Пятніца, 29.03.2024, 00:01

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Віталь Герасіменя

У раздзеле матэрыялаў: 50
Показана матэрыялаў: 31-45
Старонкі: « 1 2 3 4 »

Сучасная царква ў Малькавічах у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца пабудавана непадалёку ад могілак ў 1992-1994 гг. У пачатку XXI стагоддзя абкладзена цэглай. Твор народнага дойлідства. Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам вальмавымі дахамі, завершанымі ў сяродкрыжжы, над пяціграннымі прыдзеламі і апсідай цыбулепадобнымі галоўкамі. Аналагічна завершана надбудаваная над фасадам чатырохгранная званіца. Уваход вырашаны праз нізкі прытвор пад двухсхільным дахам. Абкладзеныя цэглай фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 3669 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 01.05.2010

Свята-Георгіеўская царква ў Вялікіх Круговічах размяшчаецца ў цэнтры вёскі. Пабудавана яна на грошы мясцовага памешчыка Ксаверыя Абуховіча ў 1771 годзе. Першапачаткова, па ўсёй бачнасці, была ўніяцкай. У XIX стагоддзі была пераведзена ў праваслаўе, тады, хутчэй за ўсё, капітальна рамантавалася ці ўвогуле перастрайвалася. Мабыць, менавіта з-за гэтага ў шматлікіх літаратурных крыніцах перыядам яе пабудовы лічыцца другая палова XIX стагоддзя.

Царква – помнік народнага драўлянага дойлідства. Двухзрубны храм: асноўны купалападобны аб'ём з трохграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. У прасторавай кампазіцыі дамінуе высокі васьмігранны барабан са шлемападобным купалам. Арачныя аконныя праёмы аформлены рызнымі ліштвамі. Унутры апсіду вылучае двухярусны іканастас на сямнаццаць абразоў. Асобна пастаўлена званіца.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 3943 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 26.03.2010

Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла была пабудавана ў Дзяніскавічах ў 1839 годзе па фундацыі князя Льва Радзівіла. У 1878 годзе абнесена драўлянай агароджай. Да храма была прыпісана драўляная Успенская царква ва ўрочышчы Ізбіцкі Бор, што непадалёку ад вёскі.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 3849 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 19.02.2010

Крочым далей на поўнач раёна, дзе захавалася шмат артэфактаў культавага хрысціянскага дойлідства.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 3301 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 08.01.2010

Першая царква ў вёсцы Будча з’явілася ў 1623 годзе. Па пабудове яна была ўніяцкай і была названа ў чэсць сашэсця святога і жыватворнага Духа і святой Троіцы.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 3341 | Аўтар: Віталь Герасіменя | Дабавіў: admin | Дата: 12.12.2009

Распачаць новую серыю сваіх публікацый "Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны" хацелася б словамі выдатнага беларускага гісторыка А.М. Калугіна: "Ці ёсць чалавек, якога б не ўзрушылі купалы храмаў? Ці застаецца хто абыякавым, ступіўшы пад скляпенні, дзе з абразоў глядзяць вочы святых праведнікаў?

На беларускай зямлі з даўніх часоў з вялікай павагай ставіліся да Бога. Сведчанне гэтаму – велічныя высокамастацкія храмы, шматлікія каплічкі. Яны даносяць да нас многавекавую гісторыю народа, шматпакутны лёс нацыі, яе імкненне да зямнога дабрабыту, міру, ушанаванне рэлігійных, агульначалавечых ідэалаў. Храмы – святыні, якія беражліва, з пакалення ў пакаленне, народ ахоўваў ад гістарычных катаклізмаў, каб перадаць у будучыню ўвасоблены ў іх неацэнны духоўны скарб, неразменную каштоўнасць – душу нацыі.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 3719 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 27.11.2009

nullГісторыя горада Ганцавічы так і ўсяго раёна цесным чынам звязана з гісторыяй Палескіх чыгунак.
З гісторыі чыгункі | Праглядаў: 5301 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 12.03.2009

nullАпошнім пунктам нашага фотаэкскурса-падарожжа стане гарадская плошча. Свой сучасны выгляд плошча стала набываць толькі ў семідзесятыя гады мінулага стагоддзя, калі пачаўся масавы знос старых пабудоў і будоўля новых. Старыя будынкі, якія перажылі перыяд усеагульнай "рэканструкцыі” можна з лёгкасцю і на пальцах адной рукі пералічыць – будынкі музея, ды магазіна "Падарункі".
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы | Праглядаў: 2656 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 24.12.2008

Да 85-годдзя са дня заснавання
пажарнай службы на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна


У 1971 годзе па вуліцы Пралетарскай дом 30 (цяпер вуліца Праскурава) быў пабудаваны новы будынак прафесійнай пажарнай часці і пажарная каманда горада Ганцавічы пераехала ў новы будынак, дзе і размяшчаецца па сённяшні час, а стары будынак, у цэнтры горада, у 1974 годзе быў знесены. На гэтым была закончана адна і распачата новая глава ў гісторыі пажарнай службы на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна.
Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна | Праглядаў: 2772 | Аўтар: Валерый ГАРДЗЕЙ, Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 20.12.2008

nullВуліца Матросава ў 1920-1930-я гады насіла назву Бальнічная. І насіла яна такую назву зусім незвычайна.
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы | Праглядаў: 3400 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 13.12.2008

Да 85-годдзя са дня заснавання
пажарнай службы на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна



22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. А ўжо 30 чэрвеня гітлераўскія войскі занялі раённы цэнтр Ганцавічы. На акупаванай тэрыторыі пачаліся масавыя растрэлы савецкіх актывістаў, мірных жыхароў і яўрэйскага насельніцтва. Карныя аперацыі сталі сродкам знішчэння насельніцтва раёна. Людзей забівалі, растрэльвалі, вешалі, спальвалі разам з вёскамі. У вёсцы Задуб’е Малькавіцкага сельсавета спалілі 125 двароў і 49 чалавек; у вёсцы Хатынічы Хатыніцкага сельсавета -- 130 двароў і ў іх 73 чалавекі. Такі ж самы лёс спасцігла вёскі Чудзін і Макава. Вёска Задуб’е ўшанавана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна | Праглядаў: 2562 | Аўтар: Валерый ГАРДЗЕЙ, Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 20.11.2008

Адпаведна энцыклапедыі "Каталіцкія храмы Беларусі" пад рэдакцыяй А.М. Калугіна Касцёл Звествавання Найсвяцейшай Дзеве Марыі быў пабудаваны ў 1911 годзе, калі быў адкрыты часовы храм і пачата будаўніцтва новага мураванага, завяршыць якое перашкодзіла Першая сусветная вайна. Парафія налічвала тры тысячы прыхаджан. Таксама мелася прыпісная капліца ў вёсцы Малькавічы.
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы | Праглядаў: 2368 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 14.11.2008

Вуліца Кастрычніцкая-Касцёльная заўсёды была галоўнай магістралью – спярша мястэчка, затым гарадскога пасёлка, а цяпер і горада Ганцавічы.
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы | Праглядаў: 2715 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 06.11.2008

nullМенавіта так у народзе ў перыяд далучэння Заходняй Беларусі да Польшчы называлі вуліцы: 17 Верасня – "Першая", Гагарына – "Другая", Савецкая – "Трэцяя". Ёсць вялікая верагоднасць таго, што вышэйназваныя вуліцы мелі іншыя, скажам так, афіцыйныя назвы, але просты люд называў гэтыя вуліцы менавіта так.
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы | Праглядаў: 2603 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 27.10.2008

nullДругі фотаэкскурс-падарожжа па горадзе Ганцавічы мы зробім па вуліцы Чырвонаармейскай, якая праходзіць непадалёку ад будынка чыгуначнага вакзала. Таму і назва артыкула ўзята такая.
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы | Праглядаў: 3074 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 18.10.2008

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны [9]
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы [7]
Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна [3]
З гісторыі чыгункі [2]
Музейны архіў [9]
Літаратурная карта Ганцавіцкага раёна [6]
Іншае [14]
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.