія гаспадарчыя пабудовы: канюшні, хлявы для карэт і іншых патрэб, памяшканні, дзе жылі работнік станцыі і адпачывалі "падарожныя людзі" (ямшчыкі вазілі не толькі пошту, але і людзей).
Ганна Дулеба | Праглядаў: 2122 | Аўтар: Ганна ДУЛЕБА | Дабавіў: admin | Дата: 13.11.2010

На тэрыторыі Ганцавіцкага раёна цяпер знаходзіцца 40 населенных пунктаў. А не так даўно іх было значна больш. Шмат населенных пунктаў па розных прычынах знікла. Многія мясцовыя маладыя людзі не ведаюць нават іх назваў. Але яны засталіся ў памяці старажылаў. Захаваліся звесткі ў пісьмовых крыніцах. Кароткія і сціплыя даведкі пра шматлікія паселішчы Ганцавіцкага раёна, якія перасталі існаваць, аўтар змясціла ў гэтым артыкуле.
Ганна Дулеба | Праглядаў: 2859 | Аўтар: Ганна ДУЛЕБА - Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 04.12.2009

У 19 стагоддзі па тэрыторыі сучаснага Ганцавіцкага раёна, як і іншых рэгіёнаў Беларусі, сярод насельніцтва, пераважную большасць якога складалі сяляне, панавала масавая непісьменнасць. У большасці населеных пунктаў людзей, якія маглі больш-менш пісаць і чытаць, можна было пералічыць па пальцах адной рукі. Але развіццё прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі пасля адмены прыгоннага права (1861 г.) патрабавала адукаваных людзей, Ды і саміх сялян, якія складалі праваслаўную большасць насельніцтва Беларусі, ужо не задавальнялі школы граматы і царкоўна-прыходскія школы. Многія хацелі даць сваім дзецям хаця б пачатковую свецкую адукацыю. Таму ў сярэдзіне 19 стагоддзя ўлады пачалі адкрываць па ўсёй Беларусі так званыя народныя вучылішчы — своеасаблівы тып пачатковай свецкай сельскай школы. У 1864 годзе ўрадам Расіі было прынята "Палажэнне пра народныя вучылішчы".

Асноўную масу навучэнцаў гэтых школ складалі дзеці сялян. Яны вывучалі Закон Божы, пісьмо, чытанне і царкоўныя спевы. Закон Божы ў вучылішчах выкладалі святары, астатнія прадметы — настаўнікі.
Ганна Дулеба | Праглядаў: 3215 | Аўтар: Ганна ДУЛЕБА - Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 14.11.2009

У межах сучаснага Ганцавіцкага раёна стварэнне школ у праваслаўных прыходах пачалося пасля прыняцця ў 1884 годзе "Палажэння аб царкоўнапрыходскіх школах". Установы падпарадкоўваліся мясцовым праваслаўным святарам і прызначаліся для дзяцей сялян, сярод якіх тады панавала масавая непісьменнасць. Галоўнай іх мэтай было пашырэнне і ўзмацненне ўплыву на народ праваслаўнай веры. Даць сельскім дзецям элементарныя веды — гэтая задача была другаснай. У параўнанні з царкоўнапрыходскімі школамі, школы граматы ўяўлялі сабой тып царкоўных школ ніжэйшага разраду. Умовы для заняткаў там былі горшымі, настаўнікі — менш адукаванымі і падрыхтаванымі.
Ганна Дулеба | Праглядаў: 4353 | Аўтар: Ганна ДУЛЕБА - Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 27.08.2008

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.