Каталог артыкулаў

Жыві, паэт, свяці нам яркай зоркай!
Нарадзіўся Міхась Рудкоўскі (Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі) светлай вясновай парою — 17 красавіка 1936 года ў вёсцы Востраў, што на Ганцаўшчыне, у тым мілым куточку Палесся, які да скону дзён будзе самым дарагім і блізкім яго душы месцам у гэтым свеце. Тым родным куточкам, які будзе сілкаваць яго цела і душу ўсё жыццё, праз любоў да якога прыйдзе вялікая любоў да Радзімы, яе гісторыі, трагічнай і гераічнай, да людзей, да чалавецтва, да ўсяго жывога на зямлі. І ў радасці, і ў смутку, дзе б ні быў Міхась, сэрца яго цягнулася да бацькоўскага дому, да родных палёў і лугоў, да шчымліва мілай рачулкі Начанкі…

Вёска Чудзін 1934 года вачыма даследчыка Рудольфа Ралецкага
Манаграфія Рудольфа Ралецкага "Чудзін – вёска Лунінецкага павета. Грамадска-гаспадарчыя сувязі" напісана на польскай мове ў 1934 годзе і каля 65 гадоў была наогул невядома чытачу.

Якубу Коласу пісалі з Ганцавіч
Летась у Ганцавічах правялі Дзень беларускага пісьменства. Народны паэт Якуб Колас стаў сімвалам свята. Яму ўстанавілі бюст. Нагодай стаў той факт, што будучы класік айчыннай літаратуры пачынаў сваю працоўную біяграфію ў Люсіне, якое сёння знаходзіцца ў Ганцавіцкім раёне. Як правіла, на гэтым разгляд сувязей Канстанціна Міцкевіча (сапраўднае імя і прозвішча паэта) з ганцаўскай зямлёй і абмяжоўваецца. Грунтоўным вывучэннем тэмы "Якуб Колас і Ганцаўшчына" так ніхто і не заняўся. А матэрыялы ёсць. І адну невялікую старонку гэтай тэмы сёння аднаўляе наш партал.

Палеская памылка Яўхіма Карскага
Моўны фактар вызначаў на працягу дастаткова працяглага часу нацыянальную ідэнтыфікацыю насельніцтва па ўсім усходнееўрапейскім рэгіёне. Але, па-першае, ён не заўсёды быў кангеніяльным у дачыненні да такой праблемы, якая ў пачатку ХХ ст. імкліва набывала вастрыню, а, па-другое, у сілу розных прычын яго інтэрпрэтацыі набывалі пэўны ўзровень тэндэнцыйнасці. Звычайна то былі прычыны палітычнага кшталту. Многія дэмографы, лінгвісты, гісторыкі, зыходзячы са сваіх меркаванняў, абумоўленых падзейнай кан’юнктурай і асабістым паходжаннем, выхаваннем, адукацыяй, стваралі канцэпцыі на карысць той сацыяльнай ці нацыянальнай сілы, да якой яны належалі. Яўхім Карскі быў беларусам па паходжанні. І па сённяшні дзень яго працы застаюцца аўтарытэтнымі для навукоўцаў, асабліва для ўкраінскіх даследчыкаў і грамадскіх дзеячаў, калі ўзнімаецца праблема нацыянальнай прыналежнасці жыхароў Берасцейска-Пінскага Палесся (фактычна сённяшняй Брэсцкай вобласці). Гэты рэгіён Я.Карскім уключаўся ў тэрыторыю ўкраінскага этнасу. Але аналіз пазіцыі класіка ўсходнеславянскай навукі выяўляе яе слабасць адносна дадзенай праблемы. Шлях да ўдакладнення той пазіцыі, яе вартасцей і значэння паспрабуем акрэсліць у гэтым артыкуле.

Слова чыстае, як першы снег
Слова «кудмень» — даўняе і, на жаль, многімі забытае. Таму часцей ужываюцца іншыя блізкія яму па значэнні: амулет ці абярог. Уладзімір Марук для сваёй чарговай кнігі выбраў такі варыянт, які быў бліжэй да сэрца. Гэтае слова добра запомніў з маленства, бо не адно пакаленне карысталася ім у яго родных мясцінах.

Дапісьмовая гісторыя нашых вёсак
На багатую гісторыю зямлі, на якой стаяць нашы вёскі, указвае наяўнасць у іх ваколіцах надзвычай вялікай колькасці курганоў, некаторыя з якіх застаюцца і па сённяшні дзень недаследаванымі археолагамі, а многія ў ходзе асваення чалавекам прыродных рэсурсаў ужо сцёрты з твару зямлі. Сярод мясцовага насельніцтва з-за смугі часу склалася ўяўленне пра гэтыя пахаванні як пра магілы загінуўшых тут шведаў стагоддзі са тры таму, адсюль і адпаведныя назвы – Шведскія магілы ці Капцы. Насамрэч узрост курганных могільнікаў нашмат большы. Паводле дадзеных археалагічных даследаванняў, самыя старажытныя з іх датуюцца канцом Х ст. Такі пахавальны абрад на гэтых землях існаваў недзе на працягу трох стагоддзяў і належаў ён не каму іншаму, як нашым далёкім продкам: у VІІІ – Х ст. усю тэрыторыю Прыпяцкага Палесся насяляла ўсходнеславянскае аб’яднанне плямён – дрыгавічы. Аднак не яны былі першымі з людзей, хто ступіў на гэтую зямлю.

Паляванні князя Радзівіла
У XIX ст. у шляхецкім асяродку адной з найбольш папулярных форм правядзення вольнага часу было паляванне. Вялікімі яго аматарамі былі і клецкія ардынаты, князі Радзівілы, якім часткова належалі землі сённяшняй Ганцаўшчыны. У прыватнасці, маёнтак Дзяніскавічы, хутар Мар'янава (знаходзіўся ў Дзяніскавіцкім с/с), вв.Чудзін і Людвікова, a таксама значныя лясныя масівы. У 1874 годзе клецкім ардынатам стаў генерал-лейтэнант прускага войска Антоній Радзівіл. I ён, і яго сын Георгій (Юрый) былі заўзятымі паляўнічымі. Пры гэтым строга прытрымліваліся правіл, не дазваляючы сабе ніякіх вольнасцей і нават мелі адпаведныя дакументы. Георгій меў "паляўнічае пасведчанне" пад № 152, а яго бацька — №1 53.

Брама ў Агарэвічах. Гасцінічны комплекс з багатым мінулым
Больш за сто курганных могільнікаў перыяду Сярэднявечча хаваюць у сваіх нетрах таямніцы Ганцавіцкай зямлі, што ў свой час з'яўлялася важнай часткай Турава-Пінскага княства. Цікавая адметнасць гэтага раёна ў тым, што літаральна побач з унікальнымі адзнакамі старажытнай археалогіі размяшчаюцца помнікі архітэктуры і паркавага мастацтва.

Успаміны люсінцаў і макаўцаў пра школу за Польшчай (частка другая)
Пануры вобраз расійскай школы, у якой панавала "дысцыпліна" і для ўзмацнення ўвагі ставілі вучня на калені на цэлы дзень, у польскай школе застаўся ў мінулым. Аднак не належала да мінулага агульная прычына і былых педагагічных метадаў, і нізкага ўзроўню школьных уменняў палескага дзіцяці, якое ў школу прыходзіла цалкам непісьменным, знаходзілася ў ёй некалькі гадоў на ўзроўню паўнепісьменнага і ў такім жа стане пакідала школьнае асяроддзе, каб больш ужо да яго не вяртацца.

Успаміны люсінцаў і макаўцаў пра школу за Польшчай (частка першая)
Школа для нашых не такіх ужо і далёкіх продкаў не з’яўлялася мэтай, якой трэба было дасягнуць кожнаму чалавеку для жыцця. Больш цанілася фізічная праца. Да яе прывучалі з малалетства. На школу пакідалі тую пару года, калі завяршаліся асноўныя сельскагаспадарчыя работы, – ад позняй восені да ранняй вясны. Больш канкрэтныя адносіны да школьнага навучання палешукоў у першай палове ХХ ст. прасачыў польскі даследчык нашых краёў Юзаф Абрэмбскі. У яго матэрыялах сустракаецца шмат аповедаў жыхароў Люсіна і Макава. Думаецца, сучаснаму чалавеку будзе цікава зазірнуць у меркаванні дзядоў і прадзедаў, даведацца, як яны глядзелі на школу і настаўнікаў, параўнаць іх пункт погляду з сучасным успрыманнем школьнай адукацыі.

Зямля, пацалаваная Богам
Расцягнуўшыся амаль на сем кіламетраў, захінуўшыся залацістым кілімам бярозавага гаю, стаіць на ганцавіцкай зямлі самабытная, працавітая і песенная вёска з мілагучнаю назвай Малькавічы. У атачэнні шматлікіх балот, што цягнуцца на кіламетры, некранутая прырода малькавіцкай зямлі зачароўвае з першага погляду, назаўсёды заварожвае сваёй сціплай прыгажосцю і загадкавасцю. Нездарма кажуць, што зямля гэтая Богам пацалаваная і людзі, што жывуць і шчыруюць на гэтай зямлі, маюць высакародную душу і добрае сэрца. Не верыце, тады завітайце ў Малькавічы і ўсё ўбачыце на ўласныя вочы.

Калі з’явіліся сучасныя хаты
Наступілі халады. Вяскоўцы вымушаны рэгулярна паліць у печках і печах. Сучасны чалавек не задумваецца, што яшчэ зусім нядаўна – паўтара стагоддзя таму – пячное ацяпленне было наччым: нашы продкі жылі ў курных хатах, у якіх не было комінаў. Але якраз 150 гадоў назад было адменена прыгоннае права – і сітуацыя пачала паляпшацца.

Чудзінскі паэт
Зусім не выпадкова Ганцавічы сёлета былі абраныя сталіцай Дня беларускага пісьменства. Многія мясціны гэтага краю сталі літаратурнымі – адзначаныя нараджэннем майстроў беларускага мастацкага слова. Варта згадаць Міхася Рудкоўскага, Васіля Праскурава, Уладзіміра Марука, Івана Кірэйчыка, Віктара Гардзея, Алеся Кажадуба... У сузор'і літаратурных імёнаў Ганцаўшчыны яркай зоркай вылучаецца паэт, эсэіст, перакладчык Алесь Канстанцінавіч Каско, якому сёлета споўнілася 60 гадоў.