Субота, 20.04.2024, 09:54

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Віталь Герасіменя

У раздзеле матэрыялаў: 50
Показана матэрыялаў: 16-30
Старонкі: « 1 2 3 4 »

На сённяшні дзень урочышча Ізбійскі Бор з’яўляецца ці не самым папулярным турыстычна-паломніцкім месцам на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна.


Сюды штодзень прыяжджаюць людзі, не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з-за межаў нашай краіны, пры гэтым на вялікія царкоўныя праваслаўныя святы іх колькасць павялічваецца ў дзесяткі разоў.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 1571 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: vitalis | Дата: 16.04.2019

Сёлета свята Дзень беларускага пісьменства прымаў старажытны горад Полацк у Віцебскай вобласці. На наступны 2018 год у юбілейны XXV раз яно адбудзецца ў горадзе Іванава.
Іншае | Праглядаў: 1479 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: vitalis | Дата: 18.10.2017

У 1935 годзе ў Варшаве пабачыла свет кніга «Даведнік па Польшчы» («Przewodnik po Polsce»), якая была выдадзена Саюзам польскіх турысцкіх таварыстваў. Складалася яна з чатырох тамоў, а ў першым з іх пад назваю «Паўночна-ўсходняя Польшча» («Polska północno-wschodnia») ёсць невялікі артыкул, які прысвечаны мястэчку Ганцавічы і прылягаючай да яго мясцовасці.
Іншае | Праглядаў: 1848 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: vitalis | Дата: 23.07.2017

Разбор і вывучэнне інвентароў маёнткаў і фальваркаў з’яўляецца неад’емнаю часткаю даследвання гісторыі свайго краю.


Яны – грунтоўная крыніца для даследвання матэрыяльнай спадчыны шляхецкіх двароў і ўзаемаадносінаў феадалаў з мясцовым насельніцтвам.
Іншае | Праглядаў: 1754 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 01.07.2017

Еўрапейскі дзень паркаў24 мая па ўсёй Еўропе адзначаецца Дзень паркаў. Першы раз ён быў праведзены ў 1999 годзе. Гэты Дзень быў заснаваны Федерацыяй Еўрапарк (EUROPARК Federation) – арганізацыяй, якая аб’ядноўвае ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі ў 36-ці еўрапейскіх краінах. Дата святкавання была выбрана ў сувязі з тым, што менавіта 24 мая 1909 года ў Еўропе, а дакладней у Швецыі, былі створаны першыя Нацыянальныя паркі.
Іншае | Праглядаў: 2427 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 24.05.2013

Ганцавічы, Брацкая магіла18 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў, дэвіз якога «Захаваем нашу гістарычную радзіму». Гэты Дзень усталяваны ў 1982 г. Асамблеяй Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і цікавасных месцаў (ICOMOS), што была створаная пры ЮНЕСКА, а пачаў адзначацца з 18 красавіка 1984 г.
Іншае | Праглядаў: 4790 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 18.04.2013

Ісак СербаўУ лютым гэтага года была прэзентавана кніга «Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911 – 1912 гадоў», якая была выдадзена у серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў». Ісак Сербаў – беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг, які ўдзельнічаў у працы па зборы і ахове помнікаў мастацтва і гісторыі. Ён першым з беларускіх этнографаў стварыў вялікую фотатэку, у якой зафіксаваныя тыпы адзення жыхароў розных куткоў Палесся, жылля, гаспадарчых пабудоваў, вырабы рамёстваў.
Іншае | Праглядаў: 5179 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 12.04.2013

Слоўнік геаграфічны Каралеўства ПольскагаУ 1880-1902 гадах у Варшаве была выдадзена грунтоўная шматтомная энцыклапедыя «Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў». «Геаграфічны слоўнік…» — выдатная крыніца для вывучэння гісторыі і геаграфіі колішніх абшараў Рэчы Паспалітай, у ім можна знайсці каштоўныя звесткі па мностве беларускіх геаграфічных аб’ектаў.

У дадзеным артыкуле будзе прыведзена апісанне 18 населеных пунктаў, якія як знаходзіліся, так і знаходзяцца па цяперашні час на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна.
Іншае | Праглядаў: 2607 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 24.02.2013

вадзяны млын, водяная мельницаУ сваіх ранейшых артыкулах «Корчмы Круговіцкай воласці» і «Ясянецкая суконная фабрыка» мне часткова даводзілася апісваць стан народнай гаспадаркі і прамысловых прадпрыемстваў Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні на сярэдзіну і канец ХІХ ст. У гэтай жа публікацыі хочацца болей падрабязна спыніцца на апісанні прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў на рубяжы ХІХ-ХХ ст. Асноўным дакументам для гэтага стане «Журнал генеральнай праверкі гандлёвых і прамысловых устаноў у Круговіцкай воласці за сакавік 1895 г.».
Іншае | Праглядаў: 2523 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 29.09.2011

ЯсянецУ фондах Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея захоўваецца досыць цікавы дакумент "Гадавая ведамасць суконнай фабрыкі ў вёсцы Ясянец на зямлі памешчыка Ксаверыя Абуховіча ад 20 лістапада 1832 года”. Цікавы ён не столькі ўпамінаннем у ім дастаткова вядомага шляхецкага роду Абуховічаў, а практычна поўным апісаннем, у большай ступені статыстычным, прадпрыемства па вытворчасці сукна.
Іншае | Праглядаў: 2577 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 13.03.2011

Пасля адмоўнага рашэння дакументы былі вернуты назад паверанаму графа Гутэн-Чапскага Тамашэўскаму. Ці можна лічыць падставы для адказу грунтоўнымі? Наўрад ці, хаця згодна спасылкаў на прыведзеныя дакументы ўсё правільна, аднак першапрычына мне падаецца ў іншым.
Іншае | Праглядаў: 2240 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 12.12.2010

Па гісторыі ўзнікнення горада Ганцавічы напісана ўжо шмат артыкулаў. На ўскідку, па меньшай меры, існуюць чатыры розныя погляды-падыходы на датаванне ўзнікнення гэтага палескага места. Пералічваць я іх не буду, дасціплы даследчык-краязнаўца, я думаю, ведае што да чаго, і пагэтаму пераліваць воду з пустога ў парожняе вельмі б не хацелася. Аднак для ачысткі сумлення: 1773 год – першае ўпамінанне фальварка Ганцавічы ў летапісах, 1884 год – адкрыццё чыгуначнай станцыі Ганцавічы, 1898 год – утварэнне пасёлка, пры чыгуначнай станцыі, 1902 год – зацверджанне плана пабудовы мястэчка Ганцавічы ў Мінскім губернскім праўленні.
Іншае | Праглядаў: 2488 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 04.12.2010

Зусім нядаўна выпадкова ў рукі трапілася невялікая кніжка, больш правільна будзе сказаць брашура, "Расклад руху 5-ай камунікацыйнай акругі". За такой, адносна доўгай і многазначнай назвай, хаваецца расклад руху цягнікоў па тэрыторыі Заходняй Беларусі, часоў уваходжання яе ў склад Польшчы, а таксама памежных з ёю тэрыторый.
З гісторыі чыгункі | Праглядаў: 2143 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 20.11.2010

Аб магчыма першым хрысціянскім храме ў блізкім наваколлі Ганцавіч можна даведацца з Інвентара асобнага фальварка Ганцавічы, прададзенага Макавецкімі Навагрудскаму падстолію і ваяводу пану Юзафу Абуховічу датаваным 23 красавіка 1773 года. У гэтым дакуменце досыць падрабязна апісваецца гэты аб’ект.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 2860 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 03.06.2010

Калі дакладна была пабудавана першая царква ў вёсцы Хатынічы невядома. Але першыя звесткі аб драўляным храме ў гонар Святога Архангела Міхаіла ў гэтай вёсцы датуюцца XVIII стагоддзем. Царква – помнік народнага драўлянага дойлідства, была вырашана прамавугольным у плане зрубам пад вальмавым гонтавым дахам, які па цэнтры быў завершаны шатровым чацвёрыкам і крыжамі па краях вільчыка. Вертыкальна ашаляваныя сцены чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 3381 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 21.05.2010

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны [9]
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы [7]
Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна [3]
З гісторыі чыгункі [2]
Музейны архіў [9]
Літаратурная карта Ганцавіцкага раёна [6]
Іншае [14]
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.