
Сайт з'яўляецца аўтарскім праектам, рэалізацыя якога ажыццяўляецца прыватна без усялякай фінансавай падтрымкі звонку.
Задача пректа - збіранне і публікацыя ў канспектыўнай форме тэкставага і выяўленчага матэр'ялу звязанага з гісторыяй і мастацтвам Беларусі, пачынаючы ад найдаўнейшых часоў да канца 20-га стагоддзя, з мэтай іх вывучэння і папулярызацыі.
Крыніцамі для артыкулаў з'яўляюцца навуковыя і навукова-папулярныя выданні, а таксама матэр'ялы ў інтэрнэце, на якія даюцца спасылкі.
Асобная ўвага надаецца публікацыі здымкаў музейных артэфактаў (як з беларускіх музеяў, так і замежных), якія маюць дачыненне да гісторыі, культуры і мастацтва Беларусі, а таксама публікацыі рознага рода архіўнага і археалагічнага матэр'яла.
У раздзеле "Гісторыя" асноўныя артыкулы, для большай лёгкасці ўспрыймання, падзелены на падраздзелы і дапаўняюцца ілюстратыўным матэр'ялам. Плануецца для кожнага з падраздзелаў разпрацоўка мапаў, таксама складзеных на падставе дасведчаных крыніц.
Для больш падрабязнага вывучэння матэр'яла у тэксце артыкулаў асобныя словы змяшчаюць спасылкі на матэр'ял "Даведніка", дзе той ці іншы тэрмін, падзея, або канкрэтная асоба разглядаецца больш падрабязна. Старонкі даведніка таксама дапаўняюцца ілюстрацыйным матэр'ялам і мапамі.
Раздзел "Мастацтва" прадстаўлены ў форме галерэй, да якіх у будучым плануецца дададаць асобныя артыкулы, накшталт артыкулаў па гісторыі, а таксама дадаткавы матэр'ял у "Даведніку".